We are the greatest!

November 4, 2006 - 23:43:15

Ізноў пачынаюцца гульні?..

Цэтлікі запісу: эгаізм

Заўчора Ты была на канцэрце.

Учора Ты хадзіла да сястры ў госьці.

Сёньня ня стаў тэлефанаваць. 

- 17:27:53

Я гэта зрабіў! (амаль)

Цэтлікі запісу: гітара

А, учора ж задаўбаўся нарэшце слухаць страшэнны дысананс сваёй недабіткі, але ж дапамогі прасіць не было ў каго - сеў сам строіць. Паўгадзіны як мінімум тыркаўся (што ў прынцыпе ня так і шмат), але настроіў. emoticon

Праўда, раней аніяк не гучалі акорды, а цяпер гучаць сталі, але ня так, як трэба.

Спытаўся што за лухта, у Дзімазаўрыка. Аказваецца, грубае наладкі такое недастатне. Трэба яшчэ памятаць, як павінны гучаць акорды, і цяпер падстройваць яшчэ таньчэй. Ня буду, бо стане горш дакладна. emoticon

Затое хоць зь Дзімам пагаварыў. Праўда, яму ад кліентаў няма адбою нават у пятніцу ўвечары. Мабыць, таксама з шабачкамі прыстаюць. emoticon 

- 12:39:13

Сёньня роўна 50 год і два тыдні

Цэтлікі запісу: photo, цікавосткі, жалезьзе

Першы вінчэсьцер IBM RAMAC 350

- 11:28:50

Апгрэйдз-ікі

Цэтлікі запісу: праца, мабіло

Паколькі ў вэрсыі 0.5.1 Jimm‘у забыўся сканвэрціць wav‘кі у mp3‘шкі, дык патыркаўся і спампаваў (так атрымалася) ізноў вэрсыю 0.5, але затое заточаную пад маю мадэль. Ня ведаю, чым яна лепей, ажно смайлікі там страааашныя. emoticon

Паколькі начальнік пачаў варушыцца пасьля выходных што да наяўнасьці праблемы адсутнасьці сэціва ў выходныя дні, дык перавяліся назад на стары ADSL 64/32 kb/s, але затое цяпер кругласутачна. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design