We are the greatest!

October 15, 2006 - 15:34:09

З гуртом “Спасение” ў мяне зьвязаны толькі адзін успамін

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія

Усё-ткі гэта быў трэці сэмэстар. Я некаторы час ужо хадзіў на вялікія сустрэчы ССХ, і ў гэты час далучылася і Alenka. Ведалі адзін аднаго мы па IRC (гэх, шчасьлівы быў час), пасьля, як яго зачынілі, па форуме сп. Jam’a. Ну, і Ташку, адпаведна - болей нават перапісваліся на форуме, чымся ў рэале. emoticon А вось на ССХ сталі хадзіць часьцей усёй тусоўкай.

Мне было цікава проста пагаварыць з Аленкай. Яна расказвала мне пра ўсё. Неяк стаў заўважаць, што гэтае ўсё зьвялося да Цімы (я яго таксама зацягнуў на ССХ, ён на той час, здаецца, яшчэ вучыўся ва ўнівэры). Як толькі здаралася якая мажлівасць - яна кідала ўсё і бегла да яго.

З Цімам мы пазнаёміліся на irc.bstu.by яшчэ ў другім (калі ня ў першым) сэмэстры. На жаль, за гэты час я надта добра яго ведаў. Як ведаў тое, што яму на яе пляваць. І я яму казаў пра гэта. І ён згаджаўся. І абяцаў сказаць. Але - толькі абяцаў. А расказваць працягваў - як і раней - пра ўсё.

Апошняй кропляй - для мяне - стаў паход у госьці да яго ў інтэрнат (не, відаць, ён ўсё-ткі яшчэ тады вучыўся) разам з Аленкай. Пасьля таго, як я сышоў, а яны засталіся ўдваіх… Ммм, юначы максымалізм, эгаізм і што там яшчэ перамяшалася? Я зразумеў, што з нас дваіх яна ніколі не абярэ мяне, што так будзе паўтарацца наноў заўжды, што калі ёсьць хоць адна альтэрнатыва - ніхто ня ўпадабае мяне перад іншым, і ўвогуле тады навошта жыць?.. Але гэта была проста думка. Якую я ў той вечар заглушыў пЫвам, заліў сьлязьмі і… я хацеў застацца назаўжды адзін у гэтым парку. Дзе мяне ніхто б ня змог знайсьці. Дзе я б нікога ня мог пабачыць… Бессэнсоўна, прэч.

Мой кРЫК на форуме цяжка было не пачуць. Болей таго - Ташка нават зразумела (ну, гэта было няцяжка), каму я яго адрасаваў. Але гэта Нічога Не магло Зьмяніць - Аленка ня слухала нават сваю лепшую сяброўку і талдычыла пра сваё. Ня толькі мы дваёх - ёй усе казалі, што яму пляваць. Яна ня чула нічога і бегла да яго пры кожнай магчымасьці.

Апошняй кропляй - што да Цімы - стала ягонае прызнаньне мне, што ён ужо быў у яе дома. Па запрашэньні. Гэта нічога не азначала. Але я стаў яго ненавідзець.

Усё скончылася прыблізна месяцы за два. Я і пра сябе, і пра тое, што быў у курсе іхных адносінаў (ай, якія там нах адносіны, прыніжэньне адно). Я ведаў, што пасьля гэтага ёй будзе здавацца, нібыта… ммм… я ёй неабыякавы.

Памятаю, як перад адным з чарговых сходаў ССХ яна крычэла мне ўсьлед. Нешта кшталту таго, што ейны любімы гурт - "Спасение" (неяк я падараваў ёй касэту). Што любімая песьня гэтага гурту завецца "Ромка-пилот". У гэты самы момант я, нібыта не пачуўшы, ужо адчыняў уваходныя дзьверы Палацу прафсаюзаў…

- - -

Зараз у яе ўжо сям’я і маленькая дачушка таксама з прыгожым імем (праўда, не такім беларускім emoticon).
 Адпаведна - і розныя інтарэсы. Пасьля ўнівэру мы толкам ня бачыліся: верыцца, што яна шчасьлівая.

Доўга не хацеў (і ня мог) бачыць з тае восені Ціму. Але як толькі сустракаў яго - ён заўжды пахваляўся сваімі новымі ахвярамі, якія (пакуль што) пра гэта нічога ня цямілі. Усе зь іх - з кім я пазнаёміўся - цудоўныя чалавечкі. Толькі… нявопытныя? наіўныя? Апошнім разам сустракаліся зь ім гады паўтары таму.

Хочацца верыць, што людзі ня стануць ад гэтага горш, ды толькі проста навучацца на ўласных памылках (гэта ня тычыцца Цімы). Хочацца верыць, што я не паўтару гэты крок праз дзьверы ў такі патрэбны людзям час.

Ну і… Ты з Alenka’й вельмі падобныя. emoticon 

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2006/10/15/p169/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design