We are the greatest!

July 31, 2006 - 13:54:50

Ну блін…

Цэтлікі запісу: shit happens, цытаты, растаньне

Не прывязвайся ні да чаго; не прывязвайся, не прывязвайся, не прывязвайся… Не прывязвайся ні да чаго, і нават там, дзе ўжо няма да чаго прывязвацца - не прывязвайся ні да чаго. © Сасан

 

Учора ImageНаталька пакінула нас на нявызначаны тэрмін…

ImageЧалавечык, якая знайшла сваё шчасьце, таксама зьнікла з аські і хоць зьяўляецца часам у ЖЖ, зь ёй неяк не сьпісваемся болей… Нават па мыле нічога…

Ну і, само сабой, БУСЬлік

Я стаміўся ўсіх вас губляць!!! Шукаць новых? Сэнс? Гэта будзе паўтарацца і паўтарацца наноў…

- 13:25:38

Проза працы

Цэтлікі запісу: праца

Учора з усяго накупленага ў сваёй фірме атрымалася першая паламайка (тэлевізар). Не перажыў, відаць, такое навальніцы. emoticon Не лавае аніводнага каналу. Нават фоткі з Кэнану (пакуль яшчэ не паламаўся) маме з татам на ім паказаць ня здолеў. А там ёсьць кім палюбавацца…

Сёньня адзін на працы (і добра). Кліентаў ня так шмат, і ніколі не адчуваў сябе так… утульна: прадаюцца адныя СонЭрыкі, ну цяпер ужо пайшлі і Сымэнсы паціху, але такія, якія яшчэ даbenqаўскага пэрыяду, нармалёвыя. emoticon

July 30, 2006 - 14:32:23

Я верыў, што Цябе ўбачу!

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, вандроўка
…Но я могу найти то, что смог потерять,
Мне не нужно крыльев, чтобы летать.
Хорошая крыша летает сама
И в самый низ, и в самые верха…

 

Учора ледзьве дажыў да канца працы, забег дахаты - і паляцеў (добра, што нейкі чорт занёс мяне на форум свае альма матэр. А то б і нічога ня ведаў).

Фэст сярэднявечнае культуры

Ты не казала, што ў Цябе болей ня сінія валасы. Гэххх, шкада, так і не пабачыў… Божа! Яны ж у Цябе цяпер яшчэ даўжэйшыя!.. І - не казала нічога пра 1 траўня. Ну хоць учора нарэшце спаткаліся позіркамі. Гэта было няцяжка - я дарваўся-ткі да самае сцэны. emoticon

Болей ня бачыў анічога: прафукалі і вагнявое шоў, і на салют не пайшлі (што я, яго ня бачыў?) Але і не хацеў болей анічога. Нават пЫва.

Пасьля такога і памерці можна. Вось толькі… Я не зразумеў пакуль што, што азначала Твая ўсьмешка. Але цяпер (праз Казлова) ведаю, як гэта хоць правільна завецца - эгацэнтрызм. Я не магу паставіць сябе на Тваё месца, каб гэта зразумець. Ты - маўчыш.

July 29, 2006 - 13:01:14

Пад уплывам ЗьміЛа

Цэтлікі запісу: сон

Таксама запомніўся ўчарашні сон. Праўда, страшны.

Я ўзарваў Чарнобыльскую АЭСemoticon Не, не тады, калі мне было… хм… n год. А зараз, паўторна. Нечаму я ёй камандаваў (ну там, ручкі круціў) - і нешта не даглядзеў.

Папярэдзіў увесь пэрсанал пра аварыю. Яны мірна спалі. Страшна, калі гэта далёка. А я - быў там. Я не хацеў паміраць…

July 28, 2006 - 17:33:33

Наступствы М.І.Казлова. Раю пры дэпрэсьняку

Цэтлікі запісу: чытанка

Учора дагаварыў усім дзяўчаткам, каго спаймаў у асьцы, пра тое, як я да іх стаўлюся. emoticon Трэба пераходзіць на хлапцоў. emoticon Страшна, як успрымуць.

Ператэлефанаваў усім, хто мяне шукаў у тыя_сраныя_дні, каб пагаварыць. Перагаварыў. З кім хацеў сам пагаварыць - не магу адшукаць.

