November 21, 2006 - 21:35:51
- Зайшоўшы да Цябе пасьля таго, як ты стала чорнаю, пабачыў Ціму. Праўда, гэта іншы Ціма - нават правільней сказаць, Tigron. Не забудуся нiколi, што ён манiў мне…
- Зрэшты, таго Цiму я таксама пабачыў - назаўтра. Ля ўнівэру. Меней за ўсё я хацеў у гэты момант, каб ён пабачыў Цябе. Хоць і ёсьць у яго новая (каторая ўжо па ліку?) дзеўка. Якой нават імя я забыўся. Бо на гэты раз мне яе не шкада - цярпець ненавіджу дзяўчын з цыгарэтай у рукох.
- I Алесь нарэшце паказаў адну са сваiх "фотамадэляў". За гэтыя два днi мне абрыд ужо пах цыгарэтаў ад
дзяўчынак дур! I падчас ежы… I ад маёй сьвiдры прапахлае паўз няма_куды_падзецца_ад_вас_мля!
- Добра, што Танька аб’явiлася ў самы патрэбны момант… Дык цяпер я доўга не змагу бачыць пiцу ў роце.
Але празь яе (i тых, хто будзе нiжэй
) мы так i не нагаварылiся… Затое мне так было цёпла ў тваiх нагах…
- Добра, што
KaTaLiZe адчуў, што Танька аб’явiцца ў самы патрэбны момант - i аб’явiўся сам.
Але ўсё адно мы запiвалi пiцу гора ўтраёх (цi ўчацьвярох?) у амаль мужчынскай кампанii.
- Набіраў
Натальцы, а аўтаадказьнік мне сьцвярджаў, што замест дзявяткі я набраў чацьвёрку.
Покуль не даўмеўся, што нумары памяняліся на АТС, а запіс на адказьніку - не. 
- Хех, а АнЧо ж ажаніўся з адной з Танек-архітэктарак. Праўда, ня ведаю, зь якой зь іх.

- Добра, што зайшоў (чыста здуру) да Васiлiнкi. Дык цяпер маю нарэшце тое, што не чакаў атрымаць.
Праўда, праверка ўжо нiбыта прайшла, але затое буду ведаць, што ты мяне любiш.
Узаемна. Ну, а з Ваняшы i начальнiка, адпаведна, каньяк. 
- Тамсама ж пабачыў i Trinity (таксама здуру, бо ня ведаў, што яна ўладкавалася да вас на працу). Хех, нездарма яна мне адразу не спадабалася.

- У адзiн з кароткiх пэрыядаў улучэньня мабiлкi высьветлiў, чаго хацеў
ВіК: у iх зь Лiляй дзiцёнак!
Тэрмiнова пабеглi з Танькай падбiраць распашонкi, пялюшкi i яшчэ ня вем як завецца…
- На
прыканцы сустрэчы разьвiтаньне Волька прашаптала Табе (але каб я пачуў) тое, што Ты i так ведаеш пра мяне. Але чамусьцi Ты расквiтнела ад гэтых словаў…
P.S. У Алеся
плакаў чытаў розныя глямурныя часопiсы. Адкуль яны ведаюць, што мне дастаткова проста згарнуцца клубочкам у Цябе ў нагах… з шабачкаю ў рукох… i кветачкамi ў зубох… і па жывоціку пачасаць…
The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2006/11/21/p209/trackback/
Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.
RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.
Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>