We are the greatest!

May 26, 2006 - 18:18:24

Даўно ў Менску ня быў

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія

А вось жа ўчора пайнтоўка была прызначаная. Ехаць асабліва не зьбіраўся, бо грошай не было. Аднак там мяне некаторыя чалавечкі ўгаворвалі, што (самі таго ня ведаючы) пераканалі-такі. Заадно вырашыў і на штатывы паглядзець на менскіх фірмах.

Задаўбаўся бегаць за братам па ўсім Менску, але затое пабачыў нарэшце на свае вочы што з сябе ўяўляе Белы церам. Парадаваў іхні бардак на працоўных месцах у параўнаньні з нашым. emoticon У выніку так на свае вочы на ўсіх фірмах, на якіх мы пабывалі, і не давялося паглядзець штатывы, а ў ЦУМе такая самая фігня даражэйшая ці ня ў два разы.

Да фірмы, адкуль мне прывезьлі фоцік, так і не дайшоў. Затое недарма завітаў у парк Горкага, дзе ў той дзень тусаваліся п’яныя выпускнікі школаў. Праўда, болей выпускніцы нават… Але што ў тым парку было цудоўнага - дык гэта сьпеў птушак, якім я хацеў падзяліцца ў сваіх спробах датэлефанавацца да Радасьці. Не атрымалася. emoticon Чаму???

А пасьля - тое, чаго так і баяўся: цэлыя тры гадзіны ня думаў пра Цябе… Нарэшце - месца збору на Эўраопце. Добра, што пачакаў нейкія 15 хвілінаў - пунктуальнасьць у менчукоў абсалютна аніякая. Праз гэта, чую, частка людзей разьбеглася. Мажліва, сярод іх была і моладзь каналу, бо іх я там не спаткаў, хоць яны нібыта і абяцаліся (прынамсі некаторыя зь іх). Затое - пазнаёміўся нарэшце ў твар з асобамі са сваёй шчасьлівае студэнцкае маладосьці… Найболей зьдзівіў blacker у станоўчым сэнсе. Ну, усіх, хто там прыстунічаў, ня ведаю ці варта пералічваць, бо столькі шмат, як паведамілі старажылы пайнтовак, даўно не было. Але затое цяпер ведаю, што зь сябе ўяўляюць Хмарка, Крыў… Сёньня ж яшчэ высьветлілася, што пакуль мы бегалі з братам па крамах, мне нездарма здаліся знаёмыя валасы на выхадзе са станцыі мэтро "Акадэмія навук". emoticon (Я пра ImageAutanazgul)

 Шкада, што праз надвор’е сёньня ў мяне цэлы дзень сьвярбіць у горле і голас ня свой. Адразу пасьля працы - спаць, спаць, і яшчэ раз спаць. Усё потым. Фоткі абяцаныя - у працэсе. Былі там і іншыя фоцікі, але здымкаў надта мала ў іх - з прычыны нумар 7. emoticon

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2006/05/26/p15/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design