Я верыў, што Цябе ўбачу!
| …Но я могу найти то, что смог потерять, Мне не нужно крыльев, чтобы летать. Хорошая крыша летает сама И в самый низ, и в самые верха… |
|
Учора ледзьве дажыў да канца працы, забег дахаты - і паляцеў (добра, што нейкі чорт занёс мяне на форум свае альма матэр. А то б і нічога ня ведаў).
Ты не казала, што ў Цябе болей ня сінія валасы. Гэххх, шкада, так і не пабачыў… Божа! Яны ж у Цябе цяпер яшчэ даўжэйшыя!.. І - не казала нічога пра 1 траўня. Ну хоць учора нарэшце спаткаліся позіркамі. Гэта было няцяжка - я дарваўся-ткі да самае сцэны. 
Болей ня бачыў анічога: прафукалі і вагнявое шоў, і на салют не пайшлі (што я, яго ня бачыў?) Але і не хацеў болей анічога. Нават пЫва.
Пасьля такога і памерці можна. Вось толькі… Я не зразумеў пакуль што, што азначала Твая ўсьмешка. Але цяпер (праз Казлова) ведаю, як гэта хоць правільна завецца - эгацэнтрызм. Я не магу паставіць сябе на Тваё месца, каб гэта зразумець. Ты - маўчыш.
