We are the greatest!

November 29, 2006 - 22:07:05

Iнтэрфэрэнцыi

  • Мне пашэнціла з акампанiятарам для нашых танцаў. Iван Iванавiч мала таго што анэкдоты падчас гэтага распавядае, дык яшчэ танчыць пад… ммм… нейкую папсу - гэта трэба ўмець прыдумаць. emoticon
  • На працы мала таго што даўно ўжо выконваю функцыю цi-як-гэта-абазваць кладаўшчыка, дык зь нядаўняга часу праз гэтыя дурацкiя замарочкi з цэньнiкамi ледзь ня стаў таваразнаўцам (але гэта хутка скончылася, дзякуй Богу), а зараз вось яшчэ i ўсе заказы на ўсе магчымыя фирмы на мне вiсяць. emoticon Ваняша ўжо раз прышпiльваўся быў, пабачыўшы, як я ў асьцы гутару адразу з Усьпехаўцам и Джэтаўцам. Але пасьля таксама прывык i ставiцца да гэтага спакойна.
  • Пакуль тыркалiся з гэтай хрэнавай ME’шкай у Алiка, давялося апаражнiць дзьве бутэлькi пЫва. I ў вынiку ўсё адно паставiць Win98 (з двух зол трэба выбiраць меншае). Адзначаць гэта ён працягнуў i ўчора яшчэ ў рэстаране. Гэххх, добра, што я тады быў ад яго далёка. Цi наадварот? emoticon
  • Высьветлiлася, у гiсторыi нашага места Вiцяня разьбiраецца цi ня лепей за мяне. emoticon I хоць сьпярша я не хацеў аддаваць старыя фоткi, надыбаныя з такой цяжкасьцю, але вiдавочна, што яны яму патрэбныя ня меней як мне. Дык учора на ягоным кампе рэфлексавалi i расказвалi адно аднаму: ён у асноўным пра даўнейшыя часы, а я пра 80-я гады, якiя яшчэ ўсплываюць у памяцi. Вох, як шмат з таго часу зьмянiлася настолькi, што анiяк ня вернеш - i мала таго, цяжка яму нават паверыць, што так гэта было.
  • Патэлефанавала ўчора Танька. Я на яе сьпярша накрычэў быў - ажно высьветлiлася, што яна не была на "Ойры", бо ляжала цi то з тэмпературай, цi то проста з прастудай. Але абяцала да заўтра выздаравець i наказвала тэлефанаваць. Гэх, шкада, ня веру ў проста сяброўства… emoticon

Сёньня. Скончылася нарэшце эпапэя з маiм жалезным канём. Тэхагляд за сёлета пройдзены. Надалей можна праходзiць самому (ня ў сэнсе без матацыклю, а - бяз таты).

У раёнцы адразу два артыкулы ўпамянулi маё iмя ўсуе. На першай старонцы… Не, будзем у храналягiчным парадку. Сьпярша тата заўважыў (цяжка было не заўважыць emoticon) на развароце мой фотаздымак на працоўным месцы. Ну, акрамя ўласна здымку там болей мяне нiчога i не датычна: рэкляма фiрмы. А падвечар ужо паказаў ён мне, што i на першай старонцы ёсьць маё прозьвiшча як аднаго зь пераможцаў фотаконкурсу "Прыгажосьць роднае прыроды" цi нешта падобнае. Ну, не пераможцам, а (як яны там напiсалi?) ўручаць, здаецца, суцяшальны прыз. Ведаю, чаму я не перамог: той, хто заняў першае месца, "задавiў колькасьцю". А я нешта доўга чухаўся i не заўважыў, як конкурс завяршыўся. Што ж, ёсьць куды разьвiвацца.

Сёньня падумалi (праўда, тата думаў даўно, але ён так мог бы думаць да пэнсыi - зразумела, маёй) - i нарэшце ў нас зьявiлася спадарожнiкавая талерка. Нэх бэндзе. Адпаведна цяпер паўстае праблема новага тэлевiзару. emoticon Брат яшчэ нiчога ня ведае. Хай будзе сюрпрыз, як i са скутарам.

November 28, 2006 - 15:58:32

Абвестка крык душы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, заняткі

Танька! Калі ты хочаш, каб я паехаў у Бэльгію - зьявіся на "Ойры"!

