Аўторак
Узгадаў (па зразумелай прычыне), што даўно не казаў людзям "люблю". І - таму пакуль што ў аську адаслаў некалькім дзяўчаткам. Ня ўсе паверылі ў адрозьненьне між "люблю" і "кахаю".
Але гэта таму проста, што я вам рэдка прызнаваўся.
Вось
чалавечык, якая ўжо даўно пра гэта здагадваецца - дапамагала мне ўсе гэтыя дні. Як і Мікіцёнак, як і Дружок…
Уночы ж на сёньня прыйшла СМС-ка ад…
Час зручней падабраць аніяк было нельга: якраз толькі лёг спаць і перачытваў тую, апошнюю…
Я не тэлефанаваў… Праўда, маўчаць ня здолеў…
Першае, што падумалася (з эгаізму) - "значыцца, я значыў усё-ткі крыху болей, чым пустое месца"…
