We are the greatest!

September 30, 2006 - 16:47:28

Учора ўвечары. Скончыўшы ўсе справы.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, пЫва

Добра, што ё з кім пагаварыць падчас пагулянкі.

Шкада, што толькі па тэлефоне.

Добра, што гэта цябе парадавала.

Шкада, што гэта хутка скончылася.

Добра, што цябе ё каму радаваць.

Шкада, што ўкраiнскае пЫва ў гэтай дзярэўнi можа быць толькi 4-хмесячнае даўнасьцi.

Добра, што гэта не цягнулася доўга - не хачу прывязацца iзноў.

September 29, 2006 - 16:27:59

Нездарма я ў цябе верыў!

Цэтлікі запісу: спорт
Жыве Беларусь!

Аляксандар Глеб забіў!

У Лізе Чампіёнаў!

Партугальцам!

- 15:56:24

Цікавыя кліенты

Цэтлікі запісу: праца

Прыемна было пагаварыць у гэтай дзярэўні па-ангельску. Высьветлілася, скандынавы няблага ўмеюць на ім размаўляць. emoticon

 

P.S. Сёньня буду мець магчымасьць нагаварыцца ў іх "у гасьцёх" (канешне, паеду ня ў госьці, а па працы - толькі што тэлефанавалі, просяць дапамогі).

- 15:09:50

Ведаю, дзе тут я ;)

Цэтлікі запісу: шабачкі, чытанка
Як у людзей…
У Макараўны хата пустой не была: сына ў войска забралі - старшыня калгасу на парог. Аграномку, кажа, прыслалі, а пасяліць няма дзе… Можа, у кватаранткі возьмеце?
Не зьбіралася яна - умаліў.
А потым рада была: жывы чалавек у доме. І загаварыць ёсьць з кім, і падлогу калі памые, і граду праполе… Сын ёй спачатку прывітаньні з арміі слаў, распытваў…
Усё, як ёсьць, маці пісала: што непрыгожая, што амаль нікуды ня йдзе, спакойная…
Ён (як бы жартам сьпярша?): "верная жонка будзе" . А ў водпуск прыйшоў - і закруцілася… За тры дні пажаніліся.
І… сем гадоў пражылі. Пакуль ён - прыгожую не сустрэў. У суседняй вёсцы.
Перабраўся. Банальная гісторыя.
І не пераказвала б яе, калі б не… сабака. Ня мог ён, бедны, зразумець, што адбылося. Раніцай зрываўся з ланцуга і праз усё сяло пакорліва бег да хаты, дзе зараз жыў гаспадар. Вечарам - зрываўся з другога і трусіў дамоў. "Бедны, гаротны," - шкадавалі сабаку людзі. Бо бачылі, як пакутуе.
А ў жонкі былой, у дзіцяці, у мужыка і той разлучніцы, у іх бацькоў (зьнешне) усё выгладала нармалёва. Ну, сышліся, ну, разышліся… Усё ж як у людзей?

© В.Доўнар, "Праз каханьне"

September 23, 2006 - 9:50:37

Мне нічога ня трэба

Цэтлікі запісу: photo, шабачкі, Alenyhke
Я буду чакаць...

September 22, 2006 - 11:54:17

Мары працягваюць збывацца?

Цэтлікі запісу: спорт

Патэлефанаваў сёньня Андрусь. Яны ўжо другі тыдзень займаюцца на моладзевым сабраньні валяйболам. Хоць і позна, але ж папярэдзіў.

September 21, 2006 - 17:30:56

Мануалы чытаць, сцукО, карыснО

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Timestamps does not show up on blog? emoticon

Excerpt. emoticon

Permalinks. emoticon

- 13:43:50

Мой гроб

Цэтлікі запісу: shit happens, жалезьзе

Вось лажа. Дзе ўзяць камяня падкінуць на 370-ы сокет? Бо праверыў дзьве мамкі зь іншым засілковачам - не стартуюць. Альбо абедзьве мамкі непрацоўныя, альбо блёк быў кітайскі, альбо… карацей, трэба заведама працоўны проц.

September 20, 2006 - 16:35:12

Малайчужка

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Сёньня нарэшце пагутарылі па душах з ImageВаўчаняткам. А я ўжо стаў баяцца, чаму ў маёй фрэндстужцы ўсё болей і болей маскалюжак - ажно памыляўся. emoticon Не маскалюжка ніякая яна зусім.

