We are the greatest!

May 23, 2006 - 16:28:29

Так кампы я яшчэ ні разу ня бачыў каб куплялі :)

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

А, яшчэ ж учора прадаваў комп у Зіновічы. Пакуль паказваў што ды як працуе сыстэмнік, яны ўзялі манітора і астатнюю пэрыфэрыю ды панесьлі грузіць. Я ж застаўся пакаваць сыстэмніка. Чакаю, калі ж яны па яго вернуцца і гарантыю забраць, ажно яны ўжо на поўнай хадзе панесьліся дахаты :)

Недзе праз гадзіну тэлефануе жанчына, якая расплачвалася за яго і пытаецца (!), а дзе ж тут дзірачка, у якую трэба кружэлкі ўстаўляць. Карацей, запрасіў іх у госьці да нас яшчэ раз.

P.S. Зіновічы - гэта яшчэ большая жопа, чым Пружана. Але абярнуліся яны хутка. А затое мы ўсёй фірмай сьмяяліся. 

- 12:39:50

кАзлыыы!

Цэтлікі запісу: праца, пЫва

У гэтай сранай дзярэўні сталі прадаваць волкі арахіс у такіх самых пакеціках, у якіх раней прадаваўся сама-то-пад-пЫва! Безь нічога, не салёны, ды яшчэ і ня смажаны ні фіга! І мы яшчэ ўчора, бо ня зьездіўшы у Парасьляны на дастаўку, пайшлі-ткі на пЫва і здуру набылі чатыры такія пакецікі. Ды іншых і не было там. Добра, што я хоць яшчэ ўзяў свае ўлюбёныя простакутныя чыпсы. А вось на гарэшкі пЫва не хапіла. Калі я схачу пакляваць паесьці арахіс проста так, я яго сам магу купіць па вазе і пасмажыць!






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design