Тое, што не зьмясьцілася ў папярэднім запісе
Даўно не блукаў бяз фоціку. Пачуваўся ніякавата. Птушка на дроце над галавой насьміхаецца… дзе ж вы былі раней, як было чым страляць?.. ледзьве не ўгаварыў шабачку аднае дзевачкі… дэльтаплян кружыць паблізе, а ня недзе ля Сланімцоў… дарадцы-кліенты ў выбары пЫва… з лужыны п’е кот… ці я гэтага не заўважаю, калі бяру сваю (фота)стрэльбу з сабой?..
Да надыходу восені засталося колькі дзён… Але пацяплела – здаецца, гэты час завецца бабіным летам. І бабы ўвесь учарашні дзень заходзілі паглядзець… І не абы-якія, а такія, на якіх хочацца глядзець… І заскавытаць «чаго я тут раблю!!!», я ж ня толькі ад даўгіх валасоў балдзю!..
Але па ідэі ў гэтым сэмэстры, як я разумею, Ты будзеш у першую зьмену вучыцца, а значыцца, наўрад ці ўжо будуць вячэрнія пасядзелкі на форуме… Так што гісторыя паўтараецца…
Гісторыя паўтараецца – у мну ізноў няма Радасьцяў… Можа і добра, што іх не бывае шмат… Чым вышэй – тым бальней падаць.
У часы… рэдкія часы азарэньня адчуваю, што ўва мне дрэмле нянавісьць. Не, гэта яшчэ не зусім аформленае пачуцьцё. Хутчэй кволыя парасткі. Маленькія, раскіданыя па нязначных эпізодах перажываньняў. Пакуль што іх глушыць вокліч «за што?!» Але яны не раствараюцца ў прамянёх Сьвятла_якога_болей_няма. Толькі хаваюцца. Не прывядзі Божа ім зьліцца разам. Таму – я буду лепей маўчаць. І слухаць. І глядзець (мажліва пратру дзірку, таму надоўга не затрымлівайся). І ўдыхаць… Каб не захлынуцца гэтым… чалавечым…
ТЫ ГЭТАГА ХАЦЕЛА ДАБІЦЦА??!
