Працяг і пачатак гульняў
Высьветлілася, Іра таксама ляўша.
Не заўважыў бы гэтага, мабыць, ніколі, калі б яна ня стала маёй партнэркай. У валяйболе.
Высьветлілася: яна ўмее няблага навешваць мне на падачу. А я навучыўся падаваць ёй нармалёва толькі пад канец учорашняе трэніроўкі.
Затое атакаваў зь ейнае падачы ўсё лепей і лепей. Нам пачынае не ставаць трэнера.
А Табе - дубчыка.