- 15:52:56

Гугль мэйл

Цэтлікі запісу: shit happens

Блін, 377 паведамленьняў у тэчцы спам. emoticon

November 26, 2006 - 16:05:59

Працяг і пачатак гульняў

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke, спорт

Высьветлілася, Іра таксама ляўша. emoticon Не заўважыў бы гэтага, мабыць, ніколі, калі б яна ня стала маёй партнэркай. У валяйболе. emoticon Высьветлілася: яна ўмее няблага навешваць мне на падачу. А я навучыўся падаваць ёй нармалёва толькі пад канец учорашняе трэніроўкі. emoticon Затое атакаваў зь ейнае падачы ўсё лепей і лепей. Нам пачынае не ставаць трэнера.

 

 

А Табе - дубчыка. 

November 24, 2006 - 14:24:25

Пэдантычная скрупулёзнасьць

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke
  • Сёньня вернецца мой фоцік разам з Алесем (праўда, нешта ён (Алесь) затрымліваецца emoticon)
  • Сёньня пастраляемся (мірна) зь яшчэ адным Алесем (а мо’ й мірна пап’ем пЫва)
  • Заўтра ізноў пабачуся зь любімай малышкай Ірай на валяйболе (не люблю імя Іра emoticon)
  • У нядзелю пабачуся з мяккімі цацкамі (і шабачкамі ў тым ліку) ў гасьцёх у Аліка
  • У панядзелак пасьля доўгага перапынку (ня вельмі доўгага ў часавым разуменьні, але што да трэніровак - узнавіцца будзе цяжка) пабачымся з Танькай на рэпэтыцыі "Ойры"
  • Блін, ну навошта браць мой нумар, калі вось так маўчаць??? І як з такім графікам (у абодвух) знайсьці імгненьне між Прасторай і Часам ізноў (хаця б) пачуцца???
Ну якія тут могуць быць цэтлікі??!

- 12:44:38

Скрупулёзная пэдантычнасьць

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Бог

ImageВіК называе свайго сына "малюсікам".

Добра, што ўсё абышлося.

Ліля ўжо ў Берасьці.

Танька ўжо ў Кобрыні.

Я пакуль што тутака. 

Даўно я не маліўся. За Лілю. 

November 22, 2006 - 17:45:44

Вось яна, Праўда

Цэтлікі запісу: Беларусь

Лічылі, колькі насамрэч краінаў пералічана ў гэтым артыкуле ў "Компьютерной газете"? Такім чынам, Узбэкістан, Туркмэністан, М’янма, Кітай, Куба, Эгіпэт, Іран, Паўночная Карэя, Саўдаўская Аравія, Сірыя, Туніс і Віетнам. Ня дзівіць, чаму ў вас атрымалася 12?

Дык зойдзем на бачыну гэтых самых "Рэпартэраў бязь межаў". Адказ - на паверхні. Першае месца ў сьпісе "ворагаў сэціва" (праўда, толькі па альфабэтным парадку) трывае Беларусь.

Нешта мне ня хочацца надалей выпісваць "Кампутарную"…

- 12:08:24

Усё, што ў папярэднім не зьмясьцілася

Цэтлікі запісу: чалавечкі, Alenyhke

Віні-Пуха так і не знайшоў. Zenya, ёлкі-палкі, хіба табе не перадавалі, што ўся загвоздка, каб убачыцца ізноў упяцярох - толькі ў табе! emoticon

Нешта я ўчора разтрындзеўся як ніколі. Хутка Ты будзеш ведаць пра мяне болей чым хто-небудзь яшчэ. emoticon А вершыкамі сама болей не раскрываесься… Але ж ня трэба казаць мне няпраўду, пра каго быў апошні верш… Бо я і так ня ведаю, ці змагу калі-небудзь паверыць…

Хм, "Ружа ў шампанскім". Трэ’ будзе запомніць. emoticon Як "Ойча наш" імя Тваёй мамы.