"Вялікія дзядзі журналісты, якія так сама далёкія ад тэмы, як сьвет ад суцэльнае гармоніі" - гэта 5. Павесяліла старыка. emoticon

Шкада, што ў Піцеры (там, дзе жыў і тварыў Пранцішак Скарына - праўда, гіроніі яна не зразумела - шчасьлівая) не прадаюць беларускага пЫва. А так - квіткі на хакейны матч мне ўжо замоўленыя. emoticon

- 13:45:36

Мары збываюцца?..

Колькі хвактаў пра выходны.
  • Басаножкі. Ня здолеў учора хадзіць у пантофлях. І ня столькі з тае прычыны, што яны гумно, а таму што цёпла было.
  • Здох урэшце мой гроб. Першы трывожны званочак прагучэў яшчэ ў нядзелю, калі ён некалькі сэкундаў працаваў ухаластую, а толькі пасьля пачаў заводзіцца. А ў панядзелак - проста не завёўся ўвогуле. Адна з трох прычынаў можа быць: а) засілковач (усё адно трэба было шукаць новы - ATX-форм-фактару); б) мамка (ёсьць запасная, якая будзе працаваць толькі з новым засілковачам ATX-форм-фактару emoticon); в) проц (вось гэта жопа, бо я не хачу памяншаць градус частаты працэсара; тым ня меней, новы купляць не выпадае, бо яшчэ трэба разьлічыцца за скутар - пра які ніжэй; а вось як перажыць тое, што цяпер я не змагу бачыць штодня Тваю мордачку на маніторы-ы-ы-ы-ы-ы-у-у-у…). Але ў нядзелю яшчэ пасьпеў зрабіць дурасьць emoticon і цяпер у мяне ў мабіле ужо дзьве фоткі рэальных людзей на рынгтонах.
  • Зайшоў у Палац Культуры. Ведаю расклад заняткаў (ці як гэта абазваць) "Ойры". Мяне задавальняе. Вось толькі чаму той Саша не сказаў мне нічога? emoticon Так бы я там быў (хутчэй за ўсё) ужо ў панядзелак.
  • На радасьцях пасьля гэтага візыту апрабаваў свой новы адкарковач для пЫва. Гы, працуе! emoticon
  • Танька мне даўно казала пра курсы гітары. Аказваецца, яны афіцыйна адчыняюцца ў музычнай школе. Нядаўна туды запісаліся мае (ня вельмі) знаёмыя. Да таго ж адна з выкладчыцаў - мая аднаклясьніца. Праўда, я яе ня бачыў нармалёва з 9-е клясы. Расклад па папярэдніх прыкідках можа мяне задаволіць.
  • Наша Ніва. Яшчэ колькі цікавых (і пэўна добрых) чалавечкаў пачулі ад мяне матчыну мову: у паштовым адзьдзяленьні, дзе ImageРысянятку ледзь не зрабілі румынкай emoticon; у Белінвэстбанку, дзе кліентка сьпярша утрапёна глядзела на значак "Я за свабоду", а пасьля ня менш, відаць, агаломшана, слухала, што я намагаўся зрабіць ахвяраваньне, але мне не далі emoticon; ахвяраваньне я-ткі зрабіў, толькі ў іншым банку, спадзяюся, гэты чалавечык ацэніць учынак іначай, чым Ты…
  • Нарэшце набыў 92-га бэнзыну (няўжо каму цяжка было зрабіць гэта раней, калі я скруціў склееныя абломкі скутару emoticon) - і Ямаха завялася! мама сьпярша харахорылася перад мамай (то бок маёй бабуляй), але сесьці ёй аказалася даволі складана. Нічога, відаць, што жаданьне ёсьць. Адзін круг за Палацам на першы раз дастатне. Навучаньне будзе доўгае і цяжкае. Адна справа езьдзіць па завулку, і зусім іншая - гальмаваць, уключаць павароты і г.д. у гарадзкім руху. А вось па пЫва езьдзіць цяжкавата :) У сэнсе - трэба прыкруціць кошыка будзе. emoticon
  • Кэнан. Юрась прынёс буклецік, зроблены таварыствам "Гай" пасьля нашае паездкі. Я не адразу заўважыў, што на пярэднім баку вокладкі мой фотаздымак! Дакладней, я зусім не заўважыў быў, пакуль мне ня тыкнуў пальцам Юрась. emoticon Там, дзе Бэтлах, а да яго ўнізе ідуць яны траёх. А разгарнуўшы пабачыў яшчэ колькі здымкаў, вось толькі не памятаю, дзе там Юрасёвы, а дзе мае. Прыемна, што дапамог "гаёвым" стварыць адчот ад прадзеланай рабоце.
  • Слухай сваё. Спадабалася ліцэнзыйная копія пірацкае кружэлкі "Чарнобыльскі вецер", зробленая сваімі рукамі. emoticon Вось толькі працяг завіс: не магу знайсьці нідзе ў сэціве задняга боку вокладкі "Песьняў Свабоды-2", чапляўся да ўсіх асечнікаў, каго спаймаў - ніхто ня мае. emoticon А ICQ statusВалькірыя чамусьці маўчыць… Пайду прыставаць разьбірацца. emoticon
  • Алянятка. Ну і - шкада, што пра Цябе няма чаго тут напісаць. Ніводнага пункту. Зрабі што-небудзь…

