We are the greatest!

November 29, 2006 - 22:07:05

Iнтэрфэрэнцыi

  • Мне пашэнціла з акампанiятарам для нашых танцаў. Iван Iванавiч мала таго што анэкдоты падчас гэтага распавядае, дык яшчэ танчыць пад… ммм… нейкую папсу - гэта трэба ўмець прыдумаць. emoticon
  • На працы мала таго што даўно ўжо выконваю функцыю цi-як-гэта-абазваць кладаўшчыка, дык зь нядаўняга часу праз гэтыя дурацкiя замарочкi з цэньнiкамi ледзь ня стаў таваразнаўцам (але гэта хутка скончылася, дзякуй Богу), а зараз вось яшчэ i ўсе заказы на ўсе магчымыя фирмы на мне вiсяць. emoticon Ваняша ўжо раз прышпiльваўся быў, пабачыўшы, як я ў асьцы гутару адразу з Усьпехаўцам и Джэтаўцам. Але пасьля таксама прывык i ставiцца да гэтага спакойна.
  • Пакуль тыркалiся з гэтай хрэнавай ME’шкай у Алiка, давялося апаражнiць дзьве бутэлькi пЫва. I ў вынiку ўсё адно паставiць Win98 (з двух зол трэба выбiраць меншае). Адзначаць гэта ён працягнуў i ўчора яшчэ ў рэстаране. Гэххх, добра, што я тады быў ад яго далёка. Цi наадварот? emoticon
  • Высьветлiлася, у гiсторыi нашага места Вiцяня разьбiраецца цi ня лепей за мяне. emoticon I хоць сьпярша я не хацеў аддаваць старыя фоткi, надыбаныя з такой цяжкасьцю, але вiдавочна, што яны яму патрэбныя ня меней як мне. Дык учора на ягоным кампе рэфлексавалi i расказвалi адно аднаму: ён у асноўным пра даўнейшыя часы, а я пра 80-я гады, якiя яшчэ ўсплываюць у памяцi. Вох, як шмат з таго часу зьмянiлася настолькi, што анiяк ня вернеш - i мала таго, цяжка яму нават паверыць, што так гэта было.
  • Патэлефанавала ўчора Танька. Я на яе сьпярша накрычэў быў - ажно высьветлiлася, што яна не была на "Ойры", бо ляжала цi то з тэмпературай, цi то проста з прастудай. Але абяцала да заўтра выздаравець i наказвала тэлефанаваць. Гэх, шкада, ня веру ў проста сяброўства… emoticon

Сёньня. Скончылася нарэшце эпапэя з маiм жалезным канём. Тэхагляд за сёлета пройдзены. Надалей можна праходзiць самому (ня ў сэнсе без матацыклю, а - бяз таты).

У раёнцы адразу два артыкулы ўпамянулi маё iмя ўсуе. На першай старонцы… Не, будзем у храналягiчным парадку. Сьпярша тата заўважыў (цяжка было не заўважыць emoticon) на развароце мой фотаздымак на працоўным месцы. Ну, акрамя ўласна здымку там болей мяне нiчога i не датычна: рэкляма фiрмы. А падвечар ужо паказаў ён мне, што i на першай старонцы ёсьць маё прозьвiшча як аднаго зь пераможцаў фотаконкурсу "Прыгажосьць роднае прыроды" цi нешта падобнае. Ну, не пераможцам, а (як яны там напiсалi?) ўручаць, здаецца, суцяшальны прыз. Ведаю, чаму я не перамог: той, хто заняў першае месца, "задавiў колькасьцю". А я нешта доўга чухаўся i не заўважыў, як конкурс завяршыўся. Што ж, ёсьць куды разьвiвацца.

Сёньня падумалi (праўда, тата думаў даўно, але ён так мог бы думаць да пэнсыi - зразумела, маёй) - i нарэшце ў нас зьявiлася спадарожнiкавая талерка. Нэх бэндзе. Адпаведна цяпер паўстае праблема новага тэлевiзару. emoticon Брат яшчэ нiчога ня ведае. Хай будзе сюрпрыз, як i са скутарам.

3 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2006/11/29/p217/trackback/

  1. Кстати, почему бы тебе не сделать выставку своих работ?… подумай (пока пенсия не наступила ;) )

    Comment by Niki — November 30, 2006 @ 18:45:35

  2. Я ўжо пакуль да пэнсыі сёньня набыў (як і зьбіраліся) тэлевізара гнусмасу. Ня ведаю, як - буду бляваць, плявацца, але глядзець давядзецца - нікуды ня дзенесься.

    Comment by Renessaince — November 30, 2006 @ 19:01:36

  3. тэлевізара гнусмасу - а это что за чудо???

    Comment by Niki — December 1, 2006 @ 20:34:18

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design