We are the greatest!

November 2, 2006 - 17:14:12

Няўцямкi

  • Чым болей часу праходзіць - тым меней хочацца ехаць. Ці ўсё болей? Не магу ўцяміць
  • Зрэшты, чытаю ImageМошку - і хочацца
  • Што там пра Джулію Робэрцс?..
  • "Новая" (умоўна, бо яна ўжо блізу году ходзіць, проста пры мне яшчэ яе не было ніколі) танцорка "Ойры" Марына задала пытаньне на засыпку, нашто я хаджу на танцы. І адкрыла вочы: там амаль усе раней займаліся танцамі ці то ў музычнай школе, ці дзе яшчэ. Дык ня могуць уцяміць, нашто гэта мне ці я
  • Дзякуючы праграме па МузТБ цяпер ненавіджу Ксучу Абшчак. Ад любові да нянавісьці - адзін крок emoticon
  • У суботу валяйбол абламаўся, але ў спадзяваньнях я тусаваўся пад спартшколай і ад няма чаго рабіць здуру патэлефанаваў Ёлцы. Jolk’і, як я раней ня мог уцяміць, што нам абодвум прыемна будзе пачуцца… І - трэба будзе сабрацца
  • Учора прыехаў дзядзя з Пецярбургу. Паказалі ім свае тэлеканалы (нават беларускімі назваць язык іх не паварочваецца) і на гэтым тле параўналі гэтае лукашысцкае дзярмо зь Інтэрам. Нават навіны глядзець у іх прыемна, бо забыўся калі на БТ ложь гучэла беларуская мова. Уся сям’я нашая сьмяялася доўга, калі дзядзя Жэня спытаўся мяне, ці ведаю я родную мову. Ну прыдзецца працаваць замест тэлевізару для іх гэты тыдзень emoticon
  • Няўцямлю як адказваць на запыт "як маесься?" Адпавядаю адпаведна "Ня ведаю". Мякка кажучы
  • У сувязі з пераходам на новы тарыфны плян АДСЛю, пра які я раней ужо паведамляў, у суботу і нядзелю сэціва было адлучанае (і пра гэта паведамлялася ў кантракце, які, праўда, ніхто не прачытаў). Вось начальнік зьверскі абламаўся, калі прыпёрся ў такую рань дзеля халяўнага інтэрнэту і яго не было, а галоўнае - не было да каго прычапіцца за гэта emoticon
  • За апошні месяц (калі ня болей) толькі два разы ня спаў безь Мікіцёнка (у сэнсе - клаўся безь яго толькі двойчы - і ня спаў) emoticon Зусім развучыўся спаць адзін, і таму было пра Каго падумаць. У першы раз падзяліўся з мамай, а другі раз, калі Мікіцёнак вылез з памыйкі, я ня мог сьпярша ўцяміць, чаму ў яго вочы 9х12 сталі. Ажно ж меней чым 400 абаротаў у хвілю Бошка ня мые
  • Падчас апошняга паходу на рэпэтыцыю даведаўся таксама, што шоў мыльных бурбалак у нашую дзярэўню не прыедзе. Трэба ехаць ці ня ўцямлю
  • Апошні месяц фоткі, здаецца, толькі 6х9 лепім, затое якія: шабачкі! emoticon Гандурасіі не хапае грошай, відаць, вось і прысьпічыла пераафармляць пашпарты на паляўнічых сабачак.
  • Дзядзева жонка (так-так, таго, што зь Пецярбургу), даведаўшыся, што я мала ем, выдала вэрсыю: "Калі мала есьць - значыць, закахаўся". emoticon Цяпер не магу ўцяміць, як даўно я стаў мала есьці





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design