September 18, 2006 - 17:08:06

За100емся!

Current music: Мроя – Марш гопніка

 

Вы чулі, што грэшнікі накіроўваюцца ў пекла, - але гэта ня так. Куды б ні трапіў грэшнік, - ён стварае пекла; і куды б ні трапіў сьвяты - там нябёсы.

© Шры Раджнэш

Прапусьціць другі канцэрт запар? Ну не…

Ў дарозе выклікаў трывогу від з вакна пад Баранавічамі і на пад’езьдзе да Менску: на трубах паверх замаляваных вядома кім лёзунгах вылезьлі новыя – нацыянал-бальшавісцкае партыі. Да іх замалёўваньня нікому няма справы.

Высьветлілася, што ніколі дагэтуль, відаць, ня быў на Бангалёры. Пацешыла тое, што мянты ўсё адно перакрылі мэтро «Акадэмія навук». emoticon Ды вось жа сьпяшацца не было куды: я і ня думаў, што мітынг так зацягнецца. Дарэчы, мітынгі цяпер адбываюцца ў новай форме, якая шмат каму не падабаецца. Тым ня меней, ня так ужо нудна было ўсім тым, хто прыйшоў уласна на фэст. А калі «Вольны тэатр» пачаў цытаваць «Дзёньнікі Плошчы», непасрэдныя ўдзельнікі тых дзён і начэй успрынялі вяртаньне ў сакавіцкія маразы і турмы з гумарам. Што ж, значыцца, рукі не апусьціліся.

Першым спаткаў там усё-ткі Сержука Бахуна, хоць і не чакаў увогуле. Шкада, што берасьцейцаў там насамрэч было мала. Ды што казаць пра іншагародніх, калі нават зь менчукоў шмат хто збаяўся ісьці ці быў змушаны дабравольна-прынудзіцельна наведваць са сваёй групай ці клясам нейкія іншыя масавыя мерапрыемствы, абы толькі на фэст не хадзілі. emoticon Зрэшты, воплескамі віталі тых людзей, хто гэтыя ідыёцкія загады праігнараваў. Зычылі падтрымкі тым, каго затрымалі напярэдадні – з той самаю мэтаю, зразумела. Цяпер небясьпечна нават проста схадзіць у пракуратуру, аказваецца. Маразм прагрэсуе…

Добра, што ёсьць каму падставіць сьпінуПакуль наразаў кругі вакол сцэны – спаткаў А.Мілінкевіча. Проста так, у натоўпе. Калі такі момант яшчэ надасца? Шкада, што не было з сабою аніякае ксёнжкі. Давялося браць аўтографа на чым давядзецца. emoticon Ды я не адзін быў там такі – бяз кніжкі. emoticon

Пакуль шукаў бліжэйшую кропку з пЫвам – распачаўся канцэрт. Я насамрэч думаў, што на разагрэве павінна быць «РоСтРа», таму, пачуўшы пра выхад пераможцаў сёлетнега Басовішча - «Парасон» - узгадаў, што мэнэджэрка «РоСтРы» зусім не была ўпэўненая, ці будуць яны ўвогуле выступаць… Так і атрымалася. Што ж, будзе нагода іншым разам пабачыць Фых. emoticon Са сваім неразлучным сябрам :)Але ж па жаданьні ImageЗьміЛы (я так зразумеў, яму было цікава пабачыцца) нарэшце для яго раз-дэ-віртуа-лізаваўся. Гэта не азначае анічога, пра што можна няправільна падумаць. Гэта ягонае проста ў дадзеным выпадку любімае слова. emoticon пЫва, дарэчы, не ўжывае – за стырном. emoticon

