We are the greatest!

October 27, 2006 - 17:52:26

Я балдзю з гэтае малышкі

Цэтлікі запісу: canon, даўгія валасы

Проста кліентка

- 11:10:18

Апгрэйд-зік

Цэтлікі запісу: праца

Усталяваў 2-ю фінальную ВагняЛіску. emoticon

October 26, 2006 - 17:32:14

Апгрэйд-зік

Цэтлікі запісу: праца

ByFly 128/32Mb. emoticon

October 24, 2006 - 11:51:24

Што ж гэта са мной робіцца?..

Цэтлікі запісу: Alenyhke

…На адной ножцы і падпіраючы дуб…

…Закрыўшы твар і схаваўшы напалам…

У лісьці і з-пад галінак…

…З жалем і шчасьлівая…

…Сьмешная і таямнічая…

Пра што гэта я? А, учора мой альбом патлусьцеў на 10 БУСЬлінак. emoticon 

October 23, 2006 - 12:20:26

Страта…

Цэтлікі запісу: растаньне

Мы памятаем Толькі пачаў сваё 29 лета

October 22, 2006 - 14:53:20

Лічба - гэта клясна, канешне…

Цэтлікі запісу: Alenyhke

Учора перад сном вельмі схацеў убачыць Цябе. Палез у сумку.

Толькі тады заўважыў, што фоцік забыўся на працы. emoticon

Усё-ткі варта мець фотаальбом. 

October 20, 2006 - 15:21:59

Сьвятло й цемра

Цэтлікі запісу: чытанка, люрцік

Прафэсар ва ўнівэрсытэце задаў сваім студэнтам такое пытаньне:
- Ці ўсё, што існуе, створанае Богам?
Адзін студэнт сьмела адказаў:
- Так, створанае Богам.
- Бог стварыў усё? - перапытаў прафэсар.
- Так, сэр, - адказаў студэнт.
Прафэсар сказаў:
- Асьлі Бог стварыў усё, значыць, Бог стварыў зло, раз яно існуе. І, згодна з тым прынцыпам, што нашыя справы вызначаюць нас саміх, Бог ёсьць зло.
Студэнт сьцішыўся пасьля гэтага адказу. Прафэсар надта ж быў здаволены.
- Такім чынам, я яшчэ раз даказаў вам, што вера ў Бога ёсьць міт. Спадзяюся, ніхто ня мае пярэчыць?
Яшчэ адзін студэнт падняў руку.
- Ці магу я задаць вам пытаньне, прафэсар?
- Канечне, - адказаў прафэсар.
Студэнт падняўся і спытаў:
- Прафэсар, ці існуе холад?
- Што за пытаньне? Канечне, існуе. Табе ніколі не было халодна?
Студэнты засьмяяліся. Малады чалавек адказаў:
- Насамрэч, сэр, холаду не існуе. Згодна з законамі фізыкі тое, што мы лічым холадам, у сапраўднасьці ёсьць адсутнасьцю цеплыні. Чалавек ці прадмет можна вывучыць адносна таго, мае ён альбо перадае энэргію. Абсалютны нуль (-460 градусаў па Фарэнгейце) ёсьць поўнай адсутнасьцю цеплыні. Уся матэрыя станае інэртнаю і няздольнаю рэагаваць пры гэтай тэмпературы. Такім чынам, холаду не існуе. Мы стварылі гэтае слова дзеля апісаньня таго, што адчуваем пры адсутнасьці цеплыні.
Студэнт працягваў:
- Прафэсар, цемра існуе?
Прафэсар адказаў:
- Канечне, існуе.
- Вы зноўку памыляецеся, сэр. Цемры таксама не існуе. Цемра насамрэч ёсьць адсутнасьцю сьвятла. Мы можам выпраменьваць сьвятло, але ня цемру. Мы можам скарыстаць прызму Ньютана, каб раскласьці белае сьвятло на мноства колераў і вывучыць розныя даўжыні хваляў кожнага колеру. Але Вы ня можаце зьмерыць цемру. Просты прамень сьвятла можа ўварвацца ў сьвет цемры і асьвяціць яго. Як Вы можаце сказаць, наколькі цёмным ёсьць якая-небудзь прастора? Вы вымяраеце, якая колькасьць сьвятла прадстаўленая. Хіба ня так? Цемра - гэта панятак, якім чалавек карыстаецца, каб апісаць, што адбываецца пры адсутнасьці сьвятла.
Нарэшце малады чалавек спытаўся прафэсара:
- Сэр, ці зло існуе?
Гэтым разам прафэсар няўпэўнена адказаў:
- Канечне, як я ўжо сказаў. Мы бачым яго штодзень. Жорсткасьць між людзей, мноства злачынстваў і гвалт па ўсім сьвеце. Гэта ёсьць нічым іншым, як праявамі зла.
На гэта студэнт адказаў:
- Не, зла не існуе, сэр, ці, прынамсі, яго не існуе для яго самога. Зло - гэта проста адсутнасьць Бога. Яно падобнае на цемру і холад — слова, што стварыў чалавек, каб апісаць адсутнасьць Бога. Бог не ствараў зло. Зло - то ня вера ці любоў, што існуюць як сьвятло й цеплыня. Зло - гэта вынік адсутнасьці ў серцы чалавека Боскае любові. Гэта нешта накшталт холаду, які надыходзіць, калі няма цеплыні, ці кшталту цемры, якая надыходзіць, калі няма сьвятла.
Прафэсар сеў. Імя маладога студэнта было — Альбэрт Айнштайн.

