We are the greatest!

September 13, 2006 - 17:50:04

Я не магу быць у двух месцах адразу

Цэтлікі запісу: photo, canon

У той час, як я вітаў у Шарашове кардынала К.Сьвёнтка, тата зьдзіўляў (і зьдзіўляўся сам) таму, што на Беларусі ёсьць такія гурты. З нагоды 70-годзьдзя узьяднаньня Царквы хрысьціянаў веры эвангельскае (скарочана – пяцідзясятнікаў) у места завітаў, відаць, гурт (ці як гэта правільней назваць) «Псальмяры». Я і сам дагэтуль пра іх нічога ня чуў. Але тата пра мяне паклапаціўся: набыў іхнюю кружэлку з запісам жывога канцэрту "На Беларусі Бог жыве!" 2004 г., прысьвечанага Дню Рэфармацыі. Але хацеў мяне яшчэ падакараць за тое, што я зьнік з фоцікам. Аднак, пачуўшы, дзе быў я, сам абламаўся і сядзеў ціхенька глядзеў здымкі. emoticon

70-годзьдзе ўзьяднаньня цэркваўА назаўтра яму дастаўся гэты самы мой (ай, ужо агульны на дваіх) фоцік, і ён змог далей сам пабачыць (і пафатаграфаваць) Сьвёнтка (бо той прыехаў яшчэ й да нас у места!) (і "Псальмяроў" у царкве). І таксама зацягнуў туды ўсіх, каго здолеў. І яшчэ фотаздымкі пасьля паказаў усім, каго спаймаў. emoticon Але, відаць, аднае фотакамэры нам хутка стане мала… Усё адно я зьбіраўся новую набываць. emoticon У аддаленай пэрспэктыве… Калі гэта каму-небудзь будзе патрэбна…

- 14:32:40

Сам сабе трэнер

Цэтлікі запісу: спорт

Нарэшце ўчора мог хварэць супраць Спартаку ня толькі таму, што ненавіжу маскалёў, а яшчэ й таму, што ў маёй камандзе гуляюць брамнік Баварыі, ейныя тры абаронцы і паўабаронца. І хоць не люблю Баварыю таксама, але патрэбна было, каб яны згулялі "ўсухую". Але апэтыт прыходзіць падчас ежы, і таму мне стала неабходна, каб забіў яшчэ й Швайнштайгер. emoticon І ён забіў!!!

А далей было сьмешна глядзець на спробы маскалёў запіхаць-такі мяч у браму. Кан зсябрамі, малайцы! Адстаялі! Калі б я адзін удзельнічаў у гэтым конкурсе, я б у гэтым туры дакладна перамог! emoticon

——————————————————————————————–

Шкада (на поўным сур’ёзе) ўкраінцаў, зь якімі Рома зрабіла тое самае, што й баварцы з маскалямі…

- 13:34:50

Выправілі

Цэтлікі запісу: чалавечкі, уласна_блёг_сам

Эпапея са шнягай у маім блёгу скончаная. Я рады, што мой зварот быў пачуты (высьветлілася, што праблема выявілася ня толькі ў аднаго мяне), і адміны змаглі ўсё выправіць. Яшчэ пакрысе выпраўляюць, зрэшты, але ўжо папрасілі прабачэньня ў кірылічных блёгераў і сьлёзна клянуцца, што гэта было зроблена з мэтаю паскарэньня досягу да перанесеных блёгаў.

Вялікі рыспэкт ImageНатальцы 2k+5emoticon за дзейсную наводку на вырашэньне праблемы. І - адпаведна - анрыспэкт ImageМатроскіну за "парады" зачыніць блёг нах і перайсьці да жж. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design