We are the greatest!

June 28, 2006 - 16:38:47

Усё як заўсёды

Цэтлікі запісу: shit happens, паленьне

Хацелася б паверыць, што кінуць можна - але Лёха ня здолеў мяне пераканаць. Пасьля таго як піў таблеткі - некаторы час не паліў. нядаўна бачыў яго - цыгарэты ізноў. Афіцыйная адмазка - падчас сьвідраваньня ўсунуў дрыль у аголены провад пад напругай.

- 15:43:34

Фоцікі

Цэтлікі запісу: photo, canon

Прынесьлі мне нядаўна на рытушаваньне старую фотку, і таму зьявілася нарэшце нагода высьвятліць, што ж будзе лепей - мой фоцік ці сканаваньне.emoticon

 Гэта сфатаграфавана           Гэта адсканавана

 

 Нават адкінуўшы колеры (усё адно яны там ня трэба) бачна, што выразнасьць вышэйшая пасьля сканаваньня. Ды яшчэ і бочка на прыкладзе з фоціку выразная. emoticon

 

Неяк трэба пакінуць тут уражаньні ад ЭОСу. Дооооўга мне давялося чакаць, пакуль скарыстаюся: у першы дзень паспадзяваўся на Віцяню і ня браў CF-ку, але ён падвёў - і таму атрымалася толькі наступнае.

Эвалюцыя ;)

На наступны дзень патэлефанаваў людзям і даведаўся, што яны сёньня (у сэнсе - у той дзень) ня здолеюць прыехаць. Блін, як я знэрваваўся… emoticon Давялося\ ўзяць фоціка яшчэ на дзень, але не стаў спадзявацца на Віцяню гэтым разам і ўзяў разам зь ім і флэшку.

Была нядзеля, хацелася трапіць у месца падалей ад людзей, таму пасьля таго як прайшоў пачатковы (сама)інструктаж па адносінах з фоцікам на двары -

 

- пайшоў на акраіну гораду, дзе і хацеў Цябе парадаваць ізноўку сьпевам птушак. Але там Табе і так іх хапала… emoticon Таму - уздоўж рэчкі палаваў шабачак.

Праўда, гэта ня з тых шабачак. emoticon Яны ня ўмеюць так пазіраваць…

На адваротным шляху Сонейка разагнала ўсе хмаркі…

Пакуль юзаў - прыйшоў да высновы, што аб’ектыў у камплекце гаўно. Ды гэта бачна хаця б і з макраздымкі кветкі, якую ён дазваляе рабіць мінімум толькі з 50 см. Таму для поўнага шчасьця мне да гэтага фоціку трэба было б набыць яшчэ як мінімум два аб’ектывы: доўга- і кароткафокусны. А яны ж не капейкі каштуюць… Потым. Успышка падымаецца аўтаматычна, а не так, як у маім. І таму пры прыцэльваньні па нязвычцы я заўсёды клаў левую руку на гэты самы hotshoe, не дазваляючы бліскаўцы падняцца. Так і не асіліў без інструкцыі, ці можна карыстацца пры здымцы дысплэям як відашукальнікам. Ды і не паваротны ён там. emoticon

Аднак. Скінуў фоткі зь яго на кампутар - і параўнаў са сваімі. Канешне, гэта чыста суб’ектыўная адзнака, таму што фоткі абсалютна розных аб’ектаў і ў розных умовах сфатаграфаваныя. Аднак мне падаецца (яшчэ раз паўтаруся - чыста суб’ектыўна), што якасьць фотак з ЭОСу лепшая. Менавіта праз воптыку.

- 12:17:32

Зачапіла

Цэтлікі запісу: чытанка, цытаты

Ты можаш выпрабаваць сябра смагай, голадам, расстаньнем і каханьнем. Але не рабі гэтага болей чым адзін раз.

© Насір Хасроў (1003 - 1088)

 

via ImageЗімуля

- 11:39:26

Другі дзень запар…

Цэтлікі запісу: шабачкі, shit happens, сон

Ізноў бачын СОН. Справа ў тым, што Дружок ужо тры дні (і сёньня чацьвёрты пайшоў) хэкае і хэкае, бы нешта праглынуў і яно стала папярок горла. emoticon
Ня ведаю, што рабіць. І - пакуль што толькі ва сьне - вадзіў яго ў нашую паліклініку (хех) на рэнтген. Там прасьвяцілі і знайшлі нібыта вялізны кавалак шкла пасярод страўніку. Як ён туды залез?.. emoticon

June 27, 2006 - 18:10:44

І яшчэ раз дзякуй…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

Учора нарэшце бачыў сон. Упершыню за доўгі час. Калі нарэшце заснуў. Пад ранак.

