(Чытай: задаўбаў ужо!)
Ойра. У нас зьявілася новая (чытай: маладая і прыгожая
) сьпявачка. Падчас перапісу біяграфічных дадзеных высьветлілася, што дзень нараджэньня ў яе ў адзін дзень з маёй партнэркай па танцах (чытай: такім самым навічком, як і я). Праўда, месяцы розныя.
А вось у нас з Танькай (чытай: маёй партнэркай па танцах
) дні народзінаў адзін ад аднаго на 5 дзён розьняцца. Ня лічачы, праўда, два гады. 
Праца. Паколькі інэт цяпер кругласутачна - не вылучаю кампутар увогуле ўжо трэція суткі, адразу пасьля праверкі (чытай: шмону
). Блін, якое шчасьце, што я пальцам не датыкнуўся да продажу гэтага тэлефону… Таму толькі сядзеў і ташчыўся, як гэтыя хрэнавы падаткавікі з дфр-аўцамі цягаюць не мяне (так-так, я эгаіст!) Але ўсё адно я ім нічога не пакінуў пачытаць свайго - няхай прывыкаюць. Усё-ткі ня першы раз ужо сустракаемся… І, мажліва, не апошні. Толькі няхай іншым разам папярэджваюць заранёў. 
Яшчэ праца. Учора вярнуўся на працоўнае месца (чытай: прыйшоў новы) 15-цалёвы вадкакрышталічны монік. Адразу месца столькі вольнага стала! Так, абноўкі - гэта заўжды прыемна. 
Не хацелася верыць, што ты ня выйдзеш з групы, да апошняга гейму супраць
. І люблю ня толькі за тое, за што люблю жаночы тэніс як зьяву. Такіх, як ты - мала.