We are the greatest!

August 30, 2006 - 18:31:20

Суседзі, суседзі, суседзі. Мы з табою суседзі на ўсім сьвеце…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, уласна_блёг_сам

З Imageмаскалюжкай даўно гутару ў асьцы па-беларуску. Ды яна і ніякая не маскалюжка зусім, бо нарадзілася ж у нас на Беларусі. emoticon Так што рідну мову хоць крыху разумее.

Сёньня ж нарэшце атрымалася крыху паслухаць і ImageАліску. Хто сказаў, што беларус з украінцам ніколі не паразумеюцца, размаўляючы кожны па-свойму? emoticon Сёньня мы чарговы раз гэта даказалі.

А тут будзе (павінна emoticon) ейная фотка

August 29, 2006 - 12:43:57

Маразм крапчаў, і танкі нашы быстры…

Цэтлікі запісу: photo, Беларусь

Скарыну малююць па выглядзе і падабенстве лукашэнку?

Пасьля фантастычна невуцкіх выказваньняў беларускага дыктатара пра тое, што «Францыск Скарына жыў і тварыў у Піцеры» і «я рос на сьціхах Васіля Быкава», беларусаў парадавалі стваральнікі беларускіх лемантароў. У падручніках для першае клясы надрукавалі «партрэт» беларускага першадрукара Пранцішка Скарыны, які ўсім нагадаў… аляксандра лукашэнку. Пераканайцеся самі.

Новая вэрсыя Пранцішка Скарыны
via ImageАтрыдэс

August 28, 2006 - 13:27:17

Тое, што не зьмясьцілася ў папярэднім запісе

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Даўно не блукаў бяз фоціку. Пачуваўся ніякавата. Птушка на дроце над галавой насьміхаецца… дзе ж вы былі раней, як было чым страляць?.. ледзьве не ўгаварыў шабачку аднае дзевачкі… дэльтаплян кружыць паблізе, а ня недзе ля Сланімцоў… дарадцы-кліенты ў выбары пЫва… з лужыны п’е кот… ці я гэтага не заўважаю, калі бяру сваю (фота)стрэльбу з сабой?..

Да надыходу восені засталося колькі дзён… Але пацяплела – здаецца, гэты час завецца бабіным летам. І бабы ўвесь учарашні дзень заходзілі паглядзець… І не абы-якія, а такія, на якіх хочацца глядзець… І заскавытаць «чаго я тут раблю!!!», я ж ня толькі ад даўгіх валасоў балдзю!.. ;) Але па ідэі ў гэтым сэмэстры, як я разумею, Ты будзеш у першую зьмену вучыцца, а значыцца, наўрад ці ўжо будуць вячэрнія пасядзелкі на форуме… Так што гісторыя паўтараецца…

Гісторыя паўтараецца – у мну ізноў няма Радасьцяў… Можа і добра, што іх не бывае шмат… Чым вышэй – тым бальней падаць.

У часы… рэдкія часы азарэньня адчуваю, што ўва мне дрэмле нянавісьць. Не, гэта яшчэ не зусім аформленае пачуцьцё. Хутчэй кволыя парасткі. Маленькія, раскіданыя па нязначных эпізодах перажываньняў. Пакуль што іх глушыць вокліч «за што?!» Але яны не раствараюцца ў прамянёх Сьвятла_якога_болей_няма. Толькі хаваюцца. Не прывядзі Божа ім зьліцца разам. Таму – я буду лепей маўчаць. І слухаць. І глядзець (мажліва пратру дзірку, таму надоўга не затрымлівайся). І ўдыхаць… Каб не захлынуцца гэтым… чалавечым…

 

ТЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛА ДАБІЦЦА??!

 

August 27, 2006 - 19:14:01

пост-дзень_Незалежнасьцi

Цэтлікі запісу: праца, shit happens, прышпіл, Беларусь

Учарашнi дзень быў перанасычаны эмоцыямi ды падзеямi. Вярнуўся нарэшце з адпачынку з гiстарычнае радзiмы другi начальнiк, што ня ёсьць гут. На працы - вяр’яцтва. Усiх стаў iгнараваць. Няма часу. Чую, брата пакрыўдзiў.

