November 16, 2006 - 17:52:23
- Нарэшце пабегалі ў Контру на нармалёвай мапе. Атрымоўвалася нават у галаву колькі разоў зарадзіць з мухі, калі здуру яе набываў. А што да тактыкі - дык яе ў нас не было, і таму мы прайгралі. А вось жа раней, калі мелі хоць якую, але ж каманду - усё было наадварот. То бок я тады страляў галіма (ды і зараз не нашмат лепей, зрэшты), але ж сябры па камандзе згаджаліся, што я хоць камандную тактыку падтрымліваю і цудоўна іх прыкрываю. Гэххх, як бы ізноў сабраць каманду ды на WCG мятнуцца

- Зусім заблытаў мяне гэны скутар. Дык як выганяў свайго жалезнага каня, здуру выціскаў замест задняга гамульцу счапленьне. Канечне ж, ён скочваўся усё адно ўніз. Я ледзь не скруціў іх, пакуль не дапёр, што задні гамулец націскаецца пэдальлю!
А яшчэ ў яго цяпер новая замарочка, акрамя тае ранейшае, што трэцяя перадача улучаецца адзін раз са ста: цяперака яшчэ павароты ня хочуць уключацца калі трэба. І калі направа паварочваць - дык яшчэ нічога, праўда, аднаго разу падмануў кіроўцу, які думаў, што я еду проста, і мяне прапускаў, а я павярнуў да яго; а вось калі налева трэба было паварочваць - дык гэта ж выезд на супрацьлеглую паласу руху - страшнаааа… колькі разоў даводзілася праехаць патрэбны паварот і разварочвацца, а дзе й рукой паказваць. Але ж гэта не работа. Засьвечваецца паварот толькі хвіліны празь дзьве пасьля таго, як я яго уключыў.
Затое цяпер стала атрымоўвацца стартаваць зь месца зь меншымі праблемамі, як раней. Можа гэта ад таго, што падрэгулявалі крыху нулявыя абароты, а мо’ й таму, што стаў болей газу даваць з нэўтралкі. Дык пакатаўся нават і ў музычную школку.
- Яшчэ калі толькі пачынаў вучыцца - нічога не разумеў у пераборах. А вось учора пасьля заняткаў прааналізаваў усё, чым мы займаліся на занятках па гітары апошнія два разы, і ўбачыў, што пашыраюся я ўжо ня ў глыбіню, а ў шырыню: проста вывучаю новыя песьні, а тэхніку там якую новую ці веды якія можа не набываю. Значыцца, усё ўжо вывучана, і засталося толькі ўпарта трэніравацца. Учора, да прыкладу, сыграў "Беспечного ангела". Нават самому спадабалася
, хоць песьня і папсовая. Здаецца, атрымоўваецца ўсё лепей і лепей. Нават учора Сьветка пахваліла (ці не ўпершыню?). Значыцца, хутка ўжо няма чаму будзе ў яе вучыцца…
- Болей ня ўбачу ўжо сэрыяў рыаліці-шоў "Прыгажуні й разумнікі" па RenTV. Столькі аналёгіяў пабачыў за гэты час… У апошняй сэрыі ўсе удзельнікі (а асабліва ўдзельніцы
) прызналіся, што пасьля шоў зьмяніліся ў лепшы бок. Твае сябры таксама кажуць, што Ты зьмянілася. Спадзяюся (з незразумелых пачуцьцяў), што да лепшага; спадзяюся (з эгаізму), што я таксама да гэтага хоць крышачку спрычыніўся…
У Цябе ўсё атрымаецца.
- Часам нават станае шкада, што так мала людзей чытае гэны блёг. Хочацца верыць, што пасьля яго хоць яшчэ ў каго-небудзь ўсё атрымалася б. У сэнсе - пераменаў да лепшага.
The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2006/11/16/p205/trackback/
RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.
Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>
* хе-хе, скоро уже сам будешь других учить гитаре
* ОНА изменилась? А какой же ОНА была?…
З.Ы. Эх, я тоже хочу по сетке погулькаться, только в BroodWar
Comment by Niki — November 17, 2006 @ 18:20:45
“Спадзяюся, што зьмянілася ў лепшы бок” - гэта пра што-небудзь кажа?
“Брудныя войны” памятаю па сетцы ў інтэрнаце. Адзін раз толькі пагуляўся. Болей мне там няма чаго лаваць.
Comment by Renessaince — November 17, 2006 @ 19:04:05
А почему нечего ловить? Слишком легко для тебя? Типа, девчачьи игры?
Comment by Niki — November 17, 2006 @ 19:13:05
Не. Надта лёгка для маіх апанэнтаў. Бо дагэтуль я гуляў толькі супраць кампутара, а зь ім усё значна прасьцей.
Comment by Renessaince — November 17, 2006 @ 19:22:19
ааа… да, с компом проще… эх, Андрюшку бы сюда, мы бы с ним поигрались
Comment by Niki — November 18, 2006 @ 22:57:53