Глупства адключаць тэлефон, ведаючы, што чалавечык хоча мяне парадаваць. Я ж гэтым і сам пазбаўляю сябе магчымасьці бачыць Ейную мордачку на экране…

Пралятаем ізноў міма Гацькоў. Але гэта ўжо магу перажыць. Буду жыць надзеяй. Праўда, і міма ўступленьня Міколы ў СБП - пралятаю таксама… Шкада.

- 11:11:34

Дружка тут няма ;)

Цэтлікі запісу: шабачкі, canon, прышпіл

Ён так кідаўся на дзьверы хлява і так гаўтакаў на іх, што я падумаў - там сама меней кот. emoticon Аказалася - Дружок хацеў зьесьці вожыка.

Схаваўся, гад :)

Прыадчыніў я дзьверы, Дружок шукаў-шукаў, зь якога боку вожыка ўкусіць (той згарнуўся клюбочкам, канешне), не знайшоў… пакрыўдзіўся і ўцёк у свой хлеў. emoticon

- 10:26:19

Гэта быў ня мой дзіцёнак!..

Цэтлікі запісу: шабачкі, canon, мроі

Брак - як вордэн езуітаў: хто не ўступіў у яго, нічога ня ведае; хто ўступіў - аба ўсім маўчыць.

© Пэўна, разьведзены (а ўвогуле цытата зь Мікалая Казлова)

Пазаўчора прапанавалі мне адчуць сябе бацькам. Але маленцу яшчэ 1,5 месяцы, і я пабаяўся ў рукі яго ўзяць. А вось праводзіць шчасьлівага бацьку да аўтастанцыі - пагадзіўся.

Я сябе таксама не адразу пазнаў ;)

Пачыналася ўсё так добра… emoticon Не прывыкшы я нават сам да гэтае свае саколкі.

Але вось Аляксей пакінуў нас траіх зь ягонай жонкай і дзіцёнкам. Што ж мне заставалася тады рабіць? emoticon

Гэта ня мой дзіцёнак!!!

Паўгораду абышлі ў якасьці шчасьлівае сямейнае пары. emoticon Відаць, праўду сказала Наташа: "Хрэн я пасьля гэтага калі ажанюся". Пацьвердзіў гэта і Яўген, што якраз праяжджаў міма і падкалоў: "Калі я ўжо, маўляў, пасьпеў?" emoticon

А ўвогуле - нялёгкая гэта праца: быць татам. Калі ж ImageДзінуля лічыць, што "ў 25 год усе хлопцы пачынаюць хацець жаніцца", дык значыцца, гэта пройдзе. Пачакаць засталося зусім няшмат - да восені… Пад канец шляху, ужо каля самага свайго дому, Дзімка прачнуўся і захныкаў. ну і што я б зь ім зрабіў (акрамя поўнага наркозу па ілбе), калі б ня мама?..

July 27, 2006 - 10:14:58

Адкуль вы павылазілі такія?

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

Можа я чаго пра нашую фірму ня ведаю?.. emoticon

Званок. Падымаю. Добра дзень, прадстаўляюся і ўсё такое.

- Дайте мне девушку.

- emoticon А дзе ж я вам яе вазьму?

- Ну, мне салён сотавае сувязі.

- Ааа… (уффф). Вам гэтую дзяўчыну (ня стаў, праўда, ужо чалавека расчароўваць, што яна даааўно не дзяўчына).

July 26, 2006 - 14:35:47

Аўторак

Цэтлікі запісу: Alenyhke, дзякуй

Узгадаў (па зразумелай прычыне), што даўно не казаў людзям "люблю". І - таму пакуль што ў аську адаслаў некалькім дзяўчаткам. Ня ўсе паверылі ў адрозьненьне між "люблю" і "кахаю". emoticon Але гэта таму проста, што я вам рэдка прызнаваўся. emoticon Вось Imageчалавечык, якая ўжо даўно пра гэта здагадваецца - дапамагала мне ўсе гэтыя дні. Як і Мікіцёнак, як і Дружок…

 

Уночы ж на сёньня прыйшла СМС-ка ад…

Час зручней падабраць аніяк было нельга: якраз толькі лёг спаць і перачытваў тую, апошнюю…

Я не тэлефанаваў… Праўда, маўчаць ня здолеў…

Першае, што падумалася (з эгаізму) - "значыцца, я значыў усё-ткі крыху болей, чым пустое месца"…

- 11:56:52

І яшчэ пра панядзелак

Цэтлікі запісу: чытанка

Узяўся за другую кнігу сп. М.Казлова "Як ставіцца да сябе і да людзей, альбо Практычная псыхалёгія на кожны дзень" перад сном.

