УрррррррА!!!
Мне сёньня начальнік нарэшце прынёс штатыва!!!
А вось жа ўчора пайнтоўка была прызначаная. Ехаць асабліва не зьбіраўся, бо грошай не было. Аднак там мяне некаторыя чалавечкі ўгаворвалі, што (самі таго ня ведаючы) пераканалі-такі. Заадно вырашыў і на штатывы паглядзець на менскіх фірмах.
Задаўбаўся бегаць за братам па ўсім Менску, але затое пабачыў нарэшце на свае вочы што з сябе ўяўляе Белы церам. Парадаваў іхні бардак на працоўных месцах у параўнаньні з нашым.
У выніку так на свае вочы на ўсіх фірмах, на якіх мы пабывалі, і не давялося паглядзець штатывы, а ў ЦУМе такая самая фігня даражэйшая ці ня ў два разы.
Да фірмы, адкуль мне прывезьлі фоцік, так і не дайшоў. Затое недарма завітаў у парк Горкага, дзе ў той дзень тусаваліся п’яныя выпускнікі школаў. Праўда, болей выпускніцы нават… Але што ў тым парку было цудоўнага - дык гэта сьпеў птушак, якім я хацеў падзяліцца ў сваіх спробах датэлефанавацца да Радасьці. Не атрымалася.
Чаму???
А пасьля - тое, чаго так і баяўся: цэлыя тры гадзіны ня думаў пра Цябе… Нарэшце - месца збору на Эўраопце. Добра, што пачакаў нейкія 15 хвілінаў - пунктуальнасьць у менчукоў абсалютна аніякая. Праз гэта, чую, частка людзей разьбеглася. Мажліва, сярод іх была і моладзь каналу, бо іх я там не спаткаў, хоць яны нібыта і абяцаліся (прынамсі некаторыя зь іх). Затое - пазнаёміўся нарэшце ў твар з асобамі са сваёй шчасьлівае студэнцкае маладосьці… Найболей зьдзівіў blacker у станоўчым сэнсе. Ну, усіх, хто там прыстунічаў, ня ведаю ці варта пералічваць, бо столькі шмат, як паведамілі старажылы пайнтовак, даўно не было. Але затое цяпер ведаю, што зь сябе ўяўляюць Хмарка, Крыў… Сёньня ж яшчэ высьветлілася, што пакуль мы бегалі з братам па крамах, мне нездарма здаліся знаёмыя валасы на выхадзе са станцыі мэтро "Акадэмія навук".
(Я пра
Autanazgul)
Шкада, што праз надвор’е сёньня ў мяне цэлы дзень сьвярбіць у горле і голас ня свой. Адразу пасьля працы - спаць, спаць, і яшчэ раз спаць. Усё потым. Фоткі абяцаныя - у працэсе. Былі там і іншыя фоцікі, але здымкаў надта мала ў іх - з прычыны нумар 7. 
Фотаздымак нападу на кракадзіла трох шабак. Зьвяртаю вашу ўвагу на тое, што гэта надта жорсткае відовішча. Часта наш сьвет станае даволі жудасным, але адначасна гэтая жорсткасьць мае непараўнальную ні з чым прыгажосьць. Кракадзіл, гэты драпежнік, што выклікае жах, часам сам станае ахвярай "каманднага духу", праяўленага ў дадзеным выпадку зграяй шабак.
Слабанэрвовым і цяжарным не глядзець!
Аздабленьне гэтае бачыны нічога не нагадвае?
Па-мойму, яна на тым самым рухавіку World Press, што і гэты мой блёг.
Запіс проста дзеля таго, каб не згубіць. Можа калі прыдасца.
У працяг тэмы пра знаёмства на #belarus.
Топік на канале запрашае заўтра на пЫва. Вось і гэты самы чалавечык мяне туды запрашаў, як і ў мінулы раз - на гарбату.
Праўда, учора яна сказала, што кінула паліць ужо два дні як.
Ну хоць нешта добрае маё непрацяглае зьяўленьне ў ірц зрабіла. Хаця ня ведаю, ці вінаваты тут я ў чым. 
Адразу ўзгадаў 9-ю клясу і знаёмку з 7-е, якой рана было ня тое што кідаць - пачынаць паліць рана было. Ня ведаю таксама і ніколі не даведаюся, ці быў я там пры чым, але пасьля нядоўгага знаёмства са мною яна таксама кінула паліць. А неўзабаве і зьехала некуды ў іншае места. А была яна высокая ростам, сама па мне. 
