У віртуале значна лепей атрымоўваецца…
Учора нарэшце пагаварыў з
чалавечкам, якога так даўно ня бачыў (у сэнсе - у асьцы і на ЖЖ увогуле). Даўно ня бачыў такога шчасьлівага чалавечка. Прычым яна не адна такая. Змагла страх і здолела зрабіць шчасьлівым яшчэ аднаго чалавечка. І ўчора нарэшце падзялілася. А пасьля, ўжо калі ёй трэба было некуды бегчы і куды яна празь мяне спазьнялася - раптам падзякавала…
Ну чаму вы, калі згаворваецеся, пачынаеце мне казаць нешта такое, ад чаго хвосьцік пачынае варушыцца і жыць хочацца?..
Пасьля яшчэ аказалася ўсё так проста і лёгка вытлумачальна… Праўда, Ты зьявілася ўжо пасьля таго, як я хацеў падарыць Табе гэта… Але прыроды там Табе і так хапала. Затое ж умееш настрой падняць! (як заўсёды) Хоць і ненадоўга - занятая… (як заўсёды)…