via ImageKvini

- 11:46:11

Адгалоскі фотасэсыі

Цэтлікі запісу: Alenyhke, цытаты
  А тут, у гушчарах, у балаціне,
Ціш і бязьлюдзьдзе. Я
Брудны, няголены, толькі ў мяне
Ёсьць фотакартка Твая…

Ломка - гэта жахліва. emoticon Лепей бы не тэлефанаваў.

October 18, 2006 - 18:38:57

Ня ведаю, як гэта ў Цябе атрымліваецца…

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

…але я сапраўды пасьля сьвяціўся ўвесь вечар (і нават увесь наступны дзень emoticon). Што мне пасьля гэтага значыла нейкая там прагулянка пешкі амаль праз увесь горад ад хаты ImageНаталькі да вакзалу (аўтобусы ўжо не хадзілі, тралікі чакаць не хацелася альбо яны ішлі ў дэпо)? Увесь шлях заняў гадзіны дзьве. Памятаецца, мы неяк вярталіся ў інтэрнат падчас вучобы ва ўнівэры пешкі з крэпасьці, але то было хіба ўдвая меншая адлегласьць… І цяплей таксама было. emoticon …Але зараз мяне саграваў нябачны агеньчык. Сьпяшацца не было куды. Я і так прыйшоў на вакзал зарана і яшчэ там гадзіны дзьве пратырчэў у чаканьні цягніку (каб ведаў, што Жэнька ня сьпіць - паехаў бы лепей да яго).

Хоць у Менску апынуўся не ўначы, а ўжо зранку - ды й нават і ўдзень - там было ўсё адно халадней, чым у нас нават уначы. emoticon  Так што тое, што Ты зьмерзла ў нядзелю падчас… хм… фотасэсыі - гэта былі так, кветачкі. emoticon

Але БУСЬлікі не адлятаюць у вырай - яны застаюцца. emoticon Ну прынамсі адзін БУСЬлік ;)

 

А значыцца - гэта ўсё кветачкі (вой, я ж забыўся зусім на кветачкі…).

Не памятаю дакладна ўжо, ў якой пасьлядоўнасьці я дзе быў… Незьлічоную колькасьць разоў хадзіў туды-сюды па праспэкце Францішка Скарыны (як бы ён там зараз ні называўся). Памятаю, радавала, што беларускай мовы на вуліцах Менску ўсё болей і болей. Прычым менавіта з вуснаў моладзі. Проста вось так ідуць і размаўляюць міжсобку. Прыгожа, прыемна, цёпла. Шкада, што ў мяне ўжо не было "апазнавальнага значыка" - я наконадні перад канцэртам аддаў свой "Я за свабоду" Сьвеціку.

А можа гэта й добра, што не было… Тых, каго заўважаў з такім значыкам на вуліцах - збольшага пазэры. Ні храна яны не хрысьціянскія дэмакраты а-ля Севярынец. Гэта мая ўласная думка (разам з Севярынцам, спадзяюся), але хацелася б, каб "Малады Фронт" і "Моладзь БНФ" дысцыплінавалі, зьмянялі чалавека да лепшага. Хаця б што да мовы. У сэнсе - найперш.