Падчас чарговага наразаньня кола вакол выступу ўжо нейкіх рэпераў ці як там – гардкораўцаў – аклікнула мяне ужо зусім неспадзявана ImageРысянятка. Колькі разоў праходзіў міма таго месца і мог не пабачыць увогуле. emoticon

Рысянятка жжот! :)

Ніколі раней не атрымоўвалася такога цудоўнага фотаздымку аніякага чалавечка. Можа, чалавечкі не такія сустракаліся? emoticon Дарэчы, ну яшчэ магу зразумець, дзеля чаго там былі уркі і гопнікі панкі і рэпэры. А вось на што глядзець на рок-канцэрце готам, акрамя таго, каб на іх саміх глядзелі (асабліва на готак ::аблізнуўшыся:: emoticon )? Блін, на памяць забыўся толькі пакінуць… А яны ж там былі паўсюль… Зьдзівіла яшчэ (у адмоўным сэнсе) і ImageБарабулька. Можа, і лепей, што не атрымалася раз-дэ… цьфу, блін, ЗьміЛа, вымаўляй ты сам такое!!! Карацей, пабачыцца і паляпатаць па душах. Але Рысянятка абяцала з гэтай неспадзяванкай разабрацца. І пра ўсё пагаварыць таксама дапамагла. Праўда, я болей слухаў. emoticon Чорт, я так, чаго добрага, яшчэ й забудуся, што ў мяне ўжо няма аднае Радасьці!.. Тым болей што канцэртам усё ня скончылася, бо скончыўся ён хутчэй ніж трэба было.

Крама прасьпявала толькі некалькі песьняўЛедзь пасьпелі выйсьці на сцэну музыкі «Крамы» і пачаўся хоць нейкі раскаўбас, улады адключылі электрычнасьць. Што ж, думаю, што гэта надасьць яшчэ болей упэўненасьці моладзі ў неабавязковасьці выкананьня бязглуздых патрабаваньняў улады да арганізатараў такіх мерапрыемстваў, што да нацыянальных сьцягоў. Да таго ж адключэньне сьвятла відавочна яшчэ болей згуртавала плошчу, якой цяпер гук з калёнак ня мог перашкодзіць скандаваць «Застаемся! Застаемся!» Вось у гэты момант я нарэшце зразумеў, што ж такое азначае надпіс на цішотцы да 100-годзьдзя Нашае Нівы «За100емся!» Я раней чытаў яго з націскам на слове «100». emoticon Абсалютна сур’ёзна.

Гэта проста фаервэркіЗьявілася якое-ніякое асьвятленьне ў выглядзе лямпадак і нават фаервэркі. Ох, ведаю на 95 адсоткаў, якое б сачыненьне напісалі на тэму гэтага здымку ммм… скажам так, супрацоўнікі БТ ложьemoticon Тое, што арганізатары казалі ў мэгафон, мы не пачулі, таму я і не зразумеў, чаму так хвалявалася ImageНаталька, пакуль не прачытаў назаўтра, што мы прапусьцілі. Але нас ужо чакала дарога… Падчас якое я: чарговы раз пераканаўся, што Берасьцейскае пЫва – лепшае; што паводзіны прысутных на гэтым канцэрце нічым не адрозныя ад такіх самых п’яных наведнікаў любога іншага канцэрту; і – дзякуй яшчэ раз Рысянятцы і ейнай сяброўцы з Магілеву (блін, ну і закінула ж цябе!) за тое, што я нават нейкі час забыўся думаць пра…