Мама так хацела скутара - ну што ж, яна яго набудзе. Зрабiла сабе падарунак на дзень народзiнаў. Добра, што хоць сама жывая засталася. Можна ў падручнiк па мове запiсаць фразу для вывучэньня "мама зьнесла браму". Зьнесла - гэта ня так, як яйкi зносяць. А мне лепей пачынаць прывыкаць, што бацькi мае ня будуць жыць заўжды… Казала ўчора, што нiколi болей ня сядзе за руль гэнага праклятага пыласоса зручнага i прыемнага ва ўсiх адносiнах каня. Але сёньня ўжо сьмяялася разам з намi - што ўжо зробiш, стаяць жа так ня будзе, галоўнае, што заводзiцца - i сказала, што спачатку пройдзе паглыблены курс навучаньня кiраваньню ў мяне i… карацей, будзе езьдзiць яшчэ доўга й шчасьлiва. emoticon

Спрабаваў першую партыю першаку. emoticon Таго, што яблычны. Уласнай вытворчасьцi, канешне. Цёплы - не такi смачны, як на ранак, але ўсё адно ня тое, што ўсе гэтыя… нэктары i iнш. з  прылеглых краiнаў з усялякiмi кансэрвантамi. emoticon

Амаль усё для сакаваркi (а я казаў пра сок) зьбiраў, наразаў i запiхаў сам. Са скутарам, чым зможа, начальнiк абяцаў дапамагчы - адвезьцi ў рамонт паклеiць што зьбяром. emoticon Не за так, канешне, але хоць каб ня сорамна было людзям паказваць - за прэстыж фiрмы хварэе, вiдаць (жарт, у яго прачынаецца чалавечая салiдарнасьць). Маме - шалом на галаву запасны ёсьць, а пакуль што заўтра пойдзе ня ўсялякi выпадак праверыццца ў больнiцу што да сутрасэньня. Брама ўсё адно прыехала новая i стаiць пакуль што бяз справы. Так што старую ўсё адно ламаць.

Дарэчы, пра Дзень Незалежнасьцi шмат каму зь беларусаў давялося тлумачыць, чаму ён менавiта тады, а не ў якi iншы дзень. Што ж, акупанты калябаранты дарма часу не гублялi ўвесь гэты час. Ёсьць над чым папрацаваць. Што яшчэ чакае беларускую мову падчас рэфармаваньня правапiсу, невядома…

August 24, 2006 - 16:25:51

Сёньня роўна тыдзень…

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, вандроўка, растаньне

…як нічога ня чуў і ня ведаю пра Цябе.

Затое было пра што (то бок каго) падумаць учора, ля Ружанскага палігону, у грыбах. Перасьпяваў усе песьні, якія толькі лезьлі ў галаву. Але яны не маглі заглушыць усё адно думак пра… Высновы - несуцяшальныя. Для мяне. Прагнозы?.. Пакуль што ня ведаю, ці можна што-небудзь зьмяніць. І як.

Грыбоў шмат. Але і грыбнікоў - ці ня болей, чым грыбоў. Прычым я да іх не адношуся. Ну так, назьбіраў тое-сёе. Затое ня толькі грыбалоўляй займаўся, але й паляваньнем (ну, на кэнан, натуральна emoticon). Нарэшце уламаў коніка папазіраваць.

А вакол - цьвіце верас...

З дапамогаю Міколу справа пайшла хутчэй (я пра грыбы). Увесь час дождж то пачынаў марасіць, то выходзіла сонейка ізноў. Потым пайшлі грымоты. Але без дажджу. А раптам пачуліся адзін за адным два глухія выбухі, і мы ўзгадалі, што шрубалёты лётаюць вакол нас ня проста так, а грыміць гэта ня толькі маланка… Але тады мы ўжо былі адышлі на пару кілямэтраў ад палігону…

Задаўбаліся ўшчэнт па дарозе назад. Хадзілі разгружацца, бо ўжо ўся тара была забітая грыбамі. emoticon Мікола нават заблукаў (я нават і не прэтэндаваў на тое, што дарогу ведаю), але неяк выблыталіся. Прыпёрліся позна, я бяз задніх ног адразу брыкнуўся на бок і нічога не хацеў усьведамляць. Грыбоў паеў толькі сёньня.

August 22, 2006 - 16:12:57

Вярнуўся у Беларусь - і Беларусь скончылася. Хачу ў Беларусь.