Нават сны я не магу нармалёва пабачыць ні пра што іншае… У сэнсе - ні пра каго.

І скончыўся сон нічым. Як і павінна было быць. Усё як заўжды. 

 

Иди через лес, иди через ягоды, сосновые иголки

К радуге на сердце.

Я пойду за Тобой,

Я буду искать Тебя всюду до самой

До смерти…

——————————————–

© Сплин

- 17:58:22

Крыху пра ЖЖ

Цэтлікі запісу: shit happens, уласна_блёг_сам

Як усё-ткі добра, што я ня стаў плакацца там перад закрыцьцём свайго блёгу. Столькі пытаньняў было б ад новапрыбылых - "а чаму?", "а дзе?" і г.д. Пытаюцца яшчэ і дагэтуль, не забываюцца прычым старыя добрыя знаёмыя, і дзякуй вам вялікі за гэта. Але гэта Нічога Ня Зьменіць. emoticon

Усё адно тут кожны пост - пра Яе

June 26, 2006 - 18:30:50

Супэр!!!

Цэтлікі запісу: photo, праца

Усё. Забралі ЭОС. Адчот пазьней. emoticon

- 14:43:38

У віртуале значна лепей атрымоўваецца…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, настальгія

Учора нарэшце пагаварыў з Imageчалавечкам, якога так даўно ня бачыў (у сэнсе - у асьцы і на ЖЖ увогуле). Даўно ня бачыў такога шчасьлівага чалавечка. Прычым яна не адна такая. Змагла страх і здолела зрабіць шчасьлівым яшчэ аднаго чалавечка. І ўчора нарэшце падзялілася. А пасьля, ўжо калі ёй трэба было некуды бегчы і куды яна празь мяне спазьнялася - раптам падзякавала… emoticon Ну чаму вы, калі згаворваецеся, пачынаеце мне казаць нешта такое, ад чаго хвосьцік пачынае варушыцца і жыць хочацца?..

Пасьля яшчэ аказалася ўсё так проста і лёгка вытлумачальна… Праўда, Ты зьявілася ўжо пасьля таго, як я хацеў падарыць Табе гэта… Але прыроды там Табе і так хапала. Затое ж умееш настрой падняць! (як заўсёды) Хоць і ненадоўга - занятая… (як заўсёды)… 

- 12:35:25

Пазаўчора

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце ўбачыў гульню зборнае Аргентыны. ня ведаю, як яна гуляла ў групе, але з Мэксыкай… Гэта было страшна бачыць. Праўда, толькі ў першым тайме. Парадавалі нас дадактовымі двума таймамі, ужо ў першым зь якіх аргентынцы-такі забілі! А напачатку было даволі цяжка адрозьніваць, пра каго кажа камэнтатар сранага БТ ложь: пра аргентынцаў ці пра мэксыканцаў, паколькі амаль усе гульцы зборнае Аргентыны мне былі невядомыя (неяк я перастаў сачыць за футбольнымі навінамі), а прозьвішчы падобныя. emoticon За мэксыканцаў дык увогуле гуляў футбаліст Фансека, пра якога я заўсёды думаў, што ён уругваец (канешне, той быў уругвайцам - проста ў іх прозьвішча аднолькавае) emoticon

Дык вось. Пра сумнае. Калі Аргентына будзе і надалей такую гульню паказваць, як у першым тайме - Рабэрту Аяле нізавошта не пабіць рэкорд у 106 здаецца гульняў за сваю зборную. Наступная гульня ў яго 105-я…

June 24, 2006 - 15:20:53

ЧС

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце сёньня распачынаюцца гульні на выжываньне (ці як абазваць па-беларуску knock-out? emoticon). Хоць будзе на што паглядзець: сёньня Нямеччына - Швэцыя, Аргентына - Мэксыка

 

Дарэчы, ідэя аздабленьня сьпёртая ў ImageАтрызя

- 14:48:54

For the love of photography

Цэтлікі запісу: photo, праца

Прыйшоў нарэшце доўгачаканы (і ня толькі кліентам emoticon) Кэнан

June 22, 2006 - 17:33:58

А ружачку я так і не асіліў

Цэтлікі запісу: цікавосткі

Вашае імя ў катакана

Вашае імя ў ангельскай транскрыпцыі Ramanu.