У залі чаканьня Дарэчы, акрамя Ксенькі ў нашай кампаніі ўсе мы былі немясцовыя, таму пЫва працягнулася ўжо на вакзале. emoticon Цікавы музычны інструмант – піўная бутэлька… Але я так часта стаў тады ўсьміхацца, што нават ня мог спакойна падзьмуць у яе. emoticon Затое хоць усьмешкай сваёй парадаваў… Ну, не сябе, канешне emoticon Гэта адкарковач. Добра, шт раней не набыў якога іншагаА калі яшчэ дзяўчаткі мне сказалі, што тут жа можна набыць і адкарковач для бутэлек – я ледзьве лётаць ня стаў. emoticon Калі б не прадчуваньне хуткага разьвітаньня… Відаць, каб болей я не забыўся здуру дзе-небудзь свой заплечнік, Ксеня паказала, што ўмее завязваць мёртвыя вузлы ня толькі ззаду, але і сьперадзе. emoticon Так і хадзіў аперазаны не прысеўшы (бо ня змог бы emoticon ) да самага прыбыцьця электрычкі. Ну дзякуй, блін… Адзін вузел яшчэ і сёньня не разьвязаў. emoticon

Ня ведаю, што мяне грэла ўсю ноч у цягніку (можа быць, гэта быў проста новы каляндар з шабачкамі на 2007-ы год і надпісам, які аніяк не пасуе да гэтага пасту і чалавечкаў, якія ў ім фігуруюць. Таму ня буду яго прыводзіць). Але болей, чым быў, не прастудзіўся. А зараз дык і зусім адышло. Затое ведаю цяпер ,чаму ў шмат каго ў блёгах зьявілася звычка дзякаваць за сустрэчу ўсім, хто там быў. Таму што проста ў вочы сказаць цяжэй… І калі яшчэ надарыцца такая магчымасьць…

September 17, 2006 - 10:08:53

Адносна папярэдняга запісу

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Гэта была проста чарговая праява эгаізму. Нічога болей.

September 15, 2006 - 14:32:13

Чаго ты хацела дабіцца?

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Учора быў на irc.by. Заходзіў, каб даведацца шмат чаго новага. Але гаворка не пра тое.

Гэта глупства, што зараз, каб даведацца што-небудзь пра Цябе, мне даводзіцца пытаць іншых людзей, а не зьвярнуцца наўпрост і пачуць нарэшце Твой клёкат. Да таго ж Ratty бачыў Цябе даволі даўно, і сказаў ён мне толькі тое, пра што я ўжо даўно даведаўся зь іншых крыніцаў.

Але што рабіць, калі цяпер я зразумеў, чаму так адбылося. Гэта магло быць толькі з аднае прычыны. Але я хацеў бы памыліцца. І мець магчымасьць гэта праверыць. Застаецца толькі чакаць. 

September 14, 2006 - 12:36:26

Війско підземной цэрквы

Цэтлікі запісу: верш, гітара

Дзякуючы ImageІнгу́ буду ведаць хоць крышачку, пра што ж сьпявае Андрусь Мельнікаў у гэтай песьні:

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки,
Там сховок всіх пісень забутих там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

Гучить як вітер відважне військо, живе в лісах тих під землею,
І напуває зі фляг австрійських коріння дуба власну стелю.
Плекає волю через горе, а з відра крові щоб напився,
Щоб в однині лишилися гори, і хоч хто в тим світі не скорився.

По полях ідуть підземні схими, церкви гірські маленькі і принишклі,
І моляться там крізь довгу зиму запрацьовані волею й стомлені опришки.
Там сховок всіх пісень забутих, там ікони, героїв наших там зелені стріли,
Висвічу я траву, калина б’є поклони, і визріває екран нової віри.

——————————————————————————————

Пакуль ня маю нармалёвае гітары, але мне наладзілі хоць крышачку маю недабітку. Буду спрабаваць удакладніць акорды да "Мышкі…" і да гэтае падабраць неяк… Бо гарная ж пісьня. emoticon

September 13, 2006 - 17:50:04

Я не магу быць у двух месцах адразу

Цэтлікі запісу: photo, canon

У той час, як я вітаў у Шарашове кардынала К.Сьвёнтка, тата зьдзіўляў (і зьдзіўляўся сам) таму, што на Беларусі ёсьць такія гурты. З нагоды 70-годзьдзя узьяднаньня Царквы хрысьціянаў веры эвангельскае (скарочана – пяцідзясятнікаў) у места завітаў, відаць, гурт (ці як гэта правільней назваць) «Псальмяры». Я і сам дагэтуль пра іх нічога ня чуў. Але тата пра мяне паклапаціўся: набыў іхнюю кружэлку з запісам жывога канцэрту "На Беларусі Бог жыве!" 2004 г., прысьвечанага Дню Рэфармацыі. Але хацеў мяне яшчэ падакараць за тое, што я зьнік з фоцікам. Аднак, пачуўшы, дзе быў я, сам абламаўся і сядзеў ціхенька глядзеў здымкі. emoticon