Цэтлікі запісу: верш, Беларусь

Я сын таго краю 

Я сын таго краю, дзе гаі-лясы,
Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца,
Дзе пекныя кветкі,
Дзе ткуць паясы,
Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца…

 

Я сын таго краю, дзе нівы-сады,
Дзе ў зелені топяцца хаты,
Дзе жніўныя песьні
З грудзей маладых
Зьвіняць дыямэнтамі шатаў…

 

Я сын таго краю, дзе сінь васількоў
Гуляе зь вясёлкамі ў жыце,
Дзе льецца бадзёрасьць
Дрыгвіцкіх вянкоў,
Дзе краскамі поле іскрыцца…

 

Я сын таго краю, дзе зброю народ
Трымае ў моцнай далоні,
Дзе высака ўзьняўся
Ізь нетраў балот
Сьцяг бел-чырван-белы Пагоні!..

—————————————————-

© А.Мельнікаў

- 11:48:45

З ранку

Цэтлікі запісу: Uncategorized

Заняўся фізычнай зарадкай пад назовам "бяры меней - кідай бліжай". Як у старыя добрыя часы працы цясьляром-бятоншчыкам. emoticon Толькі зараз трэба было браць паболей і кідаць падалей - бо для сябе ж… emoticon

Ня ведаю, колькі гэта ў кубох. І нават не лічыў, колькі шуфляў. Два міні-трактары закідалі. Але то было яшчэ ня ўсё… 

August 21, 2006 - 17:41:37

Уік-энд

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, настальгія

Прыехаў брат. Акрамя разнастайнага леваку, прывёз і фотаздымкі з майго Зэніту, зробленыя яшчэ год (!) таму. Бо нядаўна толькі стужку дафатаграфаваў. Ну ня буду казаць банальшчыну кшталту "прачнулася настальгія", але ж справа яшчэ вось у чым: за ўсёй гэтай лічбай я зусім перастаў запаўняць свой звычайны (=традыцыйны) фотаальбом. А зараз вось - брат падкінуў нагоду… І нагоду да таго ж пабачыць старых знаёмых, якім тыя фоткі трэба аддаць. ды вось толькі ніхто зь іх ужо не сьпяшаецца тыя фоткі пабачыць. А там ёсьць што паглядзець… emoticon

Да катэгорыю "леваку" аніякім чынам не адносіцца і цэлая дзі-ві-дзі-кружэлка беларускае музыкі. emoticon Ня ведаю, як і калі яе разгрэбсьці. Шмат сьмецьця, канешне, але занятку хопіць надоўга.

Сьвята Савецкае вуліцы… Нічым не адрозьнівалася ад усялякіх іншых сьвятаў. Асабліва тым, хто хацеў пасядзець і папіць. І таго і таго было ўдосталь, здаецца. Мы ж… ну, бяз пЫва не абышлося. Да таго ж нейкі мужчына падагнаў нам вяленае воблы да яго ажно з Растова-што-на-Доне. emoticon Пасьля чаго ўвесь вечар у мяне (Юрась не асьмеліўся) рукі, мякка кажучы, пахлі рыбай. Затое было сьмяшней слухаць маразматыкаў, якія нешта несьлі са сцэны (як заўжды, бяз нашае мовы).

Мне абрыдлі… хм… асобы жаночага полу, якія тусуюцца на такіх мерапрыемствах (ня дзіва, што цябе не было там emoticon). Затое шабачкі я, здаецца, ніводнае не прапусьціў. Ік…

August 20, 2006 - 14:35:05

Рэфлексыі на тэму… адзіную, якая тут можа быць

Слухаў заўчора Норзэраў. Божа ж мой, як я умудрыўся з натоўпу кружэлак з добрай музыкай выбраць менавіта гэты гурт! Там жа ўсе песьні пра Яе! Дакладней, ня ведаю, ці ўсе, але з альбому "Dreams Of Endless War" - дакладна ўсе (за выняткам, канешне, кавэру на "Адваротны адлік" Эўропы).

