We are the greatest!

October 10, 2006 - 19:57:49

Я сёньня ледзь не звар’яцеў. А я ж ня гэтага хацеў…

Цэтлікі запісу: Alenyhke, сон, дзякуй

Я ведаў i чакаў гэтага. Болей нават, чым летась, калi мне спаўнялася круглая дата. Тады мне было яшчэ раўналежна. Не, канешне ж, прыемна, але тады Ты была проста адной з тых, хто павiншаваў. Таму - той дзень варэньня запомнiўся хiба што першай сустрэчай у рэале. Ты павiнна памятаць: я прыехаў, а Ты, як заўжды, лётала. Таму - гэта было нядоўга.

Сёлёта - мне было яшчэ не раўналежна. Болей за тое - я верыў. Нягледзячы нi на што, я веру Табе. Хоць i не магу бачыць болей, анi чуць. Я баяўся, што не змагу гэтага перажыць… I ня змог бы, калi б… Ты не пачала мне iзноў сьнiцца.

Тое, што гэтыя сны нiчога ня зьменяць значаць - неiстотна. Я ведаю, што Ты ня зможаш… ммм… зьдзейсьнiць ўсе гэтыя мары. Хаця б таму, што ня хочаш. Але мне дастатне i сноў.

Проста будзь. 

- 18:27:00

Як гэта ў нас “звычайна валяйбол”

Цэтлікі запісу: настальгія, спорт

Прыйшоў, адарваў Андруся ад вясельля, каб мячы прывёз, пабачыў яго заадно ў касьцюме - безь мячоў. За насільшчыка Алеська была. Едуць на канцэрт абодва і яшчэ хрэн ведае хто, але нас шмат! emoticon

Яшчэ з канца "таго сэзону" я ведаў, што шмат каго з валяйбалістых не пабачу на гэтых сустрэчах болей, бо яны папаступалі й паразьяжджаліся. Ужо з пачатку "сэзону гэтага" я пабачыў шмат новых чалавечкаў, яшчэ меншых. Ну гэта зразумела: маладая зьмена прыйшла. emoticon

Мне шанцуе заўжды з камандамі. Так, здараецца, што мы прайграем, і калі каманды тры, то тым, хто прайграў, даводзіцца сядаць на лаву. Але я стараюся быць з той камандай, якая імкнецца прагрэсаваць, гульцы якое трэніруюцца не адбіваць мячы галавой (а найчасьцей нават дурнеюць і нагамі), а гэтай самай галавой… думаць. Вельмі перажываю, калі навічкі на пляцоўцы ня рухаюцца. Але я іх цудоўна разумею. Дагэтуль, колькі ні гляджу прафэсыйных валейбалістых у гульні па тэлевізыі, сам дзіўлюся, як яны проста лётаюць па ўсёй пляцоўцы так, што здаецца, што тамака проста няма дзе яблыку ўпасьці.

Гэта так, уступ.

                            У гэты дзень я пачуваюся дужым і патрэбным.

На апошняй сходцы я паспрабаваў - і ў мяне, здаецца, атрымалася - ставіць блёкі. Бо ў супернікаў ёсьць каму лупіць з усёй дуры па мячы (я так гэтаму і не навучыўся emoticon). Далей ідзе "сам сябе не пахваліш - ніхто не пахваліць". Ставіў блёкі ня толькі ў 2-й і 4-й зонах, дзе павінен быў знаходзіцца па расстаноўцы, але нават аднаго разу пайшоў з 2-е зоны ў 3-ю, дзе нічога-не-рабіла адна новенькая маляўка, і заблякаваў, здаецца, адной правай удар з 6-е зоны. emoticon Пасьпяхова. У прынцыпе, болей там няма каму і блякаваць было: палова каманды пад сеткай могуць прайсьці не нагінаючыся, астатнія "ціпа страхуюць" ззаду. Хаця калі мой блёк перакідалі - то кірдык. Але паўтаруся - наша каманда стараецца.