70-годзьдзе ўзьяднаньня цэркваўА назаўтра яму дастаўся гэты самы мой (ай, ужо агульны на дваіх) фоцік, і ён змог далей сам пабачыць (і пафатаграфаваць) Сьвёнтка (бо той прыехаў яшчэ й да нас у места!) (і "Псальмяроў" у царкве). І таксама зацягнуў туды ўсіх, каго здолеў. І яшчэ фотаздымкі пасьля паказаў усім, каго спаймаў. emoticon Але, відаць, аднае фотакамэры нам хутка стане мала… Усё адно я зьбіраўся новую набываць. emoticon У аддаленай пэрспэктыве… Калі гэта каму-небудзь будзе патрэбна…

- 14:32:40

Сам сабе трэнер

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце ўчора мог хварэць супраць Спартаку ня толькі таму, што ненавіжу маскалёў, а яшчэ й таму, што ў маёй камандзе гуляюць брамнік Баварыі, ейныя тры абаронцы і паўабаронца. І хоць не люблю Баварыю таксама, але патрэбна было, каб яны згулялі "ўсухую". Але апэтыт прыходзіць падчас ежы, і таму мне стала неабходна, каб забіў яшчэ й Швайнштайгер. emoticon І ён забіў!!!

А далей было сьмешна глядзець на спробы маскалёў запіхаць-такі мяч у браму. Кан зсябрамі, малайцы! Адстаялі! Калі б я адзін удзельнічаў у гэтым конкурсе, я б у гэтым туры дакладна перамог! emoticon

——————————————————————————————–

Шкада (на поўным сур’ёзе) ўкраінцаў, зь якімі Рома зрабіла тое самае, што й баварцы з маскалямі…

- 13:34:50

Выправілі

Цэтлікі запісу: чалавечкі, уласна_блёг_сам

Эпапея са шнягай у маім блёгу скончаная. Я рады, што мой зварот быў пачуты (высьветлілася, што праблема выявілася ня толькі ў аднаго мяне), і адміны змаглі ўсё выправіць. Яшчэ пакрысе выпраўляюць, зрэшты, але ўжо папрасілі прабачэньня ў кірылічных блёгераў і сьлёзна клянуцца, што гэта было зроблена з мэтаю паскарэньня досягу да перанесеных блёгаў.

Вялікі рыспэкт ImageНатальцы 2k+5emoticon за дзейсную наводку на вырашэньне праблемы. І - адпаведна - анрыспэкт ImageМатроскіну за "парады" зачыніць блёг нах і перайсьці да жж. emoticon

September 12, 2006 - 18:21:26

Відаць, паеду-такі…

Цэтлікі запісу: праца, прышпіл

Сёньня толькі раскрыў рот адпрасіцца на суботу, ажно начальнік перабівае:

- Да пятніцы ніякіх выходных няма!

- emoticon  emoticon А мне болей нічога і ня трэба.

- 18:09:27

Неспадзяванка з блёгам

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Вось і стала зразумела, чаму такая лухта здарылася. Гэта адбылося падчас пераносу майго блёгу з аднаго паслугачу на іншы. Адмін прапанаваў мне аднавіць усё з бэкапу, але тады зьнікнуць пазьнейшыя пасты.

БЛІН. ня факт, што гэта дапаможа.

- 12:56:48

А памятаеш, як усё пачыналася?..

Цэтлікі запісу: Alenyhke, настальгія

Недзе прыблізна год таму ў гэты час: "А если будет грустно - пиши, с радостью прочитаю и отвечу! emoticon"

- 11:52:58

Я цябе так любіў…

Блёг, ты мяне зьдзіўляеш. Учора… мдзя… працы хопіць надоўга. ня ведаю, ці буду што тут пісаць у гэты час, пакуль буду ўсё папраўляць. Але хто скажа, што гэта - выдатная нагода перачытаць свой блёг… emoticon няхай першы кіне ў мяне камень. emoticon Выправіць хаця б тыя пасты, што на першай старонцы…

Сёньня набіраў у перакладчыку barebone. Ня ведаю, як гэта атрымалася: èbarbone. emoticon

September 11, 2006 - 18:14:12

Дык вось. Уласна адказ Барабульцы.

