We are the greatest!

October 17, 2006 - 17:56:19

Ціпа канцэрт “Спасенцаў”, Патліса і Дэні Плэта

Доўга думаў, што ж тут ужыць у якасьці эпіграфу. У выніку - гара сама прыйшла да Магамэту.

Не люблю рэклямныя шыльды ;)

Цудоўна, што з самага пачатку ўсё пайшло абсалютна ня так, як плянавалася. Арганізатары канцэрту, пабачыўшы, што жадаючых значна болей, чым квіткоў, вырашылі зладзіць ўвечары ў той жа дзень дадатковы канцэрт. Я ведаў, што амаль ніхто з маіх знаёмых, хто зьбіраўся на першы канцэрт, квіткі набыць не пасьпелі. Такім чынам, пабачыцца не выпадала.

А практыка паказвае, што найшчасьлівейшыя дні ў гэтым годзе: тыя, у якія я альбо бачуся з Табой, альбо перастаю думаць зусім… хоць на пару гадзіначак. emoticon Таму - другі варыянт адпадаў. А да першага… падштурхнула тое, што Андрусь, як сказала Алеська, не знайшоў пятага чалавека. Што заставалася рабіць? Мабілку Андрусь пакінуў дома, да ад’езду заставалася паўгадзінкі… Я патэлефанаваў. Ты, канечне, была агаломшаная, але ня стала гуляць у гульні. Проста прыйшла. Але пра гэта - наперадзе…

Вярнуўся з футболу Андрусь… Зь пятым чалавекам. emoticon Я ледзь не паслухаўся Алеськавае парады "даць Табе адбой". Паслухай жанчыну - і зрабі наадварот. © Ня я. Андрусь прапанаваў ахвяраваць сваім квітком, а сам ціпа канцэрт перасядзіць у машыне. Канешне, гэта ня выйсьце, і я яго адрынуў. Выехалі. Алеська адчапілася, толькі зразумеўшы, што я не зьбіраюся ператэлефаноўваць ні ў якім разе.

Вось дзе быў Бог. Калі праехалі Відамлю, патэлефанаваў (Алесьцы) Валера. Ён таксама зьбіраўся на канцэрт на 16 гадзін, але нехта там у іх памёр, таму яны вырашылі ня ехаць. Для нас гэта азначала тое, што чатыры (!) зарэзэрваваныя квіткі можна было забраць сабе. З намі ехала яшчэ й Сьветка, якая мела квіток на 19 гадзін. Такім чынам, цяпер яна змагла пайсьці на канцэрт разам з намі, а свой аддаць сяброўцы. Ну, а яшчэ адзін квіток я ведаў куды прыдасца. emoticon

Падчас выступу Аляксандра ПатлісаПра сам канцэрт тут нічога ня будзе. Я ехаў не дзеля гэтага, нічога ня бачыў і ня чуў (акрамя двух суседачак з абодвух бакоў emoticon). Але - не наглядзеўся. Таму - у аўтобусе ледзь не працёр дзірку (а я папярэджваў). Каб ехаць было далей - далібог, працёр бы. emoticon

Пасьля канцэрту разьвітаўся з нашай пружанскай экспэдыцыяй (дзякуй, Андрусь!), вяртаючыся да палацу Прафсаюзаў - спаткаў Лілю зь ImageВіКам (я ж казаў, што ўсе пойдуць на 19 гадзінаў). Ліля на восьмым месяцы. І менавіта цяжарнасьць перашкодзіла ім прыехаць у госьці да мяне. Але яны - зьбіраліся. Значыцца, на гэты раз да гары паедзе Магамэт. emoticon

Аленчынай дачцэ ўжо наадварот - 8 месяцаў. Але гэта я пачуў выпадкова: ня ведаў, пра што гаварыць. Шкада. Дарэчы, яны з мужам вельмі падобныя. emoticon

СК-ІСа пабачыў бяз жонкі (а жонка ў яго, дарэчы, таксама прыгожая emoticon). Але заставацца глядзець няведама на каго, калі…

 

Далей - я не зразумеў, дзе быў сон, а дзе ява. Але рухавіком майго прагрэсу ёсьць… эгаізм. Менавіта ён выцягнуў Цябе сонную на канцэрт, а пасьля сканчэньня яго - не адпускаў вучыцца і прымушаў мёрзнуць. Але - Табе спадабалася.

Алянятка падпірае дрэва

А, яшчэ па дарозе дахаты пабачылі ImageKatalize‘а. Ён якраз вяртаўся зь "лямпачкі", дзе працуе. Праехалі разам толькі адзін прыпынак, пагаварыць ізноўку ж не атрымалася. І добра. Не да таго было. emoticon

…Залезьці да Цябе на плячо, ткнуцца носікам ў валасы, закапацца ў іх і нічога ня чуць… Толькі назіраць, як Табе самой падабаюцца Твае сьлівова-каштанавыя космы, усё ж даўгія, хоць і не да поясу, як былі тыдзень таму… Вой, чаго гэта я? Збольшага трымаўся, хоць падчас разьвітаньня… Ледзьве не аддаў кіраваньне сваім мозгам свайму… хм… эмоцыям?

Я ня ведаю, што гэта азначала з Твайго боку.

Я ведаю, што так ты яшчэ не рашалася разьвітвацца раней.

Я ня ведаю, калі будзе наступны раз.

Я ведаю, што ён мусіць быць.

- 11:11:56

К’яра -> Барабулька

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл, мабіло

Нарэшце прывёў у адпаведнасьць запіс у тэлефоннай кніжцы з рэальнасьцю. emoticon Не, ну пагадзіся, ну якая ж зь цябе ImageК’яра.

Толькі што даслала смс-ку ;) 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design