* * * 

Victorius One

Again I see the shadows crawling in my mind
I try to run but I can’t hide
This endless war inside me has torn my heart apart
My mind’s vengeance will be so sweet

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

I’m free ‘cause you chose to die
but it won’t change a thing
The fire in our souls has died away
My heart is evil and I have this lust to kill you
We are together in death and so it shall be

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

 

With my heart I see the flames again they are there for me
With my evil memories I burn in misery
I know there’s a sorrow around you but time will heal
I told you a lie that I could never die

The night is here and I’m close to you,
there’s a question for you to answer
Will you be with me forever
or will you die, just for me

Again i’m on the run to kill the pain inside me
I am the one who cries in the dark alone
Hearing voices, i have to kill those evil memories
You don’t know, but you have to die beside me

* * *

Канешне, ніхто не памрэ. І хоць самай доўгай дарогай была дарога якраз ад тралейбуснага прыпынку да Ейнае хаты - дарога на Галгофу - я гэта зьдзейсьніў. І Ты ня зможаш сказаць, як у мінулы раз: "Пайшоў нафіг. Не звані болей," - таму, што я не званіў. emoticon

З усіх фотак (тае іх мааааленечкае колькасьці) палова аказалася не Твае. Навошта яны мне?! Да таго ж яшчэ на палове Ты непадобная на… хм… дзеўку. Але вось там, дзе ўся чорная… Абалдзець… За тое, каб паглядзець на такія фоткі яшчэ раз, я гатовы… хм… перажыць тое, што Ты скажаш, разоў пяць! І - вы цудоўна глядзіцеся зь Ім побач ва ўсім чорным. Падумай - Ты можаш зьмяніць Тое, Што Адбылося.

У мяне ніколі ня будзе, відаць, такіх валасоў… І - хутка - у Цябе таксама… 

August 18, 2006 - 16:12:58

Уффф… Разабраўся з бардаком

Учора зьездзіў нарэшце ў Берасьце.

Набыў кружэлку з альбомамі і відэа Norther. Алянятку ня ўставіла (канешне, пасьля такое папсы абслухаўшыся emoticon).

Пабачыў Вазялінку Васілінку. Зьбіраецца ўвосень у адпачынак у Чарнагорыю з маім стрыечным братам, І.Дземідовічам, Crem’ам (з каналу #brest) і яшчэ адным хлапаком - нейкім дызайнэрам. Ну і кампанія падабралася. Адным словам, з пяці чалавек ведаю чатырох альбо вельмі добра, альбо па віртуале. Ууу… Хнык…

Папіў нармалёвага украінскага пЫва. Але недастаткова, каб здзейсьніць тое, чаго баялася Радасьць. Назаву Яе так, бо аказваецца, можа, калі хоча, гаварыць пра ўсё. Як раней. Шкада, што у асьцы замест яе сядзіць іншы зусім чалавек. Кожны раз, калі схочацца пагаварыць, не наезьдзісься ў госьці. А сяброўка прагаварылася, што прыйшла, каб мы не засталіся адныя. emoticon Ізноў гульні… Усё яшчэ такая ж маленькая, наіўная і бездапаможная…

Нарэшце з Зеням наведалі ImageНатальку ў больніцы. Толькі там, зусім выпадкова, Зеня "прызнаўся", што ўжо месяц як жанаты. Жонка жыве і працуе ў Менску. І будуць жыць паасобку яшчэ год, пакуль ня скончыцца тэрмін абавязковага разьмеркаваньня. Што ж, можна пачакаць…

Наталька сёньня ўжо напісала, што яе выпісалі. Пасьпеў, значыцца, у апошні дзень. emoticon

Сбледчы, які тэлефанаваў у той час, як я праехаў Відамлю і набліжаўся да Берасьця, увечары не патурбаваў. І сёньня ўжо не прыставалі. Што ж там з гэтай казой з ІМПЗ? 

August 16, 2006 - 17:57:15

Пасьля мянтуры

Цэтлікі запісу: мроі

Прагуляліся з Наташкай (нашым бугальтарам і па сумяшчальніцтве добрым чалавекам) да працы пешкі. Ля Палацу Культуры я пакінуў яе адну - убачыў чалавека, зь якім хацеў пагаварыць. Ён са мной хацеў пагутарыць наконт аплаты фотаздымкаў па безнаяўным разьліку. А паколькт побач быў і дырэктар Палацу, дык ён нарэшце (ці ў чарговы раз) пераканаўся, у якой дэбільнай краіне мы жывем (ці проста сказаў гэта пры мне). Але відаць, што іх дапякла немажлівасьць выдаткаваць выдадзеныя ім на гэтыя мэты (!) грошы.

Я ж са свайго боку распытаўся, як прасьцей да іх прымазацца ў "Ойру". Пакуль да верасьня нічога будзе не вядома. Але ж пагаварылі зь Сашам (пазнаёміліся ўрэшце - каб не забыцца, як зваць), і ён паставіўся да гэтае задумы прыхільна. Абяцаў паведаміць, калі вернуцца з вандроўкі ў Польшчу.

