Людзі, вы шчо?!
Прыйшла злосная неплацелька крэдыту. Пасьля зразумеў, чаму яна дакалупалася да майго адзьдзелу: ня ведала нават, дзе сплочваць крэдыт, і падрабіла мой подпіс за два месяцы выплатаў. Атрымоўваецца, нібыта я прысабечыў крыху болей за 250 тысячаў. 
Але, дзякуй Богу, крэдыты прымаю ня я, адпаведна я ня мог расьпісвацца там, ну і няма адпаведна пячаткі пра сканчэньне выплаты. Ды і подпіс атрымаўся не зусім падобны да майго, ня кажучы ўжо пра почырк, выведзены нейкай мо дзіцячай рукой.
Але тое, як яна вяла сябе пры размове, а пасьля яшчэ прывяла мянта з АБЭЗ… Фі, агідна.