А, яшчэ ж учора прадаваў комп у Зіновічы. Пакуль паказваў што ды як працуе сыстэмнік, яны ўзялі манітора і астатнюю пэрыфэрыю ды панесьлі грузіць. Я ж застаўся пакаваць сыстэмніка. Чакаю, калі ж яны па яго вернуцца і гарантыю забраць, ажно яны ўжо на поўнай хадзе панесьліся дахаты
Недзе праз гадзіну тэлефануе жанчына, якая расплачвалася за яго і пытаецца (!), а дзе ж тут дзірачка, у якую трэба кружэлкі ўстаўляць. Карацей, запрасіў іх у госьці да нас яшчэ раз.
P.S. Зіновічы - гэта яшчэ большая жопа, чым Пружана. Але абярнуліся яны хутка. А затое мы ўсёй фірмай сьмяяліся.
У гэтай сранай дзярэўні сталі прадаваць волкі арахіс у такіх самых пакеціках, у якіх раней прадаваўся сама-то-пад-пЫва! Безь нічога, не салёны, ды яшчэ і ня смажаны ні фіга! І мы яшчэ ўчора, бо ня зьездіўшы у Парасьляны на дастаўку, пайшлі-ткі на пЫва і здуру набылі чатыры такія пакецікі. Ды іншых і не было там. Добра, што я хоць яшчэ ўзяў свае ўлюбёныя простакутныя чыпсы. А вось на гарэшкі пЫва не хапіла. Калі я схачу пакляваць паесьці арахіс проста так, я яго сам магу купіць па вазе і пасмажыць!
Учора быў у Алеся, які мне даўно жаліўся, што іхні кампутар здуру перагружаецца даволі часта. Але раней я ў іх гэтага не заўважаў, а вось пасьля казла і дзвюх паўтарашак беларускага зацікавіўся, што ж гэта такое адбываецца, што нават дзі-ві-дзішку запісаць немажліва.
Бацюхны! Па БІОСе тэмпература процу была 72 градусы! Высьветлілася, што іхны боксавы кулер ад Сэмпрону стаяў ракам. У сэнсе - іншым бокам, але гэта адно і тое ж. Да таго ж дзермапаста засохла і скамянела, так што і вяртаньне кулеру на месца не дапамагло.
P.S. Да гэтага комп працаваў у іх год…
Нядаўна мяняў плястыкавую картку бікоз прайшоў тэрмін яе дзеяньня. Ну і замест старое далі мне новую яшчэ на тры гады + дапаўненьне да дамовы з банкам, якое пачытаць на месцы не далі, таму прачытаў дома толькі праз колькі дзён. Ёлкі, яны зьнізілі адсоткавую стаўку да 0,5% гадавых - гэта ж практычна нічога!
Таму пайшоў заўчора і перавёў кінуў усе грошы на тэрміновы рахунак на 100 дзён. Так што да канца лета я сяджу бяз грошай, бо мне сказалі, што калі я здыму адтуль грошы да сканчэньня гэтага тэрміну, дык мяне расстраляюць згараць усе адсоткі. Канешне, будзе яшчэ і не адзін заробак, але ж гэта пшык у параўнаньні з… (з чым? з напалявонаўскімі плянамі? усё адно гэта проста сон).
Никто не сделает шаг, не вспомнит, не заплачет;
Она сидит у окна и просит об удаче;
Она - как солнца свет, ей девятнадцать лет,
Кругом глухие стены;
А в ней сошлись змея и волк, и между ними то любовь,
А то измена…
———————————–
© Сплин - Что ты будешь делать?
Прыехаў да нас сёньня Панас FZ-30… Прабіла на настальгію па Зэніце ручная факусіроўка на аб’ектыве, ды яшчэ тамсама ж і кальцо для рэгуляваньня фокуснае адлегласьці. Высьвятляецца, ня я адзін тут завёрнуты на лічбавых фоціках. 
А ў прынцыпе… Ну, 8Мп. Ну, дысплэй 2′’ (затое меней ступеняў свабоды, ніж у маім)… Карацей, ня варта было б мне чакаць яшчэ год, каб набыць фоцік сабе толькі зараз. Нават такі. 
Welcome to Renessaince at Blogsome. This is my first post. I never gonna delete it. But I’ll post in Belarusan here in a blog mostly for it is really complicated to conduct bilingual one. And - no more reason… No wishes… No hope… No fate…
Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve