We are the greatest!

October 4, 2006 - 17:15:13

Візыты

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Сёньня завітаў Алесь. Шмат прапусьціў, канешне, з часу апошняе сустрэчы, але ў яго цяпер іншыя клопаты. emoticon Ягоная, як ён сказаў, будучая жонка сьвята верыць у прыдатнасьць камэры ў тэлефоне emoticon. Таму паказвалі мне шмат фотак зь ейнага Гнусмасу. Шкада, што такія кадры сапсаваныя такой камэрай. Як дабрацца і правесьці фотасэсыю зь ёй без Алеся?.. emoticon Пасьмяяліся, абмяняліся падарункамі, яна ўпадабала майго Дружка (усё адно не аддам!), а Дружок іх засаромеўся, хоць прышпільна было бачыць, як ён лапкай падграбаў сабе печанюжкі. emoticon Апаражніўшы ў мяне палову партманэ з кружэлкамі, Алесь шчасьлівы паехаў дахаты. Шкада, што мала. Але што зробіш - нікуды ня дзенецца, прыедзе ‘шчэ на вучобу.

Паглядзеў, што ж такое на кружэлку мне закатала ImageРысянятка. Гы. Доўгачаканыя фоткі. Вось гэта чалавечык правёў лета, называецца. emoticon Ледзь сьлінкі не пацяклі. А вось толькі фотак Барабулькіных абяцаных між іншым няма… emoticon

ImageБарабулька, дарэчы, адгукнулася нарэшце-такі смс-кай. А то папярэдняя была як разьвітаньне назаўжды. Зь іншага боку, калі вы (чалавечкі) кажаце мне нешта кшталту "усё скончана", то гэта азначае, што ў вас усё добра. І дзякуй Богу. Па сёньняшняй таксама бачна, што ў яе ўсё добра.

"Пад гарачую руку" трапіў Андрусь, і па папярэдняй дамоўленасьці я ведаю хто мяне завязе як мага хутчэй на канцэрт НІemoticon Там будуць дакладна Аленка з Ташкай (пра іх трэба неяк дабрацца распавесьці таксама), і ўвогуле ўсіх каго спаймаў у асьцы ўжо апавесьціў каб прыходзілі… Ууу… Хачууу…

- 15:11:18

Люблю атрымоўваць лісты…

Цэтлікі запісу: чалавечкі

…У тым ліку і (доўга)чаканыя. Я пра тыя, што папяровыя. Хаця электронныя таксама прыемна атрымаць, канешне.

Тата сказаў, што мне прыйшоў ліст, толькі позна ўвечары. Спачатку доўга спрабаваў разабрацца, што ж намалявана на капэрце. emoticon Пабачыў дзьве тарелкі іншаплянэцянаў і пабаяўся адчыняць пісьмо.

А пасьля мяне сталі адцягваць увагай наведвальнікі аські… А пасьля я усё роўна абалдзеў. Ну я і ка́дар! emoticon

Ну ты і ImageБалдуська. emoticon Такое ксэракопіі я ніколі ў жыцьці яшчэ ня бачыў. emoticon І ніколі болей, відаць, не пабачу…

Прыблізна я ведаў, чаго чакаць. І ўсё роўна быў зьдзіўлены, мякка кажучы. emoticon Такім чынам, "Песьні Свабоды-2" у мяне-ткі ёсьць. Амаль афіцыйнапірацкія. emoticon Дзяк.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design