 

Ягонае напісаньне ў КАТАКАНА:

via ImageЗьміт

- 16:42:34

Адстрэл пераходзіць на аську

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія

Паколькі ўчора дарваўся да Міранды на сваім хатнім камп грабе, дык зрабіў тое, чаго так даўно хацеў: пачысьціў крыху кантакт-ліст ад тых, хто даааааўно ўжо не зьяўляецца анляйн. Праўда, па плянах было недзе каля 20 чалавек прыбіць, а выйшла зусім пшык. Шкада… Столькі было знаёмых падчас вучобы…

Праўда, вось гэтую малышку ўсё-ткі выдаліў нах. Дастала карміць пустымі абяцанкамі-цацанкамі. 

June 19, 2006 - 18:30:18

Карпаратыўная вечарына ;)

Цэтлікі запісу: праца, canon

Выехалі ўчора пасьля працы - адразу а чацьвёртай газіне, дык распачаўся такі дождж!!! Проста ня дождж, а залева.

 

 

Аднак прыехалі на месца, крыху памоклі недзе з паўгадзінкі, і дождж скончыўся так сама нечакана, як і пачаўся. Далей нікому нецікава. А я ж знайшоў шмат цікавага неспадзявана, фатаграфуючы зусім іншае…

 

 

Мне таксама было б нецікава, калі б гэта не было на прыродзе. Болей таго - на такой прыродзе, дзе рэдка хто бывае, а таму яна яшчэ ня вельмі запаганеная людзкой жыцьцядзейнасьцю.

 

 

 Іншым было цікава таксама, у асаблівасьці пасьля ня першае бутэлькі…

 

 

 Дзякуй Богу, што я там быў не адзіны, хто не спажывае алькаголю, і таму мне было там не зусім сумна. Але я думаў пра Цябе ўсё адно. Ты была б радая пабачыць гэта. Нават там бываюць шабачкі.  emoticon

 

 

Заснуў, так і не дачакаўшыся… Сама ведаеш чаго. Але яна ўсё-ткі прыйшла пазьней. emoticon Што ж то будзе сёньня?..

June 18, 2006 - 15:12:31

Не, ну Качар жа руліць ;)

Цэтлікі запісу: спорт

Новая замарочка падчас гульні Партугаліі зь Іранам: "А ці можна па гульні Ірану здагадацца, мае Іран ядзерную зброю ці не?" emoticon Гэта не ягонае, але давёў да нас ён.

Ну а ўвогуле - што гэтыя чарнажопыя і іншыя макакі робяць у Эўропе? Нейкая Гана… Чэхаў… emoticon Італьянцы, канешне, усе засранцы, і за іх з усіх эўрапейскіх (паўтараю, эўрапейскіх) зборных хварэю ў апошнюю чаргу, але ж лепей яны, чымся янкі! emoticon Дарэчы, вось гэта быў ня проста матч, а шоў. Апафігяоз маразму паводзінаў адносна супернікаў на полі і гандурасскага судзейства. Італьянцы ня выйгралі толькі таму, што іх пазбавілі - і пры чым не адзін раз - прарываў па цэнтры, абазваўшы гэта афсайдамі. Праўда, амэрыкосы таксама забілі другі гол, і не з памылкай, як гэта палічыў той жа тупарылы судзьдзя. Але то быў адзін гол! А ў італьянцаў… Я не палічу, колькі шанцаў. Ды і было іх на аднаго чалавека болей…

June 16, 2006 - 17:07:36

Блін, ну Васіль Качар руліць :)

Цэтлікі запісу: прышпіл, спорт

Першыя матчы чэмпіянату глядзець пачынаў са спазьненьнем, бо з работы прыходзіў калі хвілінаў дзесяць ужо праходзіла матчаў, і якраз у гэты прамежак часу забіваліся галы, а далей ужо да самага сканчэньня матчу нічога цікавага не адбывалася. А тыя матчы, што ішлі пазьней - на іх ня меў тады праграмы, і таму ўсьляпую шчоўкаў і таксама на іх трапляў са спазьненьнем. І таам была такая самая гісторыя з галамі. Альбо наадварот - забіваліся вераломна ў самым канцы, калі я ўжо мірна драмаў.