November 21, 2006 - 21:35:51

Віні-Пух і ўсе-ўсе-ўсе

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі
  • Зайшоўшы да Цябе пасьля таго, як ты стала чорнаю, пабачыў Ціму. Праўда, гэта іншы Ціма - нават правільней сказаць, Tigron. Не забудуся нiколi, што ён манiў мне…
  • Зрэшты, таго Цiму я таксама пабачыў - назаўтра. Ля ўнівэру. Меней за ўсё я хацеў у гэты момант, каб ён пабачыў Цябе. Хоць і ёсьць у яго новая (каторая ўжо па ліку?) дзеўка. Якой нават імя я забыўся. Бо на гэты раз мне яе не шкада - цярпець ненавіджу дзяўчын з цыгарэтай у рукох.
  • I Алесь нарэшце паказаў адну са сваiх "фотамадэляў". За гэтыя два днi мне абрыд ужо пах цыгарэтаў ад дзяўчынак дур! I падчас ежы… I ад маёй сьвiдры прапахлае паўз няма_куды_падзецца_ад_вас_мля!
  • Добра, што Танька аб’явiлася ў самы патрэбны момант… Дык цяпер я доўга не змагу бачыць пiцу ў роце. emoticon Але празь яе (i тых, хто будзе нiжэй emoticon) мы так i не нагаварылiся… Затое мне так было цёпла ў тваiх нагах…
  • Добра, што ImageKaTaLiZe адчуў, што Танька аб’явiцца ў самы патрэбны момант - i аб’явiўся сам. emoticon Але ўсё адно мы запiвалi пiцу гора ўтраёх (цi ўчацьвярох?) у амаль мужчынскай кампанii.
  • Набіраў ImageНатальцы, а аўтаадказьнік мне сьцвярджаў, што замест дзявяткі я набраў чацьвёрку. emoticon Покуль не даўмеўся, што нумары памяняліся на АТС, а запіс на адказьніку - не. emoticon
  • Хех, а АнЧо ж ажаніўся з адной з Танек-архітэктарак. Праўда, ня ведаю, зь якой зь іх. emoticon
  • Добра, што зайшоў (чыста здуру) да Васiлiнкi. Дык цяпер маю нарэшце тое, што не чакаў атрымаць. emoticon Праўда, праверка ўжо нiбыта прайшла, але затое буду ведаць, што ты мяне любiш. emoticon Узаемна. Ну, а з Ваняшы i начальнiка, адпаведна, каньяк. emoticon
  • Тамсама ж пабачыў i Trinity (таксама здуру, бо ня ведаў, што яна ўладкавалася да вас на працу). Хех, нездарма яна мне адразу не спадабалася. emoticon
  • У адзiн з кароткiх пэрыядаў улучэньня мабiлкi высьветлiў, чаго хацеў ImageВіК: у iх зь Лiляй дзiцёнак! emoticon Тэрмiнова пабеглi з Танькай падбiраць распашонкi, пялюшкi i яшчэ ня вем як завецца…
  • Напрыканцы сустрэчы разьвiтаньне Волька прашаптала Табе (але каб я пачуў) тое, што Ты i так ведаеш пра мяне. Але чамусьцi Ты расквiтнела ад гэтых словаў…
P.S. У Алеся плакаў чытаў розныя глямурныя часопiсы. Адкуль яны ведаюць, што мне дастаткова проста згарнуцца клубочкам у Цябе ў нагах… з шабачкаю ў рукох… i кветачкамi ў зубох… і па жывоціку пачасаць…

November 19, 2006 - 10:38:32

Госьці, госьці, госьці…

Цэтлікі запісу: спорт, Бог

Бесяць пратэстанцкія прапаведнікі! emoticon У прыватнасьці - баптысты.

Дамовіліся ж: максымум 15 хвілін. А гэты м***к трындзеў (не засякаўшы) мінімум хвілінаў 40. Яны мля што, не разумеюць, што тыя людзі, якія іх сюды запрасілі, ужо чулі гэтыя ціпа цікавыя гісторыі зь іхняга жыцьця; а тым, хто прыйшоў пагуляцца ў валяйбол - дык і ўвогуле гэтыя пасядзелкі н***г ня ў***ліся. emoticon

Закалябаў, адным словам. І пасьля ўсяго гэтага я яшчэ павінен быў чакаць, пакуль нашыя м*****ы прайграюць кобрынскім??? У трох партыях??? Каб пасьля згуляць усяго адну партыю і разысьціся? Госьці, гоў хоўм! emoticon

November 18, 2006 - 10:27:47

Ведаў жа, што ня спацім усю ноч!..

Цэтлікі запісу: цытаты, эгаізм
  Любоў, Уотсан, гэта эмоцыя, якая пярэчыць цьвярозаму сэнсу і сьветламу розуму.

© Шэрлак Холмс

Блін, заракаўся ж не даваць тэлефона болей… Навошта ён табе, калі не зьбіраесься тэлефанаваць?.. 