Ён еў разам са мной…Людзей на вуліцах Менску значна болей, чым у нас (а хто б сумняваўся). Што рабіць галубам? Толькі і застаецца, што жыць у яшчэ большым суседзтве зь людзьмі, не палохаючыся іх ледзь не ўпрытык. Гэта здарылася ў кавярні, а ўвогуле там выпадкаў такіх шмат. emoticon

Не памятаю, дзе на Нямізе дакладна, але я знайшоў музычную краму. Акрамя шматлікіх кніг па навучаньні гульні на ўсялякіх магчымых музычных інструмантах, а таксама акордаў, партытураў ці як там яшчэ гэта ўсё завецца, пабачыў там таксама струны для гітар і - нятанна - самі гітары. Ну, і адпаведна, набыў… emoticon кнігу Мікалая Казлова "Кніга для тых, каму падабаецца жыць, ці Псыхалёгія асобаснага росту". Хоць яна і для тых, каму падабаецца жыць, але ж чытаць я яе буду ў той момант, калі мне ня будзе хацецца жыць. Хоць Ты абяцала болей да гэтага не даводзіць… Ні з кім. Навучыўшыся на маёй шкуры.

Архікатэдральны касьцёл імя Найсьвяцейшай Панны МарыіНя ведаю, як знайсьці пасьля гэтую краму, адно толькі памятаю арыенцір: зайшоў пагрэцца ў гэны вось касьцёл недзе непадалёк. Проста пасядзець, паслухаць арганную музыку, пабачыць на свае вочы працу рэстаўратараў ну і… пафатаграфаваць. emoticon

Падчас аднаго са зьяўленьняў у пераходзе ля станцыі мэтро "Пляц Перамогі" знайшоў здуру музычную краму. Калі я кажу "музычную" - гэта ж азначае Музыка. Там ляжала пірацкая кружэлка "Марціфікэйшэнаў". Высьветлілася, гэта тыя самыя Mortification! emoticonТак-так, white metal, хрысьціяне, аўстралійцы і ўсё такое.

Ну і… Алік не тэлефануе, на апошні пост на ЖЖ ніхто не адказаў, запрашэньня ня будзе… Міма Чэхіі я пралятаю.

October 17, 2006 - 17:56:19

Ціпа канцэрт “Спасенцаў”, Патліса і Дэні Плэта

Доўга думаў, што ж тут ужыць у якасьці эпіграфу. У выніку - гара сама прыйшла да Магамэту.

Не люблю рэклямныя шыльды ;)

Цудоўна, што з самага пачатку ўсё пайшло абсалютна ня так, як плянавалася. Арганізатары канцэрту, пабачыўшы, што жадаючых значна болей, чым квіткоў, вырашылі зладзіць ўвечары ў той жа дзень дадатковы канцэрт. Я ведаў, што амаль ніхто з маіх знаёмых, хто зьбіраўся на першы канцэрт, квіткі набыць не пасьпелі. Такім чынам, пабачыцца не выпадала.

А практыка паказвае, што найшчасьлівейшыя дні ў гэтым годзе: тыя, у якія я альбо бачуся з Табой, альбо перастаю думаць зусім… хоць на пару гадзіначак. emoticon Таму - другі варыянт адпадаў. А да першага… падштурхнула тое, што Андрусь, як сказала Алеська, не знайшоў пятага чалавека. Што заставалася рабіць? Мабілку Андрусь пакінуў дома, да ад’езду заставалася паўгадзінкі… Я патэлефанаваў. Ты, канечне, была агаломшаная, але ня стала гуляць у гульні. Проста прыйшла. Але пра гэта - наперадзе…

Вярнуўся з футболу Андрусь… Зь пятым чалавекам. emoticon Я ледзь не паслухаўся Алеськавае парады "даць Табе адбой". Паслухай жанчыну - і зрабі наадварот. © Ня я. Андрусь прапанаваў ахвяраваць сваім квітком, а сам ціпа канцэрт перасядзіць у машыне. Канешне, гэта ня выйсьце, і я яго адрынуў. Выехалі. Алеська адчапілася, толькі зразумеўшы, што я не зьбіраюся ператэлефаноўваць ні ў якім разе.

Вось дзе быў Бог. Калі праехалі Відамлю, патэлефанаваў (Алесьцы) Валера. Ён таксама зьбіраўся на канцэрт на 16 гадзін, але нехта там у іх памёр, таму яны вырашылі ня ехаць. Для нас гэта азначала тое, што чатыры (!) зарэзэрваваныя квіткі можна было забраць сабе. З намі ехала яшчэ й Сьветка, якая мела квіток на 19 гадзін. Такім чынам, цяпер яна змагла пайсьці на канцэрт разам з намі, а свой аддаць сяброўцы. Ну, а яшчэ адзін квіток я ведаў куды прыдасца. emoticon

Падчас выступу Аляксандра ПатлісаПра сам канцэрт тут нічога ня будзе. Я ехаў не дзеля гэтага, нічога ня бачыў і ня чуў (акрамя двух суседачак з абодвух бакоў emoticon). Але - не наглядзеўся. Таму - у аўтобусе ледзь не працёр дзірку (а я папярэджваў). Каб ехаць было далей - далібог, працёр бы. emoticon

