We are the greatest!

December 31, 2006 - 11:45:39

Каляды 2k+6

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Зраньня на працу (як заўжды). Начарта там было сядзець? Паўдня, задаўбаныя мазгі і амаль аніякае выручкі. Затое абнавіў сваю (ці сьвіную) дублёнку. Ці то яна была адпачатку карычневая, ці пасьля пакарычнявела (а сёньня ізноў пачарнела)… Адным словам, у маёй вопратцы чорнага не паменела ні ў якім разе. emoticon Не пашкадаваў, што апрануў і пальчаткі: марозіла.

Віцяня на ўгаворы пайсьці адсьвяткаваць у царкву не паддаўся, і дарма. Хоць я гэтую сцэнку ўжо недзе бачыў (і даўно нават), але ж… Алеська, ты лепшая! emoticon

Пасьля пачалі адорваць падарункамі малых дзетак. Наташа, ну ты і ўчудзіла… Прыемна, канечне, але ж лепей бы ты тады мне якога шабачку падаравала ніж гэтую кніжачку. Можа мне яшчэ й бараду адпусьціць, каб з малымі дзеткамі ня зблыталі? emoticon А пасьля яшчэ раз падышла перадаць кніжачку ад Баранчыка. Нарэшце маю акорды "Новага Ерусаліму"!

 

Ай, задаўбаўся шосты дзень адзін і той самы пост пісаць. Адным словам, адно Наташы ды Іры наўкол. 

December 29, 2006 - 19:14:00

Ну хоць нешта добрае

Цэтлікі запісу: мабіло

Толькі што парадаваў брат.

Пасьля новага году (як дабяруся да яго) у мну будзе новы СонЭрык.

- 18:41:23

Пачынаецца, блін…

Цэтлікі запісу: гітара, заняткі

Учора апошні раз схадзіў на гітару да Сьветкі.

Пасьля яе - апошні раз (у гэтым годзе) на "Ойру".

December 28, 2006 - 19:29:23

Першыя прызнакі…

Цэтлікі запісу: праца, shit happens

З Новага году Наташа застаецца бяз працы. emoticon

December 26, 2006 - 13:53:05

Сканчэньне адвэнту = “моладзевая” куцьця

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, Alenyhke, Бог

У Ружанах усё адно не было чаго рабіць. Бо, як распавяла Іра, прыехалі яны - адразу ў царкву, выступілі, пасядзелі - і назад.

Аб'едкі пасьля гульніА ад запрашэньня на молодёжный сочельнік (гл. топік) адмаўляцца ня стаў. І справа нават не ў ласунках (усё адно Іра цяпер ведае, што шлях да майго… ммм… хвасту лягае дакладна не цераз страўнік emoticon). Дарэчы, а я цяпер таксама ведаю, дзе яна жыве, а то неяк асымэтрычна атрымоўвалася. emoticon Але гэта пазьней было.

Даўно не прымаў удзел у гульнях кшталту "Брэйн рынгу" параскінуць мазгамі. Хоць параскінуць мазгамі насамрэч цяжка было - хоць пытаньні і цікавыя, але ж трэба ведаць хоць крышачку Біблію, emoticon каб да нечага даперці. Тым ня меней тры запар пытаньні, што нам трапіліся з Новага запавету, узяў без абмеркаваньняў і зарабіў для каманды тры дадатковыя хвіліны. Хоць пытаньні насамрэч былі дзіцячыя. emoticon

Прыемна, што гасьцям зь Іванава (адна зь іх, Іра, была ў нашай камандзе) спадабалася ў нас болей, чым там. Шкада, калі нашая каманда не захаваецца ў яе першасным складзе (гэта залежыць ня толькі ад мажлівасьці гасьцей прыяжджаць штомесяц, але і ад маіх ведаў).

Сьвяты Мікалай караскаецца ў вакно…У горадзе елачак, якія б яшчэ сьвяціліся з вокнаў, у такі позьні час пабачыць ужо не атрымалася. Але ж я ведаў, што ў суседзяў яна буде гарэць усю ноч.

А вось пра тое, што тамсама (толькі на бакавой сьценцы) ё яшчэ й Санта-Кляўз… Вось гэта сапраўды прышпільна атрымалася. Праўда, лепей бы гэта быў насамрэч Сьвяты Мікалай. Ва Ўкраіне, наколькі я зразумеў, гэтую традыцыю ўжо аднавілі.

Цікава, а калі б я не патэлефанаваў сам, ці ведаў бы ўвогуле пра тое, што ў Цябе зьявіўся тэлефон? Праўда, лепей было безь яго… Мне так прыемна было (да гэтага лета) чакаць штодня смс-ак… Настолькі ж зараз спакайней было б бяз гэтага… глупства філязофзкіх загонаў. Сьпішам гэта… ммм… на нецьвярозы стан.

Хаця, хутчэй за ўсё, Цябе стрымлівае пакуль што ад паўтарэньня (ужо ў трэці раз) гэтага глупства тое, што фоткі яшчэ не атрымала. Выдатна. Ня буду з гэтым сьпяшацца.

December 21, 2006 - 14:19:59

Беларуская салідарнасьць

Абнавіў зьвесткі пра палітвязьняў. Дадалася Кацярына Садоўская, 60-гадовая праваабаронца. І некаторых вязьняў перавялі - дык адрэсы зьмяніліся. Спадзяюся, нікога яшчэ не павёў па ілжывых сьлядох.