 

November 17, 2006 - 19:21:00

D-SLR

Цэтлікі запісу: photo

Пра выхад новага ну_далей_ужо_няма_куды_бюджэтнага сабжу ад Нікану ня чулі хіба ў дзіцячым садку. Таму ня мае сэнсу паўтарацца, адно толькі заўважу, што ня варта верыць, нібыта D40 - найтаньнейшая лічбалюстраўка. Я сам ня ведаў, але ёсьць, аказваецца, яшчэ таньнейшыя Гнусмасы (ня дзіўна), Алімпусы (цяжка паверыць), Пэнтаксы (лёгка праверыць emoticon). Так што сьпяшацца з набыцьцём я б ня стаў.

November 16, 2006 - 17:52:23

Амаль усё атрымоўваецца?..

  • Нарэшце пабегалі ў Контру на нармалёвай мапе. Атрымоўвалася нават у галаву колькі разоў зарадзіць з мухі, калі здуру яе набываў. А што да тактыкі - дык яе ў нас не было, і таму мы прайгралі. А вось жа раней, калі мелі хоць якую, але ж каманду - усё было наадварот. То бок я тады страляў галіма (ды і зараз не нашмат лепей, зрэшты), але ж сябры па камандзе згаджаліся, што я хоць камандную тактыку падтрымліваю і цудоўна іх прыкрываю. Гэххх, як бы ізноў сабраць каманду ды на WCG мятнуцца emoticon
  • Зусім заблытаў мяне гэны скутар. Дык як выганяў свайго жалезнага каня, здуру выціскаў замест задняга гамульцу счапленьне. Канечне ж, ён скочваўся усё адно ўніз. Я ледзь не скруціў іх, пакуль не дапёр, што задні гамулец націскаецца пэдальлю! emoticon А яшчэ ў яго цяпер новая замарочка, акрамя тае ранейшае, што трэцяя перадача улучаецца адзін раз са ста: цяперака яшчэ павароты ня хочуць уключацца калі трэба. І калі направа паварочваць - дык яшчэ нічога, праўда, аднаго разу падмануў кіроўцу, які думаў, што я еду проста, і мяне прапускаў, а я павярнуў да яго; а вось калі налева трэба было паварочваць - дык гэта ж выезд на супрацьлеглую паласу руху - страшнаааа… колькі разоў даводзілася праехаць патрэбны паварот і разварочвацца, а дзе й рукой паказваць. Але ж гэта не работа. Засьвечваецца паварот толькі хвіліны празь дзьве пасьля таго, як я яго уключыў.
    Затое цяпер стала атрымоўвацца стартаваць зь месца зь меншымі праблемамі, як раней. Можа гэта ад таго, што падрэгулявалі крыху нулявыя абароты, а мо’ й таму, што стаў болей газу даваць з нэўтралкі. Дык пакатаўся нават і ў музычную школку. emoticon
  • Яшчэ калі толькі пачынаў вучыцца - нічога не разумеў у пераборах. А вось учора пасьля заняткаў прааналізаваў усё, чым мы займаліся на занятках па гітары апошнія два разы, і ўбачыў, што пашыраюся я ўжо ня ў глыбіню, а ў шырыню: проста вывучаю новыя песьні, а тэхніку там якую новую ці веды якія можа не набываю. Значыцца, усё ўжо вывучана, і засталося толькі ўпарта трэніравацца. Учора, да прыкладу, сыграў "Беспечного ангела". Нават самому спадабалася emoticon, хоць песьня і папсовая. Здаецца, атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. Нават учора Сьветка пахваліла (ці не ўпершыню?). Значыцца, хутка ўжо няма чаму будзе ў яе вучыцца…
  • Болей ня ўбачу ўжо сэрыяў рыаліці-шоў "Прыгажуні й разумнікі" па RenTV. Столькі аналёгіяў пабачыў за гэты час… У апошняй сэрыі ўсе удзельнікі (а асабліва ўдзельніцы emoticon) прызналіся, што пасьля шоў зьмяніліся ў лепшы бок. Твае сябры таксама кажуць, што Ты зьмянілася. Спадзяюся (з незразумелых пачуцьцяў), што да лепшага; спадзяюся (з эгаізму), што я таксама да гэтага хоць крышачку спрычыніўся… emoticon У Цябе ўсё атрымаецца.
  • Часам нават станае шкада, што так мала людзей чытае гэны блёг. Хочацца верыць, што пасьля яго хоць яшчэ ў каго-небудзь ўсё атрымалася б. У сэнсе - пераменаў да лепшага.

November 14, 2006 - 17:56:48

Дзякуй Богу

Цэтлікі запісу: праца

Праверка з ІМПЗ прайшла міма.