Цэтлікі запісу: праца, вандроўка
  • ВаўкалакУ Бакуны-2 прыехалі ўжо каля 9-ці вечара. Але пакуль па дарозе за Муравай… Я ніколі ня бачыў таааакое поўні… Месяц толькі падымаўся над Зямлёю і быў памерам з цэлае ваўчынае вока… Не, нават з блін… Ды дзе там - цэлая міска (жоўтая). Ай, няма словаў як апісаць гэта.
  • Сьвяціў нам ня толькі Месяц. На дарозе наперадзе таксама ўбачылі жоўтыя вагеньчыкі. "Вось і вячэра на лаўца бяжыць," - падумалася. emoticon Але калі ліса (а гэта была менавіта яна) кінулася наўздагон за нашай машынай, мы вырашылі, што шалёнае мяса да дабра не прывядзе, і, даўшы задні ход - і ледзьве такім чынам яе не прыдушыўшы - кінуліся яе фоткаць (то бок я). і тут яна стала ўжо ўцякаць… emoticon Так і не паелі мяска здолеў сфатаграфаваць.

    А дахаты ж вярнуўся а 10-й вечара (!) і ўжо хацеў спакойна памерці памыцца і йсьці спаць, але ImageБарабулька ж нагадала, што мяне чакае яшчэ поўня… Але вышэй узняўшыся яна была ўжо не такая грувасткая і да таго ж засланёная аблокамі. Так што ізноў нічога не атрымался. Ды гэта і бачна па фотках… якіх ня бачна emoticon

    September 10, 2006 - 15:44:09

    Наш адказ Барабульцы: я заўсёды бяру з сабой фотаздымач ;)

    Цэтлікі запісу: праца, canon, вандроўка
  • Сланімцы. На дастаўку ўцёк нарэшце з працы. Наіўныя, думалі, што вернемся яшчэ засьветла. emoticon Пачалі падмацоўвацца яблыкамі й сьлівамі ўжо ў першай вёсцы, але ж хіба будзеш сыты імі аднымі (што пазьней таксама зразумела і ImageНаталька). Таму - маскалі добра прыдумалі - "пей пЫва, еж мяса!" - у бліжэйшай забягалаўцы мы гэта зьдзейсьнілі.
  • ...І на ўваходзе да касьцёлу таксамаШарашоў. На ўезьдзе заўважылі расьцяжку "Witamy Arcypasterza", а ўздоўж вуліцы на платох - рознакаляровыя балёнікі. "Горшыя" emoticon нашыя падазрэньні спраўдзіліся - я мог, калі б не дастаўка, прафукаць Пастарскую візытацыю Ягонае Эмінэнцыі Кардынала Казімера Сьвентка! Спачатку я баяўся, як бы Гена з Сяргеем не вярнуліся да ягонага (кардынала) аб’яўленьня народу, а пасьля стаў баяцца, ці не забыліся яны мяне там увогуле. Затое пасьля заканчэньня службы, выйшаўшы з касьцёлу, было заўважна, што дождж якраз толькі што скончыўся. emoticon Бо там быў Бог.
  • Стрэў надзіва шмат знаёмых, пра якіх раней нават і не здагадваўся. Дакладней, пра іхную веру. Канешне, гэта не датычыцца новага пружанскага ксяндза і па сумяшчальніцтве нашага добрага кліента, які ў прынцыпе мне і распавёў толкам пра тое, хто ж у рэшце рэшт да іх прыехаў і дзе ён хаваўся (у сэнсе размаўляў з моладзю насупраць касьцёлу emoticon). Такім чынам на мае фоткі зьявіўся першы заказ.

    Хлеб-соль як   І бласлаўленьне дзетак

    Даўно ня быў у царкве. Асабліва ў Шарашоўскім касьцёле. emoticon І на могілках таксама. Яны там, па звычцы, на тэрыторыі. І шабачкі шарашоўскія прыгожыя. І МТС там апраўдвае свой назоў. emoticon Але на гэтым нашыя бадзяньні не скончыліся. Працяг будзе.






















    Get free blog up and running in minutes with Blogsome
    Theme designed by Helga Cleve

    Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
    Company Logo Design