Уффф… Разабраўся з бардаком
Учора зьездзіў нарэшце ў Берасьце.
Набыў кружэлку з альбомамі і відэа Norther. Алянятку ня ўставіла (канешне, пасьля такое папсы абслухаўшыся
).
Пабачыў Вазялінку Васілінку. Зьбіраецца ўвосень у адпачынак у Чарнагорыю з маім стрыечным братам, І.Дземідовічам, Crem’ам (з каналу #brest) і яшчэ адным хлапаком - нейкім дызайнэрам. Ну і кампанія падабралася. Адным словам, з пяці чалавек ведаю чатырох альбо вельмі добра, альбо па віртуале. Ууу… Хнык…
Папіў нармалёвага украінскага пЫва. Але недастаткова, каб здзейсьніць тое, чаго баялася Радасьць. Назаву Яе так, бо аказваецца, можа, калі хоча, гаварыць пра ўсё. Як раней. Шкада, што у асьцы замест яе сядзіць іншы зусім чалавек. Кожны раз, калі схочацца пагаварыць, не наезьдзісься ў госьці. А сяброўка прагаварылася, што прыйшла, каб мы не засталіся адныя.
Ізноў гульні… Усё яшчэ такая ж маленькая, наіўная і бездапаможная…
Нарэшце з Зеням наведалі
Натальку ў больніцы. Толькі там, зусім выпадкова, Зеня "прызнаўся", што ўжо месяц як жанаты. Жонка жыве і працуе ў Менску. І будуць жыць паасобку яшчэ год, пакуль ня скончыцца тэрмін абавязковага разьмеркаваньня. Што ж, можна пачакаць…
Наталька сёньня ўжо напісала, што яе выпісалі. Пасьпеў, значыцца, у апошні дзень. 
Сбледчы, які тэлефанаваў у той час, як я праехаў Відамлю і набліжаўся да Берасьця, увечары не патурбаваў. І сёньня ўжо не прыставалі. Што ж там з гэтай казой з ІМПЗ?