November 13, 2006 - 12:53:04

Повбывав бы

Цэтлікі запісу: чытанка

На ОЗе ўжо прадаецца "Эвангельле ад Юды". Удачы. emoticon

P.S. Як прачытаць "Код да Вінчы"?

- 11:30:24

Шмат гіпэрспасылак

Цэтлікі запісу: даўгія валасы, глядзелка

Ты першая назвала мае валасы "блішчачымі". Зразумеў, чаму. Паглядзеў, як завецца мой новы бальзам: "Timotei бляск і сіла". emoticon

Паглядзеў учора "Пана Тадэвуша" рэжысэра Анджэя Вайды на "Ладзе". Па-расейску (хацелася ж некаму нанова перакладаць у вершах! emoticon), а чаго яшчэ чакаць ад улады бяз роду бяз племені? Але гэта можна дараваць хаця б за "маскалёў" і за "вызваленьне ад іх Напалявонам". emoticon

November 12, 2006 - 10:52:26

Учорашняе, альбо Ніхто не Заменіць мне Цябе

Павёз кампутара на дастаўку ў дом, як высьветлілася, дзе жыве Дзімазаўрык. Дык па дарозе зайшоў заадно да іх у госьці. Хех, у трох першых пад’ездах дамафоны стаяць, а далей - не дайшлі. Добра, бо нумар кватэры я так не памятаю, толькі ведаю які паверх і куды далей зварочваць. Яны, натуральна, не чакалі. І таму Дзімазаўрыка выцягнуць на валяйбол не атрымалася. Пакуль што. emoticonАле будзе цяпер нагода яшчэ раз завітаць: узяў пачытаць у яго кнігу Рычарда Баха "Nothing by chance". А наконт валяйболу - ён шмат згубіў не пайшоўшы…

Гэта было проста нейкае сьвята валяйболу. emoticonГулялі амаль без перапынку ажно да 9-ці вечара. Каб можна было болей - далібог, засталіся б і да 12-ці. З маёй любімай малышкай апынуліся ў розных камандах, і хоць мы надралі іх ва ўсялякіх позах, і нават утраёх перамаглі супраць пяцярых іх, усё адно ммм… хвосьцік разрываўся, за каго хварэць: за сваіх ці за яе. emoticon

У тым невялічкім перапынку гулялі ў "гарачую бульбачку". І калі я выбіў яе з кола (нямоцна, але па галаве дасталося emoticon), яна выйшла паправіць валасы. Расправіла іх усяго на сэкунду і запляла ізноў, але ж… Да гэтага я ніколі ня бачыў яе з распушчанымі валасамі. Уууууууууууууууаааааааааааааааааа!!!

Пра што гэта я? А, дахаты вяртаўся, як заўжды, не адзінокім. З Табой. Але адзін.

November 11, 2006 - 10:54:37

(Чытай: задаўбаў ужо!)

Цэтлікі запісу: праца, заняткі

Ойра. У нас зьявілася новая (чытай: маладая і прыгожая emoticon) сьпявачка. Падчас перапісу біяграфічных дадзеных высьветлілася, што дзень нараджэньня ў яе ў адзін дзень з маёй партнэркай па танцах (чытай: такім самым навічком, як і я). Праўда, месяцы розныя. emoticon А вось у нас з Танькай (чытай: маёй партнэркай па танцах emoticon) дні народзінаў адзін ад аднаго на 5 дзён розьняцца. Ня лічачы, праўда, два гады. emoticon

Праца. Паколькі інэт цяпер кругласутачна - не вылучаю кампутар увогуле ўжо трэція суткі, адразу пасьля праверкі (чытай: шмону emoticon). Блін, якое шчасьце, што я пальцам не датыкнуўся да продажу гэтага тэлефону… Таму толькі сядзеў і ташчыўся, як гэтыя хрэнавы падаткавікі з дфр-аўцамі цягаюць не мяне (так-так, я эгаіст!) Але ўсё адно я ім нічога не пакінуў пачытаць свайго - няхай прывыкаюць. Усё-ткі ня першы раз ужо сустракаемся… І, мажліва, не апошні. Толькі няхай іншым разам папярэджваюць заранёў. emoticon

Яшчэ праца. Учора вярнуўся на працоўнае месца (чытай: прыйшоў новы) 15-цалёвы вадкакрышталічны монік. Адразу месца столькі вольнага стала! Так, абноўкі - гэта заўжды прыемна. emoticon