Ніхто за ўвесь гэты час ад тае нядзелі да гэтага панядзелку не знайшоў для мяне такіх простых словаў.

Цяперака нават у сваім чорным прыкідзе я зьзяю болей, чым яшчэ тыдзень таму - у прыкідзе з ільну, калі вакол мяне на мэтры радыюсам была непрасьветная цемрадзь. І людзі гэта заўважалі.

Учора ж - яны заўважалі, што я ўмею ўсьміхацца. І прычым не сабе, а ім. І за ўвесь дзень гэты душэўны спакой ня здолеў парушыць ніводзін кліент. Як ні стараліся (а яны стараліся).

 

Паціху разыходзяцца мае касэты. Першая партыя неадкладна пайшла Міколе, як толькі я ўбачыў, што за гаўно папса валяецца ў ягоным бардачку. Якраз дарэчы спампаваў сабе Мельнікава (яшчэ раз дзякуй, blacker. Я цябе люблю).

Другая партыя адышла Сярогу. Бо пакуль на пЫва схадзіць не рашаецца. emoticon Няма часу… А касэты ён шукаў па ўсім горадзе. Аказваецца, іх цяжка знайсьці стала. emoticon Каму яшчэ б аддаць…

July 25, 2006 - 17:33:18

Панядзелак

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, вандроўка

З ранку схадзілі з татам застрахавалі майго жалезнага каня. А паколькі Ярась у адпачынку і зараз тусуецца ў Бакунах, дык зьбіраўся наведацца адразу на ім туды. Але бліжэй да сярэдзіны дня стала зразумела, што я ў хаце застануся да ночы адзін і трэба будзе пасьвіць (наглядаць) дзеда з бабай. Ледзь не паверыў ў праклятасьць панядзелкаў ізноў.

Таму схадзіў нарэшце аднёс у рэдакцыю "раёнкі" фоткі на конкурс і па дарозе назад прыдбаў яшчэ адну.

Чальчак

Наконт назвы гэтае расьліны нават распаліў спрэчку між Міколам і Юрасём Зялевічам. Так што - назва дакладная, смачная, беларуская. emoticon

Пчала на пасецы

А вось гэта ўжо зроблена на старой Ясельдзе, куды мы пасьля завіталі з Папекам на ўраджай ягоных пчолаў. Абалдзець! Ні разу ня быў так блізка ад іх - і ніводная с… саўсім не пакусала! emoticon

Але ж Ясельда - то ж рачулка, і я ня ведаўшы, што гэта такое, зьбіраўся ў ёй пакупацца. Таму - пайшоў блукаць шукаць дзе ў яе залезьці. emoticon

Знайшоў па дарозе (на іншым беразе)

Прайшоў бітае шкло (быў у адных трусах), асаку, распалены мятал, пчолаў (ужо казаў), вагонь і медныя трубы, адным словам… Падумалася (эгаізм): няўжо пасьля такога я ня здолею перажыць яшчэ адну сустрэчу з Табой?

Старая Ясельда пасярэдзіне

Проста каб мець уяўленьне, што такое гэта Старая Ясельда (яе старое русла). Але нават і ў ёй я не патануў. Затое акумулятары падсадзіў канкрэтна, і - такое аблажаньне са мной здаралася толькі аднойчы, калі ў Зэніце скончылася стужка на трасе з Нясьвіжу ў Берасьце… Але бананы я-ткі пасьпеў спаймаць. emoticon

Бананы на Ясельдзе :)

Канешне, пасьля такога купаньня трэба было… пакупацца, каб адмыцца. І таму мы паехалі на… Ясельду. Ууу… Ясельда аказалася чысьцейшая, чым Старая Ясельда. Але - значна мялізьней. Мы перайшлі яе і падселі на кампаніі, што адзначала 19-годзьдзе такое малышкі… Ууу!!! ніколі не дарую сабе пасадку акумулятараў!!! Праўда, трусы мы ёй ўсё-ткі пасьля вярнулі. Але яна прынесьла нам нямала прыемных хвілінаў. Асабліва Міколе, які (хоць і замужні) сеў насупраць і ўвесь вечар балдзеў, гад!!! emoticon