Пасьля канцэрту разьвітаўся з нашай пружанскай экспэдыцыяй (дзякуй, Андрусь!), вяртаючыся да палацу Прафсаюзаў - спаткаў Лілю зь ImageВіКам (я ж казаў, што ўсе пойдуць на 19 гадзінаў). Ліля на восьмым месяцы. І менавіта цяжарнасьць перашкодзіла ім прыехаць у госьці да мяне. Але яны - зьбіраліся. Значыцца, на гэты раз да гары паедзе Магамэт. emoticon

Аленчынай дачцэ ўжо наадварот - 8 месяцаў. Але гэта я пачуў выпадкова: ня ведаў, пра што гаварыць. Шкада. Дарэчы, яны з мужам вельмі падобныя. emoticon

СК-ІСа пабачыў бяз жонкі (а жонка ў яго, дарэчы, таксама прыгожая emoticon). Але заставацца глядзець няведама на каго, калі…

 

Далей - я не зразумеў, дзе быў сон, а дзе ява. Але рухавіком майго прагрэсу ёсьць… эгаізм. Менавіта ён выцягнуў Цябе сонную на канцэрт, а пасьля сканчэньня яго - не адпускаў вучыцца і прымушаў мёрзнуць. Але - Табе спадабалася.

Алянятка падпірае дрэва

А, яшчэ па дарозе дахаты пабачылі ImageKatalize‘а. Ён якраз вяртаўся зь "лямпачкі", дзе працуе. Праехалі разам толькі адзін прыпынак, пагаварыць ізноўку ж не атрымалася. І добра. Не да таго было. emoticon

…Залезьці да Цябе на плячо, ткнуцца носікам ў валасы, закапацца ў іх і нічога ня чуць… Толькі назіраць, як Табе самой падабаюцца Твае сьлівова-каштанавыя космы, усё ж даўгія, хоць і не да поясу, як былі тыдзень таму… Вой, чаго гэта я? Збольшага трымаўся, хоць падчас разьвітаньня… Ледзьве не аддаў кіраваньне сваім мозгам свайму… хм… эмоцыям?

Я ня ведаю, што гэта азначала з Твайго боку.

Я ведаю, што так ты яшчэ не рашалася разьвітвацца раней.

Я ня ведаю, калі будзе наступны раз.

Я ведаю, што ён мусіць быць.

- 11:11:56

К’яра -> Барабулька

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл, мабіло

Нарэшце прывёў у адпаведнасьць запіс у тэлефоннай кніжцы з рэальнасьцю. emoticon Не, ну пагадзіся, ну якая ж зь цябе ImageК’яра.

Толькі што даслала смс-ку ;) 

October 15, 2006 - 15:34:09

З гуртом “Спасение” ў мяне зьвязаны толькі адзін успамін

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія

Усё-ткі гэта быў трэці сэмэстар. Я некаторы час ужо хадзіў на вялікія сустрэчы ССХ, і ў гэты час далучылася і Alenka. Ведалі адзін аднаго мы па IRC (гэх, шчасьлівы быў час), пасьля, як яго зачынілі, па форуме сп. Jam’a. Ну, і Ташку, адпаведна - болей нават перапісваліся на форуме, чымся ў рэале. emoticon А вось на ССХ сталі хадзіць часьцей усёй тусоўкай.

Мне было цікава проста пагаварыць з Аленкай. Яна расказвала мне пра ўсё. Неяк стаў заўважаць, што гэтае ўсё зьвялося да Цімы (я яго таксама зацягнуў на ССХ, ён на той час, здаецца, яшчэ вучыўся ва ўнівэры). Як толькі здаралася якая мажлівасць - яна кідала ўсё і бегла да яго.

З Цімам мы пазнаёміліся на irc.bstu.by яшчэ ў другім (калі ня ў першым) сэмэстры. На жаль, за гэты час я надта добра яго ведаў. Як ведаў тое, што яму на яе пляваць. І я яму казаў пра гэта. І ён згаджаўся. І абяцаў сказаць. Але - толькі абяцаў. А расказваць працягваў - як і раней - пра ўсё.

