| |
|

|
| Мадэль: Philips Fisio 120 |
| Набыў поўным лямэрам. Хлапак сказаў, што прывёз жонцы з Польшчы, а ёй нібыта не спадабаўся колер. Пазьней высьветлілася, што ён папросту не разкадзіраваны (чаго й варта было чакаць). У каго разкадзіраваць - ледзь знайшоў. У Берасьці. Па падвойнай цане (мне было ўжо пофіг, абы толькі разкадзіраваць). |
|
Так і не пакарыстаўся. Прадаў з няхілай накруткай у Берасьце праз дапамогу аднаго калегі па працы (працаваў тады на рэстаўрацыі хлебазаводу ) |
|
|
|
|
|

|
| Мадэль: Siemens S35i |
| Набыў ня меней поўным лямэрам. Хлапак сказаў, што гэта не ягоны, толькі папрасілі заняцца продажам, і ўключыў яго пры мне, паказаўшы на бакавыя кнопкі, якія па ідэі павінны былі працаваць. Паколькі ён уключаўся, я яго набыў здурнеўшы ад гэтых дадатных функцыяў. Падключыўшыся, высьветлілася, што пагаварыць па ім нармалёва немажліва: ён адразу адключаўся пры ўваходным ці выходным тэлефанаваньні. Памяняў акумулятар - не дапамагло. Скарыстаўшыся адным з падарункаў, атрыманым пры падключэньні: зьніжкай на рамонт, - павёз яго ў гэтую майстэрню ў Берасьці. Замена перадатчыка (праблема была ў ім) абышлася ў адсоткаў так 30 ад агульнага кошту тэлефону. Але праблема праявілася з акумулятарам… Уклаў у яго найбольш з усіх сваіх тэлефонаў: новы корпус, акумулятар, чахол… |
|
| Прадаў ужо працуючы на цяперашнім месцы супрацоўніку для ягонае мамы. За бясцэнак, абы пазбавіцца ад лішняга грузу. |
|
|
|
|
|

|
| Мадэль: Siemens C35i |
Пакуль вазіўшы па рамонтах (гэта было неаднаразова) S35i, цёця з Берасьця падагнала нятанна прывезены ёй з Польшчы. Разкадзіраваны, працоўны. Прадала мне нібыта па закупцы, а я набыў з надзеяй наварыць на перапродажы і карыстацца хоць чым, пакуль мой Сямён у рамонце. Пасьля S35-га гэны быў крыху прасьцейшы па функцыях і відавочна не для такіх інтэлектуалаў, як я. Тым ня меней, заслужыў і ён таксама новы прыгожы бэзавы з бурбалкамі корпус і чахол. На жаль, корпус аказаўся кітайскі (а які яшчэ ён мог быць?), таму часта крышка адыходзіла і тэлефон адключаўся. Асабліва гэта было заўважна, калі ён ляжаў у кішэні. Карыстацца так далей было немагчыма, і на месца вярнуўся стары падрапаны корпус, а хутка адрамантавалі ўрэшце і мой стары добры S35i. |
|
| Яго прадаў раней за S35, бо сэнсу трымаць дзьве трубы болей не было. Таму - аддаў за бясцэнак з усім камплектам калегу па працы для некага зь ягоных сяброў. Наварыць, канешне, нічога не атрымалася. |
|
|
|
|
|

|
| Мадэль: Sony Ericsson K700 |
Першы тэлефон, набыты з новага. Ужо працуючы на фірме. Тутака ж і набыў, адпаведна Выбіраў доўга і ўпарта, змучыўся ўвесь, упарта хацеў надалей карыстацца Сямёнамі і нават вызначыўся з мадэльлю: S65 (канешне ж, пасьля S35-га бізнэс-клясу ні на якую іншую б не прамяняў). Замовіў нават, і мне яго ўжо прывезьлі. Я прыбалдзеў ад ягонага дызайну і асабліва экрану, яшчэ толькі ўбачыўшы яго на фотцы ў сэціве год таму. І адразу сказаў яшчэ тады, што набуду толькі яго. А патрымаўшы ў рукох… увогуле ледзь увесь не абканч… эээ… не абалдзеў. А Ваньяша (я ніколі яму гэта не дарую!!!) у той жа дзень яго прадаў. Цяперака, паколькі ў горадзе ўжо быў адзін чалавек з такім тэлефонам, сэнсу замаўляць яго ізноў не было. Наступным разам мне прывезьлі СонЭрык. |
|
| Ужо болей году зь ім. Ні разу не шкадую, што не набыў тады Сямёна. |
|
|
|
|
|
|