Я вярнуўся
Дажджыць,
Цяжкія хмары,
Апалы цьвет і месяца бяльмо,
Пасьпешлівы птушыны лёт.
Прыход самотнай восені
І нашага растаньня час.
Празь неба мкнуць над намі хмары
Хутка, вельмі хутка прэч
Або зьбіваючыся разам.
Шмат слоў было, але мы не
Дасталі дна сваіх пачуцьцяў.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё.
Маё маўчаньне было і ёсць заўсёды пра цябе.
Напэўна, добрыя часы ніколі не павернуцца назад.
Імгненьне — і растаньне наша спраўдзіцца дарэшты.
У дні кароткія й даўгія ночы.
Ты прачытай мой верш, ты прачытай яго,
Калі сусьвету цішыня цябе агорне,
Або калі здрапежыць неспакой.
Даўгою будзе наша ростань, і таму
Запомні, так, запомні ўсё.
Маё маўчаньне было і ёсць заўсёды пра цябе.
