Гэта музыка будзе вечнай…
|
Позвони мне, позвони |
Я даслухаў усю песьню. Можа, гэта і нічога не азначала. Але калі-небудзь Ты павінна была зразумець сваё глупства (а я і не лічыў той учынак нічым іншым, як глупствам).
Але далей маўчаць ня мог. Хоць Ты так тады гэтага хацела.
Хаця: "маўчаць" - як сказаць… Я маўчаў… Даўно мы так не маўчалі пра ўсё. Дакладней, пра ўсё ўжо не атрымоўваецца. Як заўсёды, ні-пра-што.
Ты не казала, што ў Ты ўжо быў свой блёг. Ты не казала, што ўжо выступала ізноў з "Берасьцейскім замкам".
Я ня ведаю, што сказаць. Што пасьля гэтага можна яшчэ казаць?
Ай, нейкім злым атрымаўся гэты запіс. Даўно я Цябе ня сьніў. А так, як учора - і ўвогуле ні-ко-лі. Аааааааааааааааааа!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
