Дружка тут няма ;)
Ён так кідаўся на дзьверы хлява і так гаўтакаў на іх, што я падумаў - там сама меней кот.
Аказалася - Дружок хацеў зьесьці вожыка.
Прыадчыніў я дзьверы, Дружок шукаў-шукаў, зь якога боку вожыка ўкусіць (той згарнуўся клюбочкам, канешне), не знайшоў… пакрыўдзіўся і ўцёк у свой хлеў.