Цяпер жа дзякуючы Нашай Ніве і звычайнанй тэлепраграме зь іншае газэты маю расклад тэлетрансьляцыяў на ўсе далейшыя матчы. Шкада, аднак, што некаторыя зь іх даводзіцца глядзець па БТ ложь, што азначае, што мала таго што там камэнтатары дэбільныя, але яшчэ нечаму і па-маскальску…

А ўчора рэальна падчас трансьляцыі матчу Ангельшчына - Трынідад і Табага парадаваў Ка́чар. emoticon Пачаў проста зь мірнага абсіраньня ангельцаў шатляндцамі (і ня толькі імі): "Это Свен Йоран Эрикссон (гэта трэнер ангельскае зборнае). 0-0 написано у него на лице. Я про очки." "Перед игрой в Шотландии раскупили все майки Тринидада и Тобаго. Но всем не хватило, поэтому раскупили ещё и все майки английского клуба 3-го дивизиона Port Vale, где играет один из игроков сборной Тринидада и Тобаго, с его фамилией либо майки этого клуба, на которых вовсе не было фамилии; но кроме этого, раскупили ещё и майки одного из шотландских клубов, где тоже играет один член сборной Тринидада и Тобаго с фамилией, между прочим, Scotland"… emoticon

А прыблізна ў сярэдзіне другога тайму, калі Англія паказала ўсю сваю "моц", дык проста я даўно так не сьмяяўся, як ад камэнтароў гэтага спадара. "Вот Бэкхем навешивает… Отлично! Просто превосходно (гэта мяч першы раз трапіў у абаронцу)", "И опять Бэкхем делает подачу… Молодец! Вот это навес (другі раз па тым самым месцы). Об этой передаче можно было писать за неделю. настолько она здесь напрашивалась. Просто для учебников." Калі ангельцы распачыналі тупую перапасоўку па гарызанталі: "Вот! Вот это острый пас! Ух, как опасно! Отлично! Мяч обратно пересёк половину поля. Вот теперь можно начинать опаснейшую атаку…" "Ух ты, какой навес! Вот это опасно!" - і шпурляк ляціць за лінію поля.

Малайчынка. З такое сумнае гульні зрабіць цукерачку - гэта майстэрства. Праўда, ангельцы пад канец гульні вымучылі-ткі перамогу, і нават два мычы забілі. І шкада, што пасьля гэтае гульні застанецца ў памяці толькі вынік. Але ж - напісанае тут можа ніхто сякерай ня здолее высечы?..

June 14, 2006 - 17:53:01

пЫва is love

Цэтлікі запісу: чалавечкі, пЫва, паленьне

Учора нарэшце скантактаваліся за паўтарашкай з Сярогам. Трэба ж было нарэшце адсьвяткаваць перамогу зборнае Аргентыны над Берагам Слановае Косткі, а яму карціла расслабіцца пасьля першага тэставаньня. Але ці тое я даўно ня бачыў, як зьмяніліся Пружаны, ці і сапраўды хутка канец сьвета, але ж вось у парку, дзе мы мірна сядзелі і нікога не чапалі, усе дзеўкі, што да нас прыставалі, жадалі аднаго: цыгарэтаў. emoticon

Добра, што нарэшце ніхто з нас дваіх emoticon  аказаўся няпалячы, так што мы ўсіх іх культурна пасылалі далёка. Адкуль яны болей не вярталіся. Пісец, што, дурных знайшлі? А нармалёвыя альбо ўсе павыміралі ў гэтай сранай дзярэўні, альбо (хацелася б верыць) сядзяць па хатах, дзе іх не дастанеш, альбо… ведаю аднаго чалавечка, якому на небе лепей - і спакайней будзе… emoticon

 А сёньня яшчэ прачытаў на сваім старым блёгу запіс… Я падазраваў, што ў рэшце рэшт яна мяне адшукае. І здагадваюся, хто падказаў, дзе шукаць. Але ж я перастаў зьяўляцца ў ІРЦ менавіта таму, каб болей не надакучваць ёй сваімі загонамі пра паленьне. Хай ёй будзе спакайней.

