Проза працы
Учора з усяго накупленага ў сваёй фірме атрымалася першая паламайка (тэлевізар). Не перажыў, відаць, такое навальніцы.
Не лавае аніводнага каналу. Нават фоткі з Кэнану (пакуль яшчэ не паламаўся) маме з татам на ім паказаць ня здолеў. А там ёсьць кім палюбавацца…
Сёньня адзін на працы (і добра). Кліентаў ня так шмат, і ніколі не адчуваў сябе так… утульна: прадаюцца адныя СонЭрыкі, ну цяпер ужо пайшлі і Сымэнсы паціху, але такія, якія яшчэ даbenqаўскага пэрыяду, нармалёвыя. 
