We are the greatest!

November 16, 2006 - 17:52:23

Амаль усё атрымоўваецца?..

  • Нарэшце пабегалі ў Контру на нармалёвай мапе. Атрымоўвалася нават у галаву колькі разоў зарадзіць з мухі, калі здуру яе набываў. А што да тактыкі - дык яе ў нас не было, і таму мы прайгралі. А вось жа раней, калі мелі хоць якую, але ж каманду - усё было наадварот. То бок я тады страляў галіма (ды і зараз не нашмат лепей, зрэшты), але ж сябры па камандзе згаджаліся, што я хоць камандную тактыку падтрымліваю і цудоўна іх прыкрываю. Гэххх, як бы ізноў сабраць каманду ды на WCG мятнуцца emoticon
  • Зусім заблытаў мяне гэны скутар. Дык як выганяў свайго жалезнага каня, здуру выціскаў замест задняга гамульцу счапленьне. Канечне ж, ён скочваўся усё адно ўніз. Я ледзь не скруціў іх, пакуль не дапёр, што задні гамулец націскаецца пэдальлю! emoticon А яшчэ ў яго цяпер новая замарочка, акрамя тае ранейшае, што трэцяя перадача улучаецца адзін раз са ста: цяперака яшчэ павароты ня хочуць уключацца калі трэба. І калі направа паварочваць - дык яшчэ нічога, праўда, аднаго разу падмануў кіроўцу, які думаў, што я еду проста, і мяне прапускаў, а я павярнуў да яго; а вось калі налева трэба было паварочваць - дык гэта ж выезд на супрацьлеглую паласу руху - страшнаааа… колькі разоў даводзілася праехаць патрэбны паварот і разварочвацца, а дзе й рукой паказваць. Але ж гэта не работа. Засьвечваецца паварот толькі хвіліны празь дзьве пасьля таго, як я яго уключыў.
    Затое цяпер стала атрымоўвацца стартаваць зь месца зь меншымі праблемамі, як раней. Можа гэта ад таго, што падрэгулявалі крыху нулявыя абароты, а мо’ й таму, што стаў болей газу даваць з нэўтралкі. Дык пакатаўся нават і ў музычную школку. emoticon
  • Яшчэ калі толькі пачынаў вучыцца - нічога не разумеў у пераборах. А вось учора пасьля заняткаў прааналізаваў усё, чым мы займаліся на занятках па гітары апошнія два разы, і ўбачыў, што пашыраюся я ўжо ня ў глыбіню, а ў шырыню: проста вывучаю новыя песьні, а тэхніку там якую новую ці веды якія можа не набываю. Значыцца, усё ўжо вывучана, і засталося толькі ўпарта трэніравацца. Учора, да прыкладу, сыграў "Беспечного ангела". Нават самому спадабалася emoticon, хоць песьня і папсовая. Здаецца, атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. Нават учора Сьветка пахваліла (ці не ўпершыню?). Значыцца, хутка ўжо няма чаму будзе ў яе вучыцца…
  • Болей ня ўбачу ўжо сэрыяў рыаліці-шоў "Прыгажуні й разумнікі" па RenTV. Столькі аналёгіяў пабачыў за гэты час… У апошняй сэрыі ўсе удзельнікі (а асабліва ўдзельніцы emoticon) прызналіся, што пасьля шоў зьмяніліся ў лепшы бок. Твае сябры таксама кажуць, што Ты зьмянілася. Спадзяюся (з незразумелых пачуцьцяў), што да лепшага; спадзяюся (з эгаізму), што я таксама да гэтага хоць крышачку спрычыніўся… emoticon У Цябе ўсё атрымаецца.
  • Часам нават станае шкада, што так мала людзей чытае гэны блёг. Хочацца верыць, што пасьля яго хоць яшчэ ў каго-небудзь ўсё атрымалася б. У сэнсе - пераменаў да лепшага.





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design