- 13:32:47

Людзі, вы шчо?!..

Цэтлікі запісу: праца, shit happens

У працяг гэтага посту.

Паўгадзіны таму вярнуўся з міліцыі. Доўга пісаў усялякую лухту: свой подпіс, тэксты (пісаў па-беларуску), лічбы ад 1 да 9 і наадварот.

Даваў паказаньні сьледчаму АБЭЗ.

Пасьля ізноў на экспэртызу - пісаў яшчэ і левай рукой (я ня ўмею пісаць левай рукой!!!)

Я не магу назваць тую казу іншым словам, але яна свае глупствы не спыніла і напісала ў АБЭЗ заяву, нібыта гэта ўсё-ткі мой подпіс і грошы прымаў у яе я.

Канешне, гэта ўсё лёгка праверыцца і дакажацца (спадзяюся). Аднак усё ж непрыемна.

August 15, 2006 - 15:13:20

Завітала ў госьці :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, даўгія валасы

Рысянятка? Ды які зь цябе ImageAutanazgul! Ты - сапраўдная Ксеня. emoticon

Рысянятка эз ай файнд іт

Праўда, фатаграфавацца не схацела. Але ты ж ведаеш - у цябе цудоўныя валасы! emoticon 

- 13:15:09

Наіўна, але ж праўда

Цэтлікі запісу: верш

Баляда

У натоўпе калі сустракаю
Падобнае цела ці твар,
Трызьню і ўяўляю,
Быццам пры чэрапнай траўме:
Блізкія нашыя душы,
Блізкія нашыя лёсы
У каляровых ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

Там, у сонечных промнях,
То чарапахам, то прагна
Рушыць карабель папяровы,
Сьмешны, але сапраўдны.
На борце ж яго – нашы душы,
На палубе – нашыя лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

То несла нас на скалы,
То несла нас на мелі,
На камяні натыкаліся
І пакрыху зьвярэлі,
Лаяліся нашы душы,
Трэскаліся нашы лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

І ты сказала аднойчы:
«Усё гэта лухта і дурасьць.
Плыві ў акіян, калі хочаш,
Ды аба мне больш ня думай.
Бо нашы чужыя душы
І розныя нашыя лёсы.
Хай там прыгожая будучыня,
Ды безь мяне ў яе плёскай».

Ты стала на цьвёрды бераг,
Былі там сабака і хата
Знайшла ў каго паверыць
І з кім пайсьці па этапах.
І распляліся лёсы,
І разышліся душы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

У натоўпе калі сустракаю
Падобнае цела ці твар,
Трызьну і ўяўляю,
Як бы пры чэрапнай траўме:
Нашы чужыя душы,
Нашы чужыя лёсы,
Блізкія ва ўспамінах
Аб часах тых дзівосных…

© А.Мельнікаў - Баляда

- 12:21:59

Падсумоўваючы

Цэтлікі запісу: Alenyhke, цытаты, вандроўка

Беларусь - гэта ня толькі месца на мапе! Гэта тое, што ў цябе у душы, у сэрцы! Беларусь у табе самім. Пашукай яе там!

© ImageБарабулька (відаць, для тых, у каго ёсьць сэрца)

Прыемна зьдзівілі новыя акумулятары. Першы цыкль зарадкі пратрымаўся ўсю Польшчу і разрадзіліся толькі сёньня. Ды вось турбуе мяне гук майго Ultrasonic Motor’у. Раней было ня так. Мо каму ўжо варта яго прадаваць? emoticon

Як толькі пакінулі Польшчу і трапілі ў Беларусь - Беларусь скончылася. Я мог зразумець, што ў Польшчы, хоць там і жывуць беларусы, усе надпісы і рэкляма (рэклямы, між іншым, шмат) - па-польску. Але ў Беларусі - па-расейску?..

Калі побач з хатай Морданя з машыны гучыць беларуская музыка - гэта нармалёва. Але дзе ў нас яе можна пачуць і не падзівіцца гэтаму?..