Ёсьць такая традыцыя ў прафэсыйных камандах: пасьля выніковае атакі (увогуле пасьля набытага ачка) усе гульцы сыходзяцца ў кола і хлопаюць адно аднаму па рукох, утвараючы кола. Вось гэтага я так і ня здолеў прывіць: склад каманды ў нас пастаянна мяняецца, ствараючыся рандомна. Але я сваіх гульцоў заўжды падтрымліваю пляскамі ў далоні. І - у гэтую суботу - здаецца, заразіў-ткі адну маляву рабіць тое самае. Перажываю, калі ў яе ня ўсё атрымліваецца, і наадварот. emoticon Такіх талковых там мала. І яны пастаянна сыходзяць. І прыходзьмуць новыя. А я застануся…

Пасьля, калі сыходжу я (бо пачынаецца футбол) - пачынаюцца успаміны паралелі. Гэта дарога ў цішы… паўз парк, дзе ўпершыню пачуў Твой клёкат (хутка ўжо год); усьведамленьне, што і яшчэ праз год я так сама буду хадзіць тутака і ўзгадваць… А маляўкі станацьмуць усе меншыя і меншыя… А Ты ўсё далей і далей… А таму прыйшоўшы дахаты, я "аддыхваюся" на канапе (хоць не задыхаўся насамрэч ні граму на трэніроўцы): ад камяка ля горла… ад непатрэбнае вадкасьці ўваччу… ад абдымкаў… Мікіцёнкавых, канешне… ад поўні (чамусьці ў той дзень мне ў вакенца зазіраў Месяц)…

Чамусьці ў гэты дзень я пачуваюся слабым і асабліва самотным.

- 14:50:27

Цуды здараюцца

Цэтлікі запісу: canon, жалезьзе, заняткі

Выгнаў сьпярша свайго жалезнага каня (бо тэхагляд яшчэ ж ня пройдзены ні фіга), памыў, патыркаўся завёў. Але на станцыі тэхкантролю выходны. emoticon

Выгнаў жалезнага каня мамы. Яна ж абяцала, калі ўсё паладзім, адразу ж у той дзень ехаць ім на працу. emoticon Тыркаліся паўдня. Нічога не зрабілі, акрамя таго, што раскруцілі нафіг увесь скутар, паадключалі (таксама нафіг) усе раздымы-кантакты. Сьвятло як не гарэла, так і не загарэлася. Затое гэты ірад стаў заводзіцца. emoticon Праблема была ў крывых рукох і курыных мазгох. Усё абышлося набытай запасной нямецкай сьвячой. Нэх бэндзе.

Ну і як гэта ўсё сабраць?Што да фары, дык зь ёй так нічога і не прыдумалі. Мама абрадавалася, што ёй не давядзецца выконваць абяцаньне, якое б яна не змагла выканаць, і стала абяцаць яшчэ болей: 100 угалоўных едзініц за рамонт. emoticon Шкада, ня ведала, дурненькая, што цуды здараюцца. Я насамрэч баяўся, што ня здолею сабраць усё гэта назад. Але скруціў, і ўсё стала працаваць. emoticon Але ж па-мойму, сьвятло працавала да гэтага і ад акумулятару (зараз толькі ад гэнэратару)! Усё абышлося… ммм… цудам?

Мама адразу забрала свае словы назад (а ніхто б яе на працу ехаць і не пусьціў!). Затое паспрабаваў катацца тата. Яму відавочна спадабалася. emoticon

Падчас скруткі-раскруткі Ямахі зразумеў, што япошкі - не кітайцы. І хоць усё наскрозь праіржавела - пахаць ён будзе перажыве ня толькі мяне, але і маіх бабулю зь дзядулям. emoticon

 

Я веееельмі баяўся першага дню на танцах пасьля выступу. Бо зараз жа рэпэтаваць нікому ня трэба было, і я здагадваўся, што Міхалыч усур’ёз зоймецца нашым выдрэсіраваньнем. Так і адбылося. Вывучыў нямерана новых рухаў (назвы якіх забыўся emoticon), круціў кропку да скрутку галавы, скакаў, карацей, бы горны асёл (ці казёл?). Задаўбаўся ушчэнт, ногі пасьля адвальваліся, але перажыў. emoticon Прынамсі - значна лягчэй, чым раней было. Мне страшна. Я МАГУ ПЕРАЖЫЦЬ УСЁ? Я не хачу…






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design