Апошняй кропляй - для мяне - стаў паход у госьці да яго ў інтэрнат (не, відаць, ён ўсё-ткі яшчэ тады вучыўся) разам з Аленкай. Пасьля таго, як я сышоў, а яны засталіся ўдваіх… Ммм, юначы максымалізм, эгаізм і што там яшчэ перамяшалася? Я зразумеў, што з нас дваіх яна ніколі не абярэ мяне, што так будзе паўтарацца наноў заўжды, што калі ёсьць хоць адна альтэрнатыва - ніхто ня ўпадабае мяне перад іншым, і ўвогуле тады навошта жыць?.. Але гэта была проста думка. Якую я ў той вечар заглушыў пЫвам, заліў сьлязьмі і… я хацеў застацца назаўжды адзін у гэтым парку. Дзе мяне ніхто б ня змог знайсьці. Дзе я б нікога ня мог пабачыць… Бессэнсоўна, прэч.

Мой кРЫК на форуме цяжка было не пачуць. Болей таго - Ташка нават зразумела (ну, гэта было няцяжка), каму я яго адрасаваў. Але гэта Нічога Не магло Зьмяніць - Аленка ня слухала нават сваю лепшую сяброўку і талдычыла пра сваё. Ня толькі мы дваёх - ёй усе казалі, што яму пляваць. Яна ня чула нічога і бегла да яго пры кожнай магчымасьці.

Апошняй кропляй - што да Цімы - стала ягонае прызнаньне мне, што ён ужо быў у яе дома. Па запрашэньні. Гэта нічога не азначала. Але я стаў яго ненавідзець.

Усё скончылася прыблізна месяцы за два. Я і пра сябе, і пра тое, што быў у курсе іхных адносінаў (ай, якія там нах адносіны, прыніжэньне адно). Я ведаў, што пасьля гэтага ёй будзе здавацца, нібыта… ммм… я ёй неабыякавы.

Памятаю, як перад адным з чарговых сходаў ССХ яна крычэла мне ўсьлед. Нешта кшталту таго, што ейны любімы гурт - "Спасение" (неяк я падараваў ёй касэту). Што любімая песьня гэтага гурту завецца "Ромка-пилот". У гэты самы момант я, нібыта не пачуўшы, ужо адчыняў уваходныя дзьверы Палацу прафсаюзаў…

- - -

Зараз у яе ўжо сям’я і маленькая дачушка таксама з прыгожым імем (праўда, не такім беларускім emoticon).
 Адпаведна - і розныя інтарэсы. Пасьля ўнівэру мы толкам ня бачыліся: верыцца, што яна шчасьлівая.

Доўга не хацеў (і ня мог) бачыць з тае восені Ціму. Але як толькі сустракаў яго - ён заўжды пахваляўся сваімі новымі ахвярамі, якія (пакуль што) пра гэта нічога ня цямілі. Усе зь іх - з кім я пазнаёміўся - цудоўныя чалавечкі. Толькі… нявопытныя? наіўныя? Апошнім разам сустракаліся зь ім гады паўтары таму.

Хочацца верыць, што людзі ня стануць ад гэтага горш, ды толькі проста навучацца на ўласных памылках (гэта ня тычыцца Цімы). Хочацца верыць, што я не паўтару гэты крок праз дзьверы ў такі патрэбны людзям час.

Ну і… Ты з Alenka’й вельмі падобныя. emoticon 

October 14, 2006 - 23:55:21

Дарэчы, сёньня роўна год…

Цэтлікі запісу: canon, Alenyhke, настальгія

…з даты, якая не азначае абсалютна анічога выключна ні для кога. Акрамя мяне.

Тады я нарэшце наважыўся патэлефанаваць, калі Ты ўжо зьбіралася класьціся спаць. Гы, гаворачы, абышоў паўгораду.

Рэдка калі пасьля я не адпускаў Цябе спаць так доўга. emoticon

Нічога Не Зьмянілася

У парку ўсё засталося так, як і тады.

October 13, 2006 - 12:12:56

Не хачу быць зьняважлівым

Цэтлікі запісу: цытаты

Ня быць любімай – няшчасьце; перастаць ёю быць – зьнявага. (Хаця вэрсыя "Звязды" падабаецца мне болей: "…перастаць быць ёю - няшчасьце ўдвая".)

© Шарль Мантэск’ё

October 11, 2006 - 13:14:02

Ты ж ня любіш няпраўду?..

Цэтлікі запісу: цытаты

Скажы мне, што я разумны; скажы мне, што я добры; скажы мне, што я таленавіты; скажы мне, што я мілы; скажы мне, што я ласкавы, грацыёзны і мудры; скажы мне, што я дасканалы

але скажы мне Праўду.

