Уік-энд
Прыехаў брат. Акрамя разнастайнага леваку, прывёз і фотаздымкі з майго Зэніту, зробленыя яшчэ год (!) таму. Бо нядаўна толькі стужку дафатаграфаваў. Ну ня буду казаць банальшчыну кшталту "прачнулася настальгія", але ж справа яшчэ вось у чым: за ўсёй гэтай лічбай я зусім перастаў запаўняць свой звычайны (=традыцыйны) фотаальбом. А зараз вось - брат падкінуў нагоду… І нагоду да таго ж пабачыць старых знаёмых, якім тыя фоткі трэба аддаць. ды вось толькі ніхто зь іх ужо не сьпяшаецца тыя фоткі пабачыць. А там ёсьць што паглядзець… 
Да катэгорыю "леваку" аніякім чынам не адносіцца і цэлая дзі-ві-дзі-кружэлка беларускае музыкі.
Ня ведаю, як і калі яе разгрэбсьці. Шмат сьмецьця, канешне, але занятку хопіць надоўга.
Сьвята Савецкае вуліцы… Нічым не адрозьнівалася ад усялякіх іншых сьвятаў. Асабліва тым, хто хацеў пасядзець і папіць. І таго і таго было ўдосталь, здаецца. Мы ж… ну, бяз пЫва не абышлося. Да таго ж нейкі мужчына падагнаў нам вяленае воблы да яго ажно з Растова-што-на-Доне.
Пасьля чаго ўвесь вечар у мяне (Юрась не асьмеліўся) рукі, мякка кажучы, пахлі рыбай. Затое было сьмяшней слухаць маразматыкаў, якія нешта несьлі са сцэны (як заўжды, бяз нашае мовы).
Мне абрыдлі… хм… асобы жаночага полу, якія тусуюцца на такіх мерапрыемствах (ня дзіва, што цябе не было там
). Затое шабачкі я, здаецца, ніводнае не прапусьціў. Ік…