Ды і ўвогуле - людзі-то яны неблагія. Дзяўчына, тая самая, што сьвяткавала 19-ы дзень народзінаў, нават паспрабавала размаўляць з намі па-беларуску (БУСЬлік!!!). Іхная маці - раней выпісвала "Свабоду"… Севярынец быў правы…

- 15:25:41

Нядзеля

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, Alenyhke, пЫва

Гэта якраз быў тыдзень, як Ты даслала гэтую смс-ку… Але пра гэта пазьней.

Пакатаўся на скутэры. Хондзе. Потым начальнік прапанаваў навыперадкі - дарма. emoticon Скуцер - зьвер штука. Нават мне спадабаўся, як я на яго дагэтуль ні глядзеў з вышыні свайго жалезнага каню. Відаць, маме сапраўды не пашкодзіў бы. Правоў ня трэба…

Яшчэ на працы пачаў абтэлефаноўваць ўсіх патэнцыйных плыўцоў. Адна за адной магчымасьці схадзіць на возера паадпадалі: каго альбо дзень не задавальняў, а хто ўжо з ранку пакупаўся. Андрэю па парадзе Дзімазаўрыка тэлефанаваць ня стаў, і добра што адключыў тэлефон. Патэлефанавала (на хатні) Танька.

Убачыў-такі ImageДзінулю ў купальніку (і Таньку, адпаведна - прывітаньне, Ільлюха emoticon).

 


Дзінуля эз ай файнд іт

 

Ня думаў, што без акуляраў пабачыць яе будзе цяжэй. emoticon

 

Напалову без акуляраў :)

 

Ну, гэтую фразу ня я прыдумаў. emoticon

 

Дзеравенскія дзяўчонкі ;)

 

Фоткі на месцы з 610-га Кэнану забраць не атрымалася, але буду чакаць. emoticon

Па дарозе да аўтастанцыі, ужо разьвітаўшыся з Танькай (ёй на дрыськатэку) спаймашлі Сярогу Зайко. Гэты добры чалавечык ня толькі даў нам мажлівасьці папіцы нармалёва пЫва ў Аранчыцах у чаканьні цягніку, але і забраў пасьля мяне дахаты! Сярога!!! emoticon

 

Едзем з камфортам

 

У выніку мы мелі гадзіну вольную, якую правялі ў размовах і між іншым ня толькі адно з адным, а і, як выразілася Дзіна, "з просты народам" (ну няма спакою ад кліентаў нават у выходны дзень увечары emoticon).

Гэх. Шкада, што ўсё калі-небудзь сканчаецца. А ў Тушыне хадзіць цьвярозым… Прасьцей перачакаць год. emoticon Чакаем! Дзякуй, што хаця б гэтыя пару гадзінаў я здолеў ня думаць пра…

…Але я хацеў падзяліцца з Табой гэтым днём… Але працьверазеў праспаўся, перачытаў тую_самую_смс-ку пасярод ночы і ўбачыў, што Табе гэта не патрэбна.

- 12:52:32

За гэты ўік-энд варта адчытацца

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Субота.

Пасьля працы прыйшоў, паваляўся, прыбраў у хаце. Думаў і пакуль што нічога ўсё-ткі не разумеў.

- 11:05:54

Дзедзіч

Цэтлікі запісу: Беларусь

27 лiпеня а 1730 у Берасьці на стадыёне "Будаўнiк" адбудзецца мiтынг "За свабоду! За незалежнасьць!", якi прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь. "З тых часоў, пакуль кiраўнiком Беларусi ня стаў Аляксандр Лукашэнка, гэты дзень зьяўляўся дзяржаўным сьвятам нашай краiны - Днём Незалежнасьцi. 16 год таму беларусы заявiлi на ўвесь сьвет, што яны хочуць будаваць свой дом, што яны вартыя называцца народам. З таго дня мiнула 16 гадоў. Сёньняшнi рэжым прадае незалежнасьць краiны за танны газ. Хаваючыся за гучнымi фразамi аб захаваньнi суверэнiтэту, улада думае толькi пра тое, каб захавацца самой" - так арганiзатары мерапрыемства вызначаюць лейтматыў мiтынгу на ўлётках-запрашэньнях, якiя зараз распаўсюджваюць у горадзе актывiсты кампанii "За свабоду".