© Ня Я

October 10, 2006 - 19:57:49

Я сёньня ледзь не звар’яцеў. А я ж ня гэтага хацеў…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй

Я ведаў i чакаў гэтага. Болей нават, чым летась, калi мне спаўнялася круглая дата. Тады мне было яшчэ раўналежна. Не, канешне ж, прыемна, але тады Ты была проста адной з тых, хто павiншаваў. Таму - той дзень варэньня запомнiўся хiба што першай сустрэчай у рэале. Ты павiнна памятаць: я прыехаў, а Ты, як заўжды, лётала. Таму - гэта было нядоўга.

Сёлёта - мне было яшчэ не раўналежна. Болей за тое - я верыў. Нягледзячы нi на што, я веру Табе. Хоць i не магу бачыць болей, анi чуць. Я баяўся, што не змагу гэтага перажыць… I ня змог бы, калi б… Ты не пачала мне iзноў сьнiцца.

Тое, што гэтыя сны нiчога ня зьменяць значаць - неiстотна. Я ведаю, што Ты ня зможаш… ммм… зьдзейсьнiць ўсе гэтыя мары. Хаця б таму, што ня хочаш. Але мне дастатне i сноў.

Проста будзь. 

- 18:27:00

Як гэта ў нас “звычайна валяйбол”

Цэтлікі запісу: настальгія, спорт

Прыйшоў, адарваў Андруся ад вясельля, каб мячы прывёз, пабачыў яго заадно ў касьцюме - безь мячоў. За насільшчыка Алеська была. Едуць на канцэрт абодва і яшчэ хрэн ведае хто, але нас шмат! emoticon

Яшчэ з канца "таго сэзону" я ведаў, што шмат каго з валяйбалістых не пабачу на гэтых сустрэчах болей, бо яны папаступалі й паразьяжджаліся. Ужо з пачатку "сэзону гэтага" я пабачыў шмат новых чалавечкаў, яшчэ меншых. Ну гэта зразумела: маладая зьмена прыйшла. emoticon

Мне шанцуе заўжды з камандамі. Так, здараецца, што мы прайграем, і калі каманды тры, то тым, хто прайграў, даводзіцца сядаць на лаву. Але я стараюся быць з той камандай, якая імкнецца прагрэсаваць, гульцы якое трэніруюцца не адбіваць мячы галавой (а найчасьцей нават дурнеюць і нагамі), а гэтай самай галавой… думаць. Вельмі перажываю, калі навічкі на пляцоўцы ня рухаюцца. Але я іх цудоўна разумею. Дагэтуль, колькі ні гляджу прафэсыйных валейбалістых у гульні па тэлевізыі, сам дзіўлюся, як яны проста лётаюць па ўсёй пляцоўцы так, што здаецца, што тамака проста няма дзе яблыку ўпасьці.

Гэта так, уступ.

                            У гэты дзень я пачуваюся дужым і патрэбным.

На апошняй сходцы я паспрабаваў - і ў мяне, здаецца, атрымалася - ставіць блёкі. Бо ў супернікаў ёсьць каму лупіць з усёй дуры па мячы (я так гэтаму і не навучыўся emoticon). Далей ідзе "сам сябе не пахваліш - ніхто не пахваліць". Ставіў блёкі ня толькі ў 2-й і 4-й зонах, дзе павінен быў знаходзіцца па расстаноўцы, але нават аднаго разу пайшоў з 2-е зоны ў 3-ю, дзе нічога-не-рабіла адна новенькая маляўка, і заблякаваў, здаецца, адной правай удар з 6-е зоны. emoticon Пасьпяхова. У прынцыпе, болей там няма каму і блякаваць было: палова каманды пад сеткай могуць прайсьці не нагінаючыся, астатнія "ціпа страхуюць" ззаду. Хаця калі мой блёк перакідалі - то кірдык. Але паўтаруся - наша каманда стараецца.

Ёсьць такая традыцыя ў прафэсыйных камандах: пасьля выніковае атакі (увогуле пасьля набытага ачка) усе гульцы сыходзяцца ў кола і хлопаюць адно аднаму па рукох, утвараючы кола. Вось гэтага я так і ня здолеў прывіць: склад каманды ў нас пастаянна мяняецца, ствараючыся рандомна. Але я сваіх гульцоў заўжды падтрымліваю пляскамі ў далоні. І - у гэтую суботу - здаецца, заразіў-ткі адну маляву рабіць тое самае. Перажываю, калі ў яе ня ўсё атрымліваецца, і наадварот. emoticon Такіх талковых там мала. І яны пастаянна сыходзяць. І прыходзьмуць новыя. А я застануся…

Пасьля, калі сыходжу я (бо пачынаецца футбол) - пачынаюцца успаміны паралелі. Гэта дарога ў цішы… паўз парк, дзе ўпершыню пачуў Твой клёкат (хутка ўжо год); усьведамленьне, што і яшчэ праз год я так сама буду хадзіць тутака і ўзгадваць… А маляўкі станацьмуць усе меншыя і меншыя… А Ты ўсё далей і далей… А таму прыйшоўшы дахаты, я "аддыхваюся" на канапе (хоць не задыхаўся насамрэч ні граму на трэніроўцы): ад камяка ля горла… ад непатрэбнае вадкасьці ўваччу… ад абдымкаў… Мікіцёнкавых, канешне… ад поўні (чамусьці ў той дзень мне ў вакенца зазіраў Месяц)…

Чамусьці ў гэты дзень я пачуваюся слабым і асабліва самотным.

