We are the greatest!

September 29, 2006 - 16:27:59

Нездарма я ў цябе верыў!

Цэтлікі запісу: спорт
Жыве Беларусь!

Аляксандар Глеб забіў!

У Лізе Чампіёнаў!

Партугальцам!

- 15:56:24

Цікавыя кліенты

Цэтлікі запісу: праца

Прыемна было пагаварыць у гэтай дзярэўні па-ангельску. Высьветлілася, скандынавы няблага ўмеюць на ім размаўляць. emoticon

 

P.S. Сёньня буду мець магчымасьць нагаварыцца ў іх "у гасьцёх" (канешне, паеду ня ў госьці, а па працы - толькі што тэлефанавалі, просяць дапамогі).

- 15:09:50

Ведаю, дзе тут я ;)

Цэтлікі запісу: шабачкі, чытанка
Як у людзей…
У Макараўны хата пустой не была: сына ў войска забралі - старшыня калгасу на парог. Аграномку, кажа, прыслалі, а пасяліць няма дзе… Можа, у кватаранткі возьмеце?
Не зьбіралася яна - умаліў.
А потым рада была: жывы чалавек у доме. І загаварыць ёсьць з кім, і падлогу калі памые, і граду праполе… Сын ёй спачатку прывітаньні з арміі слаў, распытваў…
Усё, як ёсьць, маці пісала: што непрыгожая, што амаль нікуды ня йдзе, спакойная…
Ён (як бы жартам сьпярша?): "верная жонка будзе" . А ў водпуск прыйшоў - і закруцілася… За тры дні пажаніліся.
І… сем гадоў пражылі. Пакуль ён - прыгожую не сустрэў. У суседняй вёсцы.
Перабраўся. Банальная гісторыя.
І не пераказвала б яе, калі б не… сабака. Ня мог ён, бедны, зразумець, што адбылося. Раніцай зрываўся з ланцуга і праз усё сяло пакорліва бег да хаты, дзе зараз жыў гаспадар. Вечарам - зрываўся з другога і трусіў дамоў. "Бедны, гаротны," - шкадавалі сабаку людзі. Бо бачылі, як пакутуе.
А ў жонкі былой, у дзіцяці, у мужыка і той разлучніцы, у іх бацькоў (зьнешне) усё выгладала нармалёва. Ну, сышліся, ну, разышліся… Усё ж як у людзей?

© В.Доўнар, "Праз каханьне"






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design