Удзел у мiтынгу возьме лiдэр дэмакратычных сiл Беларусi Аляксандр Мiлiнкевiч. У гэты дзень ён мае намер таксама наведаць уладальнiкаў маршрутных таксовак, якiя галадаюць, настойваючы на адмене незаконнага рашэньня падатковых ворганаў, паводле якога яны мусяць сплацiць дзясяткi мiльёнаў рублёў.

Правядзеньне мiтынгу падтрымана аб’яднанымi дэмакратычнымi сiламi Берасьця. У праграме:

выступ лiдэра дэмакратычных сiл Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА; выступы грамадзкiх дзеячоў краiны i горада; запiс у сябры дэмакратычных партый i грамадзкiх арганiзацый; раздача сымболiкi кампанii "За Свабоду"; песьнi ў выкананьнi барда Зьмiтра Бартосiка.

July 23, 2006 - 13:40:09

Толькі задрамаў пад ранак…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон

Патэлефанавала Ты і перадала трубку некаму другому, каб сказаць… Што? Прачнуўся - тэлефон адключаны, як і мае быць.

Казанова, Казанова - зови меня так:
Мне нравится слово
В этом городе женщин,
Ищущих старость.
Мне нужна его кровь,
Нужна его шалость.
Казанова, Казанова -
Зачем делать сложным
То, что проще простого?
Ты - моя женщина,
Я - твой мужчина.
Если надо причину,
То это причина...

Аба што гэта я? А, БУСЬлік… Калі хочаш нешта сказаць - проста скажы. Ня трэба болей гэтых гульняў. Каб потым не прыйшлося шкадаваць. Падумай і так - ці зможам мы калі-небудзь гаварыць пра ўсё так, як раней?…

July 22, 2006 - 15:24:21

Пашыраемся

Цэтлікі запісу: праца

Толькі што прадалі першы скутар.

- 15:18:15

Чорт, ну якія тут могуць быць цэтлікі?!?!?!

Цэтлікі запісу: Alenyhke, пЫва, настальгія

А, яшчэ ўчора спаткаліся з Фёдзям (ці Фядотам), зь якім некалі разам вучыліся ў вучэльні (цяперака ўжо каледж). У прынцыпе, нічога ў гэтай стрэчы няма асаблівага. Акрамя таго, што размова зайшла пра пружанскіх дур і пра жанок.

Федзя ажаніўся са старэйшай за сябе жанчынай і шчасьлівы ў браку. Прынамсі, так ён мне распавёў. Ня бачу прычынаў не давяраць яму, тым болей, што мой аднаклясьнік жыве ўжо здаецца болей за год грамадзянскім бракам таксама са старэйшай за сябе супрацоўніцай ягонага камбінату.

- 10:40:40

БАСовішча

Цэтлікі запісу: Alenyhke, настальгія, вандроўка

Такім чынам, міма яго мы-такі праляцелі. Сёньня - заключны дзень. Жадаю Imageбл***еру павесяліцца, роўна як і Imageфых. І наконт Гацькоў Юрась маўчыць. Чорт!!!

Я ж учора дапампаваў-такі Андруся Мельнікава. Слухаў песьні. Даволі часта сустракаў слова "сэрца". Цікава, што гэта такое?

Мля, якія нах цэтлікі?!?!?! 

July 21, 2006 - 13:41:22

Нічога Ня Вернеш

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke

Прачнуўся абудзілі а палове на 5-ю ранку. Паглядзеў у вакно, нічога ня выглядзеў і ўзяў з сабой на вуліцу фоціка. Думаў - хоць так пабачу зорачку. Ага. Індзейская хатка. Завецца - херта́м. Прыйшоў і стаю адзін як заўсёды як ідыёт як горны арол на краі… Паскавытаць на Месяц? Ніхто ж не пачуе… Не, вунь ужо сьвітанак. Не прапусьціць. Як гэта зрабіць у цэнтры гораду? Пяціпавярхоўка. Ніасіліў.

