І яшчэ пра панядзелак
Узяўся за другую кнігу сп. М.Казлова "Як ставіцца да сябе і да людзей, альбо Практычная псыхалёгія на кожны дзень" перад сном.
Ніхто за ўвесь гэты час ад тае нядзелі да гэтага панядзелку не знайшоў для мяне такіх простых словаў.
Цяперака нават у сваім чорным прыкідзе я зьзяю болей, чым яшчэ тыдзень таму - у прыкідзе з ільну, калі вакол мяне на мэтры радыюсам была непрасьветная цемрадзь. І людзі гэта заўважалі.
Учора ж - яны заўважалі, што я ўмею ўсьміхацца. І прычым не сабе, а ім. І за ўвесь дзень гэты душэўны спакой ня здолеў парушыць ніводзін кліент. Як ні стараліся (а яны стараліся).
Паціху разыходзяцца мае касэты. Першая партыя неадкладна пайшла Міколе, як толькі я ўбачыў, што за гаўно папса валяецца ў ягоным бардачку. Якраз дарэчы спампаваў сабе Мельнікава (яшчэ раз дзякуй, blacker. Я цябе люблю).
Другая партыя адышла Сярогу. Бо пакуль на пЫва схадзіць не рашаецца.
Няма часу… А касэты ён шукаў па ўсім горадзе. Аказваецца, іх цяжка знайсьці стала.
Каму яшчэ б аддаць…