- 10:07:37

Sony Ericsson WTA Tour

Цэтлікі запісу: photo, спорт

Гэххх, Марціначка...Не хацелася верыць, што ты ня выйдзеш з групы, да апошняга гейму супраць Марэсмо. Асабліва пасьля таго, як разам са мной за цябе прыйшоў хварэць Мікі… Пасьля таго, як у сярэдзіне трэцяга сэту адыграла 4 матч-болы; пасьля таго, як двойчы брала падачу суперніцы; нават у апошнім гейме, калі пабачыў статыстыку, дзе па паказьніку "падвойныя памылкі" ты перайграла хранцужанку (якую і жанчынай назваць язык не варочаецца) ўсухую…

 

Усё адно я цябе emoticon. І люблю ня толькі за тое, за што люблю жаночы тэніс як зьяву. Такіх, як ты - мала.

November 10, 2006 - 12:21:31

Тамагочы

Цэтлікі запісу: шабачкі, мабіло

У, а яшчэ ж цяпер маю ўласнага тамагочы (на мабілцы, але ж шабачку!)

Шукаючы розную хрэнь на запампоўку ў мабілку, натыкнуўся на віртуальнага сябра. Цяпер вось ужо трэці ці чацьвёрты дзень кармлю яго, выгульваю, мыю попу прыбіраю за ім… А мэта: выдрысіраваць яго на поўную катушку, што азначае "навучыць падаваць лапку, прысядаць/уставаць/лягаць, варочаць галавой налева/направа ці направа/налева" (бо па камандзе "налева" ён варочаецца ўправа, і наадварот). А найчасьцей ня слухаецца пакуль. Але час яшчэ ёсьць: на ўсё пра ўсё ў мяне месяц. А вось жа лапку ўжо падаваць вывучыўся на выдатна. Толькі - падае ж ён чамусьці таксама наадварот - ня правую, а левую. Ніхто не заменіць мне Дружка.

P.S. А зваць яго - Лапатуп. emoticon

November 9, 2006 - 19:15:10

Дзякуй за яшчэ адно маленькае жыцьцё

Праз розныя гульні (?) Ты даведалася, што я буду, за паўгадзіны да адпраўленьня аўтобуса.

Прыгод у дарозе меў столькі, што ня буду пра іх узгадваць. Пра іх мне нагадаюць абноўкі: Пальчаткі, Папруга, Піца…

Толькі запомніцца, што апрабаваў нарэшце на чужой скуры блюджэкінг. emoticon Ахвярай стаў таксама СонЭрык і дзяўчо ў сапожках атарочаных паверсе мехам.

Ды даядай ты ўжо гэты хрэнаў бутэрброд зь ікрой! Мдзя, сапраўды бутэрброд давядзецца дагрызаць нейкім іншым разам.
emoticon Затое я цяпер ведаю, які смак у Тваіх валасоў… Гэта было неспадзявана, аднак іначай і быць не магло - Ты цудоўна глядзісься ў кветачках… ...і Табе пасуе фата :)

…І ведаю, хто яшчэ любіць даўгія, мяккія, бліскучыя валасы (у хлапцоў) emoticon. І я так магу працягваць бясконца. Аднак гэта атрымалася неспадзявана.

Вочкі і нічога болей А вось гэта проста неспадзявана апынулася на маім працоўным стале застаўкаю. emoticon

 

 ————————————————————————————————————————-

Шкада, што надта ўжо шмат нечаканасьцяў, супадзеньняў, безь якіх бы гэтага дню ніколі не было б. Наступным днём - калі б нечакана я быў у якім іншым месцы і ня змог прыехаць высьветліць усё адразу… Страшна й думаць пра тое, што так лёгка ўсё можна было парушыць адным словам. Быць можа, нездарма ў мяне цяпер ёсьць лішняя папруга на чыю-небудзь попу… emoticon

November 7, 2006 - 15:27:59

Якраз брату трэба тэлефона было б…

Цэтлікі запісу: мабіло

Гэх, СонЭрык, СонЭрык… Ну накуа ты паддаўся агульнай модзе па замене зарадных прыладаў? (Не знайшоўшы ў тэлефонах зарадкі пад сваю мабілку).

Што цяпер: выбіраць новы тэлефон давядзецца хутка??? 

- 14:23:08

Аднаго фоціку станае мала…

Цэтлікі запісу: photo

Сёньня ўпершыню разпакаваў флэшку, што йшла ў камплекце да фотаздымачу. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design