І… Я не паддаўся, не ажаніўся (ані з кабетай, ані з Польшчай), не памёр ні ад пераяданьня, ні ад нядосыпу… Вярнуўся… Хіба ж я не змагу пабачыць Цябе яшчэ раз?.. Інакш не магу…

August 14, 2006 - 17:09:37

Панядзелак

Цэтлікі запісу: вандроўка

У тую ноч спаць нам было спакойна. Канешне, столькі выпіта зьедзена. Яшчэ перад сном мы дамовіліся, што назаўтра (г.зн. у панядзелак) едзем дахаты. Бо гаёвыя запрашалі нас ізноў жа ўвечары на чарговую п’янку, дзе мне было б сумна, а Мікола і Юрась болей піць не хацелі.

Прачнуліся позна, але ад гэтага меней есьці зусім ня сталі. emoticon Тым болей што ў чаканьні, пакуль зьедзе экскурсыя аднекуль ці то зь Літвы, ці то з Латвіі (і вызваліцца кавярня), падагрэлі апэтыт Лэхам.

Болей я ўжо знакаў ня ставіў, бо пайшоў да Яна Йвана захоўваць усё гэтае багацьце на кружэлкі. Атрымалася тры CD. І ведаю цяпер, у каго Мірэкс перадраў свае Maestro.

Разьвітаньне. Выехаць вырашылі раней, каб пабачыць нармалёва нарэшце Бяльск і мо Белавеж. Як тры дні таму - першым, Анатоль стаўся і апошнім беларусам Польшчы. Прычым ён яшчэ надаваў нам у дарогу (гы-гы, нейкія няшчасныя 40 кілямэтраў ад мяжы да дому emoticon) кілбасы, хлеба і нават відэльцаў з нажамі аднаразовых.

А ў Бельску-Падляскім я ўпершыню стрэў нарэшце таварна-грашовыя адносіны. Набыў на пошце нарэшце нармалёвых польскіх, савецкіх і, здаецца, румынскіх марак да калекцыі (як я даўно іх ня бачыў нідзе!) і паштоўкі да 85-годзьдзя Нацыянальнага парку "Белавеская пушча". А ўвогуле - пабегалі толькі паўгадзіны па крамах, бы нехта нас выпусьціў з клеткі паглядзець на вялікі горад (хоць ён і зусім невялікі насамрэч).

Адпаведна і па Белавежы паблукаць не атрымался. Вёска стала магнітам для агратурыстаў з Захаду. Ехаць сюды праз усю Польшчу, каб засяліцца тут і ўжо адсюль ізноў езьдзіць на экскурсыі па ўсёй Польшчы?.. Хм… У багатых свае дзівацтвы.

На мяжы палякі нас хутка "абслужылі", як і мінулым разам. А вось "беларусы" - аднесьліся наплявацельскі. Добра, што Рома "запрэг" палячку дастукацца да беларускага боку. А то б сядзелі там мо да ночы.

- 12:45:30

Людзі, вы шчо?!

Цэтлікі запісу: праца

Прыйшла злосная неплацелька крэдыту. Пасьля зразумеў, чаму яна дакалупалася да майго адзьдзелу: ня ведала нават, дзе сплочваць крэдыт, і падрабіла мой подпіс за два месяцы выплатаў. Атрымоўваецца, нібыта я прысабечыў крыху болей за 250 тысячаў. emoticon

Але, дзякуй Богу, крэдыты прымаю ня я, адпаведна я ня мог расьпісвацца там, ну і няма адпаведна пячаткі пра сканчэньне выплаты. Ды і подпіс атрымаўся не зусім падобны да майго, ня кажучы ўжо пра почырк, выведзены нейкай мо дзіцячай рукой.

Але тое, як яна вяла сябе пры размове, а пасьля яшчэ прывяла мянта з АБЭЗ… Фі, агідна. 

August 13, 2006 - 12:37:03

Дружбанчык…

Цэтлікі запісу: шабачкі

Дружок надта любіць пешыя прагулянкі. Калі хто-небудзь з нас едзе куды роварам - ён гатовы задушыцца на ланцугу - так просіцца ў кампанію.

Але апошнім разам яго выгульваў, здаецца, я. Быў пешкі. А вось учора - тата ўзяў яго нарэшце бегчы за роварам у Слабудку. Туды Дружок забег. Назад - прыпёрся ледзь жывы.

Я ніколі ня бачыў яго такім. Калі я толькі пачынаў выбіваць дываны - ён адразу хаваўся куды падалей. Цяпер жа - ляжаў абы дзе з выглядам "дайце мне спакойна здохнуць". Дружок, я не хачу, каб яшчэ і ты зьнік з майго жыцьця!