June 12, 2006 - 15:26:28

Адгалоскі Царквы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, shit happens

Учора Imageчалавечык запрасіў мяне ў пілігрымку зь Віцебска ў Полацак. Здавалася, што б якое глупства? Сунуцца ў Віцебск, пасьля паўзьці зь яго ў Полацак. Тым болей што ў Віцебску я быў (таксама ў пілігрымцы), ды і ў Полацак езьдзіў са "Звяздой". Але я хачу!!! Гэта мажлівасьць на два дні забыцца на працу…

Разумею насамрэч, што гэта проста нагода пабачыцца ўрэшце ў рэале. Але яна забылася, што мяне пераканалі (і я ў тым ліку), што ня варта гэтага рабіць. Так будзе лепей.

- 15:10:40

Неспадзяванка

Цэтлікі запісу: Alenyhke, shit happens

Чорт. У папярэднім запісу абазваў Яе ня Радасьцю, як заўжды было. Шо да чаго? emoticon

June 11, 2006 - 14:49:09

Армагядзец набліжаецца

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Высьветлілася, што ў БУСЬліка сэсыя сканчаецца ўжо ня ў 20-х чыслах, як я думаў, а 14-га чэрвеня. Што для яе азначае, што стыпухі ня бачыць, а ў адносінах - што Армагядзец хутчэй наблізіцца, чым я думаў… Няўжо тое, што было пасьля здачы тае сэсыі, паўторыцца ізноў, і тут Нічога Нельга Зьмяніць?

Але ўчора ўсё-ткі гэта было цёпла, як ніколі. Увесь дзень не давала сумаваць. І па цяпер гатовы любіць кліентаў пасьля таго, як зорачкі, месячык і начныя аблокі ў выглядзе смуроду. emoticon А перад гэтым жа грэлі ўвесь дзень смс-кі, ужо было падзабытыя. А за гэта - усё-ткі паверыў і сыграў. Засынаць было, хочацца верыць па Ейным клёкаце, салодка. emoticon

June 10, 2006 - 15:15:29

Ну, пачалося…

Цэтлікі запісу: спорт

Учора немцы зрабілі з лацінасамі тое, што і мелі зрабіць. А суседзі нашыя (толькі не па няшчасьці) палякі - зьдзівілі. У адмоўным сэнсе. Сёньня хіба павінна парадаваць Аргэнтына.

June 9, 2006 - 18:14:09

Мая мэнтальнасьць - сэнтымэнтальнасьць

Такім чынам, у працяг папярэдняга пасту мяне ўгаварылі некаторыя чалавечкі набыць бальзам-паласкальнік (?) для валосься. Па дарозе (доўгай emoticon ) да крамы патэлефанаваў яшчэ Таньцы, праўда, яна таксама ня здолела прыехаць дапамагчы выбраць яго, але такія-сякія парады таксама дала. А яшчэ - засмуціла сказаўшы, што пасьля здачы дыплёму будзе emoticon. "…Як толькі я гэта ўсё прыгыдаю, адразу плачу і цябе абдымаю…" Ізноў усё зьвялося да emoticon. Дзе яшчэ такога чалавечка спаткаю?..

А, уласна працэс выбару бальзаму быў нашмат карацейшы, ніж размова па тэлефоне з Танькай, бо пасьля таго як выгаварыліся (паўгадзіны стаяньня пад крамай) зайшоў у "Апэльсын", куды пераехалі нашыя знаёмыя, што працавалі разам з намі пад адным дахам, і паказалі мне дзьве штукі на выбар, зь якіх я мэтадам чытанкі паказаньняў на адным (бо на другім нічога не было напісана) яго і абраў. Буду чакаць цуда. Цудаў.

June 6, 2006 - 16:41:47

Карыстайце ліцэнзыйны софт :)

Цэтлікі запісу: даўгія валасы

У нядзелю мыўся, але паколькі неспадзявана скончыўся мой шампунь, давялося скарыстаць савецкі, назву якога ўпамінаць ня буду. Ды і не памятаю.

У выніку ўчора ўвесь дзень на галаве была бусьляўка, і прычым не ад слова БУСЬлік, а азначае, што абы-што. А пры спробе неяк расчасаць усё гэта усё болей і болей пасмаў пераходзіла з галавы на грэбень. emoticon

Таму ўчора набыў ізноўку Шамту, і пасьля ванны да засыпу пахла валосьсе доўга яшчэ ківай. :)  






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design