We are the greatest!

October 18, 2006 - 18:38:57

Ня ведаю, як гэта ў Цябе атрымліваецца…

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

…але я сапраўды пасьля сьвяціўся ўвесь вечар (і нават увесь наступны дзень emoticon). Што мне пасьля гэтага значыла нейкая там прагулянка пешкі амаль праз увесь горад ад хаты ImageНаталькі да вакзалу (аўтобусы ўжо не хадзілі, тралікі чакаць не хацелася альбо яны ішлі ў дэпо)? Увесь шлях заняў гадзіны дзьве. Памятаецца, мы неяк вярталіся ў інтэрнат падчас вучобы ва ўнівэры пешкі з крэпасьці, але то было хіба ўдвая меншая адлегласьць… І цяплей таксама было. emoticon …Але зараз мяне саграваў нябачны агеньчык. Сьпяшацца не было куды. Я і так прыйшоў на вакзал зарана і яшчэ там гадзіны дзьве пратырчэў у чаканьні цягніку (каб ведаў, што Жэнька ня сьпіць - паехаў бы лепей да яго).

Хоць у Менску апынуўся не ўначы, а ўжо зранку - ды й нават і ўдзень - там было ўсё адно халадней, чым у нас нават уначы. emoticon  Так што тое, што Ты зьмерзла ў нядзелю падчас… хм… фотасэсыі - гэта былі так, кветачкі. emoticon

Але БУСЬлікі не адлятаюць у вырай - яны застаюцца. emoticon Ну прынамсі адзін БУСЬлік ;)

 

А значыцца - гэта ўсё кветачкі (вой, я ж забыўся зусім на кветачкі…).

Не памятаю дакладна ўжо, ў якой пасьлядоўнасьці я дзе быў… Незьлічоную колькасьць разоў хадзіў туды-сюды па праспэкце Францішка Скарыны (як бы ён там зараз ні называўся). Памятаю, радавала, што беларускай мовы на вуліцах Менску ўсё болей і болей. Прычым менавіта з вуснаў моладзі. Проста вось так ідуць і размаўляюць міжсобку. Прыгожа, прыемна, цёпла. Шкада, што ў мяне ўжо не было "апазнавальнага значыка" - я наконадні перад канцэртам аддаў свой "Я за свабоду" Сьвеціку.

А можа гэта й добра, што не было… Тых, каго заўважаў з такім значыкам на вуліцах - збольшага пазэры. Ні храна яны не хрысьціянскія дэмакраты а-ля Севярынец. Гэта мая ўласная думка (разам з Севярынцам, спадзяюся), але хацелася б, каб "Малады Фронт" і "Моладзь БНФ" дысцыплінавалі, зьмянялі чалавека да лепшага. Хаця б што да мовы. У сэнсе - найперш.

Ён еў разам са мной…Людзей на вуліцах Менску значна болей, чым у нас (а хто б сумняваўся). Што рабіць галубам? Толькі і застаецца, што жыць у яшчэ большым суседзтве зь людзьмі, не палохаючыся іх ледзь не ўпрытык. Гэта здарылася ў кавярні, а ўвогуле там выпадкаў такіх шмат. emoticon

Не памятаю, дзе на Нямізе дакладна, але я знайшоў музычную краму. Акрамя шматлікіх кніг па навучаньні гульні на ўсялякіх магчымых музычных інструмантах, а таксама акордаў, партытураў ці як там яшчэ гэта ўсё завецца, пабачыў там таксама струны для гітар і - нятанна - самі гітары. Ну, і адпаведна, набыў… emoticon кнігу Мікалая Казлова "Кніга для тых, каму падабаецца жыць, ці Псыхалёгія асобаснага росту". Хоць яна і для тых, каму падабаецца жыць, але ж чытаць я яе буду ў той момант, калі мне ня будзе хацецца жыць. Хоць Ты абяцала болей да гэтага не даводзіць… Ні з кім. Навучыўшыся на маёй шкуры.

Архікатэдральны касьцёл імя Найсьвяцейшай Панны МарыіНя ведаю, як знайсьці пасьля гэтую краму, адно толькі памятаю арыенцір: зайшоў пагрэцца ў гэны вось касьцёл недзе непадалёк. Проста пасядзець, паслухаць арганную музыку, пабачыць на свае вочы працу рэстаўратараў ну і… пафатаграфаваць. emoticon

Падчас аднаго са зьяўленьняў у пераходзе ля станцыі мэтро "Пляц Перамогі" знайшоў здуру музычную краму. Калі я кажу "музычную" - гэта ж азначае Музыка. Там ляжала пірацкая кружэлка "Марціфікэйшэнаў". Высьветлілася, гэта тыя самыя Mortification! emoticonТак-так, white metal, хрысьціяне, аўстралійцы і ўсё такое.

Ну і… Алік не тэлефануе, на апошні пост на ЖЖ ніхто не адказаў, запрашэньня ня будзе… Міма Чэхіі я пралятаю.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design