Але, здаецца, сёньня крыху ачуняў і нават хвосьцікам падвільваў. 

August 12, 2006 - 15:11:48

Сканчэньне нядзелі

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

Праваслаўе альбо сьмерць!У Knorozách (па-беларуску прыблізна гучыць як Кнуры́ emoticon - вэрсыя Міколы) адбываўся у другой палове дня фэст беларускае культуры, куды мы падыхаўшы вольным паветрам і паехалі. Гэта было зусім непадалёк, і таааакое ня можна было прапусьціць. Ня ведаю, што за падобны надпіс на ўласнай (!) хаце зрабілі б беларусы, а польскія беларусы паказваюць яе турыстам як мясцовую славутасьць.

На фэсьце пабачыў гасьцёў з дааааалёкага emoticon Іванава Берасьцейскае вобласьці (ансамбаль "Палешукі") не давялося. Як і не давялося ўбачыць пЫва ў вольным продажы. Там увогуле на народных гуляньнях не прадаюць сьпіртнога. Але пасьпелі пачуць сьпевы гуртоў з Грудку, Бяльску-Падляскага і Беластоку.

Твае сабрацьці паўсюльІ… як сказаў Сярога, "кабеты там страшныя". Гэххх…

З двума зь іх мяне там упарта хацелі пазнаёміць з цьмянымі мэтамі. Мікола і Юрась! Я разумею, што вы пячэцеся пра маю будучыню амаль як родныя бацькі. Але зразумейце: у мяне ўжо няма аднаго Бусь… Сонейка. І мне гэтага хапае. Да таго ж - я ніколі не зраблю так, як вы чакаеце. Як чакалі ўсе прысутныя там.

Беларускае пЫва ўсё ж лепейТам - гэта, так бы мовіць, сустрэча сяброў таварыства "Гай" у нефармальнай абстаноўцы, то бок на прыродзе з запівонам і закускай. Што сказаць? Сяброў у таварыстве шмат, а рабіць няма каму. Але на гэта ж наракаў і Ян Мордань.

Парадаваў у добрым сэнсе бацюшка Дарафей Фіёнак. Ён даў магчымасьць нам паслухаць, а тым, хто ведаў - і пасьпяваць сапраўдныя беларускія і ўкраінскія народныя песьні. Да таго ж і ў яго самаго някепскі моцны голас. Мне было сорамна, што я некаторыя песьні нават ня чуў ані разу. Ня кажучы ўжо пра тое, каб падпяваць.

…Назад вярталіся позна, машынай, і цьвярозых кіроўцаў не знайшлося… Упершыню мне было страшна ехаць у машыне. Хоць і руху сустрэчнага ніякага быць не магло. І болей за 50 км/г ня рухаліся. У салёне панавала цішыня.

А вось дабраўшыся дадому - яшчэ доўга гутарылі ўтраёх пра жыцьцё (Раман адразу заваліўся спаць). Таксама доўга сьмяяўся. Гэх, шкада, што паэма, створаная той ночай, зьнікне з памяці. Бо на відэа яе ніхто толкам не запісаў.

- 10:31:17

Хіба я падобны да чалавека, якога хвалюе прагноз надвор’я?

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, даўгія валасы

Ну, Ваньяша, халяўшчык, адмазаўся! Кампа павёз ставіць я. Сра паважаныя раварысты-ганцы! Якога х… чорта вам не сядзіцца дома ў такое надвор’е? Перакрылі ўвесь цэнтар гораду, і мы паўгадзіны кружылі вакол, каб праехаць на вуліцу 60 год кастрычніка.

Справа зробленая – парушыў дадому. Я не люблю дождж (у сэнсе – хадзіць мокрым), але і трагедыі зь яго рабіць не зьбіраюся. Халодна толькі першыя пяць хвілін, пакуль увесь не прамокнеш дашчэнту.

Хіба ж гэта істотна, што порткі белыя? Галоўнае, што я дабяруся жывы дахаты. Ці да Кастуся. Не, няма дома. Ну вунь тады прыпынак пад навесам. Прапанаваў кабеце, што чакала аўтобуса, прайсьціся пад адным парасонам. Прапусьціце аўтобус? А што, лепей прапусьціць усё жыцьцё? Я проста хацеў прайсьціся пад парасонам і нічога болей…

Адно цешыць: я ня быў такі адзін. Але тым ня меней я быў адзінокі. Халодна не было. Але калі б Ты была побач (думкамі), мне было б яшчэ і цёпла. Гэта і ёсьць, відаць, самае цяжкае: быць заўсёды побач.

