Наступствы М.І.Казлова. Раю пры дэпрэсьняку
Учора дагаварыў усім дзяўчаткам, каго спаймаў у асьцы, пра тое, як я да іх стаўлюся.
Трэба пераходзіць на хлапцоў.
Страшна, як успрымуць.
Ператэлефанаваў усім, хто мяне шукаў у тыя_сраныя_дні, каб пагаварыць. Перагаварыў. З кім хацеў сам пагаварыць - не магу адшукаць.
Глупства адключаць тэлефон, ведаючы, што чалавечык хоча мяне парадаваць. Я ж гэтым і сам пазбаўляю сябе магчымасьці бачыць Ейную мордачку на экране…
Пралятаем ізноў міма Гацькоў. Але гэта ўжо магу перажыць. Буду жыць надзеяй. Праўда, і міма ўступленьня Міколы ў СБП - пралятаю таксама… Шкада.
