Карпаратыўная вечарына ;)
Выехалі ўчора пасьля працы - адразу а чацьвёртай газіне, дык распачаўся такі дождж!!! Проста ня дождж, а залева.
Аднак прыехалі на месца, крыху памоклі недзе з паўгадзінкі, і дождж скончыўся так сама нечакана, як і пачаўся. Далей нікому нецікава. А я ж знайшоў шмат цікавага неспадзявана, фатаграфуючы зусім іншае…
Мне таксама было б нецікава, калі б гэта не было на прыродзе. Болей таго - на такой прыродзе, дзе рэдка хто бывае, а таму яна яшчэ ня вельмі запаганеная людзкой жыцьцядзейнасьцю.
Іншым было цікава таксама, у асаблівасьці пасьля ня першае бутэлькі…
Дзякуй Богу, што я там быў не адзіны, хто не спажывае алькаголю, і таму мне было там не зусім сумна. Але я думаў пра Цябе ўсё адно. Ты была б радая пабачыць гэта. Нават там бываюць шабачкі. 
Заснуў, так і не дачакаўшыся… Сама ведаеш чаго. Але яна ўсё-ткі прыйшла пазьней.