P.S. Ведаю, чаму Belita Revivor удвая таньнейшы, чым замежныя аналягі: ягоны расход удвая большы. Адным словам, “пакупайце беларюскае”.

P.P.S. Мне падабаецца, калі нязмушана атрымоўваецца эфэкт "мокрых валасоў".

P.P.P.S. Не люблю дождж. Ужо другую пятніцу запар ён псуе нам усе пляны… 

August 11, 2006 - 11:37:37

Нядзеля

Цэтлікі запісу: вандроўка

Мы-ткі ўпрасілі гаёвых (у іх гэта азначае ў прынцыпе лясьнічых, але так можна абзываць і сябраў таварыства "Гай") звазіць нас у гэты дзень у Бяльск-Падляскі. Таму, калі прачнуліся з ранку, атрымалі тое, што і мусіла быць па законе Мэрфі: ліў дождж. Затое і замаўлялі мы сабе гэтым разам у кавярні тое, што хацелі, а не ўсялякія там флякі. emoticon Праўда, нехта сабе нават і флякі усё ж замаўляў. emoticon А яшчэ - я ніколі не забудуся, як Раман тачыў (відаць, першы раз убачыўшы) гамбургэр, заядаючы яго хлебам. Добра, што ён паехаў: даўно мы так зь Юрасём не сьмяяліся. emoticon

Пабывалі ў той дзень у двух гмінах (нашыя сельсаветы): уласна Бяльск-Падляскі і гміна Чыжы (па-беларуску можна чытаць лепей замест першае - Бельск). Вымаклі мала, але гэта ня цешыць аніяк: пранесьліся па дарогах і славутасьцях бы галёпам па Эўропам. У самім Бяльску пабачылі хіба што бацюшку (праваслаўнага), які зарганізаваў музэй народнае (чытай - беларускае) культуры, выдае часопіс і часам прыяжджае на Беларусь вывучаць фальклёр. Ну і яшчэ папілі ў яго добрага віна і кавы (ці гарбаты?)

Але на гэтым падарожжы ня скончыліся. Мы нават ня сталі абедаць па прыездзе ў Гацькі і пайшлі да кургану Бэтлах. Відаць, тут у Міколы зарадзілася сьветлая думка пра паходжаньне Яна Морданя зь Ярдану. emoticon

P.S. Сёньня з ранку паглядзеў на сябе з боку хваста сьпіны і ўбачыў, што яшчэ не цалкам паліняў - адгалоскі першага дню перабываньня на сонцы. Тады я сапраўды згарэў болей па плячах. У астатнія дні такога не здаралаася, і пячы скура хутка перастала.

August 10, 2006 - 17:57:38

Сёньня дабіў ксёнжку

Цэтлікі запісу: чытанка

…пад назовам "Як ставіцца да сябе і да людзей…" і г.д. Ну, я пра яе ўжо пісаў.

Шаноўны спадар Мікалай Іванавіч. Вы з Вашаю кнігаю былі мне вельмі дарэчы. І вельмі, я падкрэсьліваю - вельмі дапамаглі ў Тыя Сраныя Часы. Але ўсё гэта датычыцца першае часткі Вашае кнігі.

Усё астатняе - я не магу гэтага прыняць. Вы і самі гэта зразумелі і ў канцы кнігі напісалі прыблізна тое самае. Вось і цудоўна. У мяне ёсьць свае прынцыпы, і я ім здраджваць не зьбіраюся (мажліва, гэта прагучыць як "я ідыёт"). Ай, што сэнсу казаць доўга:

Ды пайшоў ты, Казлоў!

 

- 11:52:57

Жыцьцё не такое кароткае, каб людзям не ставала часу на ўдзячнасьць.

Цэтлікі запісу: праца, Alenyhke, shit happens, сон

Згарэла працоўная флэшка. За месяц зьніклі ўсе прадажы тэлефонаў і наяўнасьць.

Астатняе ўдалося выратаваць.

Але я сьніў Цябе сёньня ўночы. Не памятаю ніводзін з трох сноў. Адно памятаю - пра Цябе я прысьніў першы зь іх.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design