- 14:50:27

Цуды здараюцца

Цэтлікі запісу: canon, жалезьзе, заняткі

Выгнаў сьпярша свайго жалезнага каня (бо тэхагляд яшчэ ж ня пройдзены ні фіга), памыў, патыркаўся завёў. Але на станцыі тэхкантролю выходны. emoticon

Выгнаў жалезнага каня мамы. Яна ж абяцала, калі ўсё паладзім, адразу ж у той дзень ехаць ім на працу. emoticon Тыркаліся паўдня. Нічога не зрабілі, акрамя таго, што раскруцілі нафіг увесь скутар, паадключалі (таксама нафіг) усе раздымы-кантакты. Сьвятло як не гарэла, так і не загарэлася. Затое гэты ірад стаў заводзіцца. emoticon Праблема была ў крывых рукох і курыных мазгох. Усё абышлося набытай запасной нямецкай сьвячой. Нэх бэндзе.

Ну і як гэта ўсё сабраць?Што да фары, дык зь ёй так нічога і не прыдумалі. Мама абрадавалася, што ёй не давядзецца выконваць абяцаньне, якое б яна не змагла выканаць, і стала абяцаць яшчэ болей: 100 угалоўных едзініц за рамонт. emoticon Шкада, ня ведала, дурненькая, што цуды здараюцца. Я насамрэч баяўся, што ня здолею сабраць усё гэта назад. Але скруціў, і ўсё стала працаваць. emoticon Але ж па-мойму, сьвятло працавала да гэтага і ад акумулятару (зараз толькі ад гэнэратару)! Усё абышлося… ммм… цудам?

Мама адразу забрала свае словы назад (а ніхто б яе на працу ехаць і не пусьціў!). Затое паспрабаваў катацца тата. Яму відавочна спадабалася. emoticon

Падчас скруткі-раскруткі Ямахі зразумеў, што япошкі - не кітайцы. І хоць усё наскрозь праіржавела - пахаць ён будзе перажыве ня толькі мяне, але і маіх бабулю зь дзядулям. emoticon

 

Я веееельмі баяўся першага дню на танцах пасьля выступу. Бо зараз жа рэпэтаваць нікому ня трэба было, і я здагадваўся, што Міхалыч усур’ёз зоймецца нашым выдрэсіраваньнем. Так і адбылося. Вывучыў нямерана новых рухаў (назвы якіх забыўся emoticon), круціў кропку да скрутку галавы, скакаў, карацей, бы горны асёл (ці казёл?). Задаўбаўся ушчэнт, ногі пасьля адвальваліся, але перажыў. emoticon Прынамсі - значна лягчэй, чым раней было. Мне страшна. Я МАГУ ПЕРАЖЫЦЬ УСЁ? Я не хачу…

October 8, 2006 - 14:41:54

…Каб на сканчэньні год сказаць: “Я жыў!..”

Цэтлікі запісу: чалавечкі, уласна_блёг_сам

Гэты ImageЧалавек вядзе своё блёг пра тое, як штодня (!) з пачатку году (!) дорыць незнаёмым людзям (ня толькі дзяўчынам/жанчынам) кветкі.

—————————————————————————————————–

Даўно я ня радаваў сябе дарэньнем кветак…

October 6, 2006 - 15:47:38

Сэнс ня толькі ў тым, каб чакаць, але й каб дзейнічаць. © Аліска

Цэтлікі запісу: цытаты

Хто старое памінае, той шчасьця ня мае.

 

Шчасьце - гэта пабачыць любімую даму, хоць на паўгадзінкі, палюбавацца, паразмаўляць… © ImageЗьміЛа

 

зразумела, што каханьне, яно або ёсьць, або яго няма

кахаюць не за штосьці, а проста - кахаюць

але калі чалавек, якога ты кахаеш, цябе не кахае, то так хочацца спытаць: ЗА ШТО ты мяне не кахаеш?..

