We are the greatest!

September 1, 2006 - 18:08:36

Ратуйма Вікіпэдыю

Цэтлікі запісу: Беларусь

Калі яшчэ ня маеце акаўнту на МэтаВікі, дык зарэгіструйцеся і прагаласуйце супраць разьбіцьця беларускае Вікіпэдыі на дзьве часткі.

 

via ImageТутэйшы

- 16:49:05

У сувязі ўсё з той жа, адной…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, мабіло, цікавосткі
  а маё сэрца ціха б’ецца,
а маё сэрца не здаецца,
а маё сэрца яшчэ б’ецца, -
то маё сэрца, то маё сэрца…

© Partyzone

Самы прыгожы рынгтон у мну павешаны на брата. У прынцыпе - на ўсю радню, але часьцей за ўсё рынгтон улучаецца, калі тэлефануе, натуральна, брат.

У пошуках тэксту гэтае песьні знайшоў заадно і афіцыйную бачыну Вежы Багоў. Хай сабе яны і разваліліся - паглядзець проста прыемна.

А яшчэ буду чакаць званка тае, чый рынгтон я ні зь якім іншым ня зблытаю - на іншых я проста яго на ставіў…

 

 

Ай, ізноў усё зьвялося да аднае тэмы. 

- 15:45:38

У сувязі з надыходам восені

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, настальгія, сон

Аб’явілася прапажа-ImageБарабулька. Была бліжэй, ніж можна было ўявіць. Так блізка, што можна было і папярэдзіць. :)

З прычыны вучобы падцягнуцца яшчэ й астатнія. Мо й на irc.by павесялее.

Але нічога не заменіць мне хоць аднае вестачкі. Ад аднае.

У першым сьне зь Ёй маўчаў. Нічога добрага. Нібыта як захаваўшыся і загрузіўшыся наноў, прысьніў яшчэ раз. Праўда, сон быў зусім пра іншае. Але ўсё адно Нічога Не Зьмянілася. І ўвогуле - лепей бы я маўчаў.

- 13:23:54

У сувязі з польскім «цёмным» пЫвам

Цэтлікі запісу: пЫва

Схацеў усё-ткі зразумець, як яны гэта п’юць. Сок яблычны быў :) , знайшлося і самае моцнае беларускае пЫва (бо разводзіць жа трэба будзе). Дакладней - «Жыгулёўскае». Прапорцыя – адвольная. Ну… Як звычайны перабрадзелы сок.

Але экспэрымэнт не зусім адпавядаў рэальнасьці, бо палякі пад «цёмным» падразумяваюць пЫва зь вішнёвым сокам. На другі дзень зайшоў ужо ў краму. Вішнёвага, на жаль, не было. Нічога, падумаў, што яго можа замяніць пэрсыкавы. :) У рэшце рэшт, якая розьніца, ці выглядацьме «цёмнае» пЫва як «цёмнае», ці не? Галоўнае – адчуць «смак».

Гэтым разам экспэрымэнт не прынёс нават асалоды.

Як яны гэта п’юць?!

Але сёньня зранку паспрабаваў гэтае пЫва без дабавакemoticon emoticon emoticon

Адным словам, пакупайце біларюскае. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design