We are the greatest!

November 10, 2006 - 12:21:31

Тамагочы

Цэтлікі запісу: шабачкі, мабіло

У, а яшчэ ж цяпер маю ўласнага тамагочы (на мабілцы, але ж шабачку!)

Шукаючы розную хрэнь на запампоўку ў мабілку, натыкнуўся на віртуальнага сябра. Цяпер вось ужо трэці ці чацьвёрты дзень кармлю яго, выгульваю, мыю попу прыбіраю за ім… А мэта: выдрысіраваць яго на поўную катушку, што азначае "навучыць падаваць лапку, прысядаць/уставаць/лягаць, варочаць галавой налева/направа ці направа/налева" (бо па камандзе "налева" ён варочаецца ўправа, і наадварот). А найчасьцей ня слухаецца пакуль. Але час яшчэ ёсьць: на ўсё пра ўсё ў мяне месяц. А вось жа лапку ўжо падаваць вывучыўся на выдатна. Толькі - падае ж ён чамусьці таксама наадварот - ня правую, а левую. Ніхто не заменіць мне Дружка.

P.S. А зваць яго - Лапатуп. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design