 

Чытаць яшчэ… 

- 14:24:50

Будні й выступы “Ойры”

Цэтлікі запісу: canon, заняткі

Толькі што прыйшоўшы з выступу. Я, праўда, граў там эпізадычную ролю - выйшаў на хвілю, але ўсё адно калі-небудзь усё бывае ў першы раз. emoticon Затое цяпер маю досяг у сьвятая сьвятых Палацу культуры - службовы клязэт. emoticon

Генэральная рэпэтыцыя 

Першы занятак яшчэ неяк вытрываў. На другім… Наталька усур’ёз занялася са мной полькай, закружыўся і… ніколі болей перад заняткамі ня буду болей есьці ні-чо-га.

Таму два астатнія заняткі, што былі, стала ўжо не так цяжка. Але гэта можа быць яшчэ з тае прычыны, што выступоўцам нашым трэба было рэпетаваць, і з намі, навічкамі, не было часу займацца ўсур’ёз. А можа быць яшчэ й таму, што крыху пасябравалі мы зь Юрасём, які займаецца танцамі 20 год, і ён часта падказвае, што мы няправільна робім. Увогуле ўсе стараюцца дапамагчы. Але гэта яшчэ ня хутка будзе. А можа быць яшчэ й таму, што навічок я не адзін (а нас цэлых два), і мы таксама адно аднаго кантралюем. emoticon А мо’ ўсё-ткі таму, што нават вады стараюся ня піць на занятках, як бы ні хацелася…

October 5, 2006 - 13:31:35

Дарэчы, па тэме…

Цэтлікі запісу: верш
Трэба нам сустракацца часьцей
 
Трэба нам сустракацца часьцей,
Трэба сходзіцца,
Езьдзіць у госьці.
І самім запрашаць іх,
Гасьцей,
Зь піянэрскіх гадоў,
З маладосьці.
Трэба нам сустракацца часьцей
На праспэктах,
На сьцежках забытых,
На разьвілках надзей -
І далей,
І вышэй,
На касьмічных арбітах.
Трэба нам сустракацца часьцей
Проста так,
Безь ніякай нагоды.
І прапісвацца
Ў сэрцах людзей,
Памагаючы людзям -
Заўсёды.
Трэба нам сустракацца часьцей,
Трэба ў сьвеце,
Блакітам абмытым,
Быць дабрэй,
Быць сьціплей,
Быць чысьцей
Перад вечнай разлукай -
Нябытам.

© Блін, капірайт зьнік emoticon

October 4, 2006 - 17:15:13

Візыты

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Сёньня завітаў Алесь. Шмат прапусьціў, канешне, з часу апошняе сустрэчы, але ў яго цяпер іншыя клопаты. emoticon Ягоная, як ён сказаў, будучая жонка сьвята верыць у прыдатнасьць камэры ў тэлефоне emoticon. Таму паказвалі мне шмат фотак зь ейнага Гнусмасу. Шкада, што такія кадры сапсаваныя такой камэрай. Як дабрацца і правесьці фотасэсыю зь ёй без Алеся?.. emoticon Пасьмяяліся, абмяняліся падарункамі, яна ўпадабала майго Дружка (усё адно не аддам!), а Дружок іх засаромеўся, хоць прышпільна было бачыць, як ён лапкай падграбаў сабе печанюжкі. emoticon Апаражніўшы ў мяне палову партманэ з кружэлкамі, Алесь шчасьлівы паехаў дахаты. Шкада, што мала. Але што зробіш - нікуды ня дзенецца, прыедзе ‘шчэ на вучобу.

Паглядзеў, што ж такое на кружэлку мне закатала ImageРысянятка. Гы. Доўгачаканыя фоткі. Вось гэта чалавечык правёў лета, называецца. emoticon Ледзь сьлінкі не пацяклі. А вось толькі фотак Барабулькіных абяцаных між іншым няма… emoticon

ImageБарабулька, дарэчы, адгукнулася нарэшце-такі смс-кай. А то папярэдняя была як разьвітаньне назаўжды. Зь іншага боку, калі вы (чалавечкі) кажаце мне нешта кшталту "усё скончана", то гэта азначае, што ў вас усё добра. І дзякуй Богу. Па сёньняшняй таксама бачна, што ў яе ўсё добра.

"Пад гарачую руку" трапіў Андрусь, і па папярэдняй дамоўленасьці я ведаю хто мяне завязе як мага хутчэй на канцэрт НІemoticon Там будуць дакладна Аленка з Ташкай (пра іх трэба неяк дабрацца распавесьці таксама), і ўвогуле ўсіх каго спаймаў у асьцы ўжо апавесьціў каб прыходзілі… Ууу… Хачууу…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design