Усё, болей сыгналізацыя замінаць да ранку ня будзе - адключылі. На краі гораду - вазярцо, дзе тады спаймаў (у сэнсе фота) Твайго субрата бусла. Сонейка ж - таксама зорачка… і спаць ужо ня хочацца. Разьвіднела зусім. Crimson sky. Не, далёка сунуцца… Ніасіліў. Пакуль дашкандыбаю - занадта позна. Стары стаў бегаць. Ня ўбачыць ані зорачак, ані Сонейка. Лужынаў усё адно няма.

July 20, 2006 - 18:34:27

Вольнаму - воля, п’янаму - віно; Слухалі Баха, думалі - гумно…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, мабіло

А, нарэшце ў мну jimm зайграў. Не, гэта не пасьля абнаўленьня вэрсыі. Замяніў у архіве wav-кі на mp3-шкі (дзякуй, Ванья). Старыя знаёмыя гукі ад аські…

І ўчора нарэшце абнавіў і мэлёдыі званкоў (г.зв. рынгтоны). Цяпер у мяне яны цалкам толькі беларускія. У сэнсе - беларускіх выканаўцаў. Менавіта беларускіх. У скрайнім выпадку - некаторыя зь іх сьпяваюць па-ангельску. Праўда, людзей яшчэ не растусоўваў па мэлёдыях, але ўжо зараз думаю: і куды мне столькі гукаў?.. Усё адно мала хто зь іх будзе тэлефанаваць.

А вось Ты -  дык і ўвогуле… Канешне, тваё фота назаўжды застанецца ў тэлефоне. Але - яно ўжо ня будзе выскокваць пры смс-ках. Хаця б пры смс-ках.

- 16:16:33

Дзярмо здарылась

Цэтлікі запісу: Alenyhke, уласна_блёг_сам

Чорт, мае падазрэньні наконт лёгказнаходлівасьці майго гэтага блёгу (які я вяду толькі для сябе) пацьвердзіў у маю адсутнасьць яшчэ адзін чалавечык. Хаця па-ранейшаму Нічога Не Разумею, нашто чытаць гэта ўсё…

- 14:46:11

Наўрад ці я змагу…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, пЫва

Мне супрацьпаказана хадзіць пакуль што на выходныя. Затое цяпер ведаю, чаму мужыкі сьпіваюцца. Чорт, я нават нажрацца не магу!!! Відаць, таму, што не мужык. А добра гэта ці блага - вырашаць ня мне.

А, пакуль да выходнага - прыяжджала яшчэ Аленка з Ружанаў. Проста ў суседні аддзел, але зайшла і да мяне нас. Зь ёй спыніліся на пары смс-ак ды тэлефанаваньняў, і добра. А з Табой - ня здолею, відаць…

На выходным жа тэлефанаваньняў прыблізна каля 100 было (жартую, канешне). Нікому не перазваніў ні адразу, ні пасьля. А вось каму трэба было самому патэлефанаваць - канешне ж набраў (эгаізм).

Чорт, я нават раней ня мог падумаць, што магу падумаць, што змагу сесьці п’яны за руль!!! Калі б Алесь нікуды не зьбіраўся - дакладна б паехаў нах. Каб гэта дапамагло ня думаць пра…

July 18, 2006 - 15:42:08

Жыць далей неяк трэба…..

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke

Вас ніколі ня будзе побач, калі вы так патрэбныя… Вось у гэтым адрозьненьне сапраўдных сяброў. Чорт, ну я ж зьмірыўся нават з тым, што Цябе ніколі ня будзе побач. Але каб хоць вось так, на адлегласьці… emoticon Проста каб было каму паплакацца. І з аднаго, і з другога боку…

А ўчора патэлефанаваў з Шарашова Алесь. Чорт, ненавіжу пытаньні наконт маіх справаў!!! І не хачу пра гэта казаць!!! Але дзякуй, што не забываецеся - гэтыя паўгадзіны ці колькі там размовы дапамаглі мне ўбачыць, што ёсьць, дзякуй Богу, яшчэ людзі, якія нечага хочуць дамагчыся ў гэтым сраным сьвеце.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design