- 13:53:02

А Новы год - каму трэба, адсьвяткуе й так

Цэтлікі запісу: Беларусь, Наша Ніва

Не магу сказаць, каб мяне засмуціла сьмерць Сапармурата Ніязава. Спадзяюся, у Туркмэністане цяпер людзі разбяруцца (ці хаця б паспрабуюць), як жыць далей.

Па вэрсыях некаторых людзей, сканаў ён пэўна ж не сваёй сьмерцю. Значыцца, няхай дрыжыць апошні дыктатар Эўропы.

December 18, 2006 - 19:35:12

І за што вы так мяне любіце?

Цэтлікі запісу: чалавечкі, эгаізм

Юрась жа ўчора заходзіў нарэшце, дык сёньня зранку (я яшчэ не прачнуўся быў) даслаў смс-ку з патрэбнай мне адрэсай. Ян Мардань будзе (прыемна) зьдзіўлены. emoticon

Пасьля аніяк ня здолелі пасварыцца з ImageПалярным, Белым і Пухкім Ваўчаняткам (а і не хацелі). Мне пачынае падабацца (крышачку) імя Наташа. Калі яна вывучыць да ўсіх сваіх моваў яшчэ і беларускую… emoticon

Пасьля прыйшла смс-ка ад ImageБарабулькі (зусім ужо ледзь не забыўся пра існаваньне). Пустая, як заўжды. Але гэта навявае на думкі, што нешта адбылося. Блін, не прывядзі Божа чаго дрэннага, што і так у апошнія дні хапала.

Пасьля патэлефанавала Ты. Гэта можа азначаць альбо тое, што ў Цябе зьявіўся нарэшце новы тэлефон, альбо… што, як заўжды, пачалася ломка ў чаканьні фотак. Ператэлефаноўваць не было як.

І, нарэшце, адказала (таксама смс-кай) Каця з больніцы. Я так разумею, гэта запрашэньне наведаць. emoticon Трэба зьбірацца, пакуль тамсама ляжыць яшчэ й Алесь. Ці мо хто яшчэ зьляжа, каб адразу да ўсіх завітаць? emoticon

- 12:52:31

Ebdon wins UK Championship!

Цэтлікі запісу: спорт

Peter Ebdon wins UK Championship'06 

Мне, канечне, нават у нейкі момант стала шкада Сьцівэна. Аднак - хварэў я-ткі за сп.Эбдана. Да такое ступені, што нават калі б знайшоў якую букмэкерскую кантору ў дзярэўні - далібог, паставіў бы. emoticon

December 17, 2006 - 10:55:49

Блін, ну і навіны…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, shit happens, цытаты

Учора на сэмінары адзін з праваабаронцаў (новы, дагэтуль я яго ня бачыў) заявіў наступнае: "Постоянно прісутствует отсутствіе недостатка времені". Зразумела, малады-зялёны яшчэ. emoticon

А вось другі, зь якім мы ўжо сустракаліся, пасьмяшыў іначай: народнай мудрасьцю "Ага, сходзім у лазьню. Заадно й памыемся". emoticon У лазьню я не пайшоў, бо спазьняўся на валяйбол.

А патрапіў на футбол. Бо валейбалісты ўсе дружна (тых, каго хацеў пабачыць) альбо праігнаравалі, альбо ўжо разьбегліся, а засталіся тыя, каго даўно на гэтым самым валяйболе ня бачыў. Дык Сьветка выпрасіла мой значак узамен таго, якім зараз карыстаецца нейкі тралейбусны злодзей-кішэньнік. Ну няхай і яму будзе.

Узгадаў, што на гэтыя выходныя абяцалася прыехаць Кацька. Дык жа Алеська распавяла, што ізноў тыя самыя праблемы са здароўем, і таму з больніцы яе ж натуральна ніхто дадому не адпусьціць. emoticon

Дачакаўся-ткі зьяўленьня Валеры і напрасіўся да яго (болей нават да ягонага кампутару). Прыблізна на наступным тыдні будуць у мяне (доўга)чаканыя акорды "Новага Ерусаліму" emoticon і яшчэ якія-небудзь, спадзяюся.

На Сьвечку Салідарнасьці не пасьпеў (даруйце, банальна не знайшоў якую зьнічку каб запаліць emoticon). І высьветлілася, што гэта яшчэ ня ўсе благія навіны. Кацькай усё ня скончылася. emoticon Патэлефанаваў Алесь і "абрадаваў", што ў больніцы чакае, што станецца зь ягоным каменем у нырках.

Зь Юрасём аніяк не перасячэмся. 

December 16, 2006 - 15:47:00

Дарэчы, пра ВіКа эгэйн

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

Высьветлілася, што мой блёг чытаюць тааакія людзі, пра якіх я нават не падазраваў, што ён можа гэта чытаць. emoticon Але ж хай сабе - прыемна ведаць, што стараюцца вось, шукаюць і знаходзяць.

А яшчэ шмат гаварыў пра… пра тое, пра што зараз усе кажуць. emoticon Нядоўга, маўляў, луцэ жыць засталося. Але пра гэта сапраўды кажуць усе (каго ведаю) з радасьцю. А вось пра іхнюю сытуацыю (і на заводзе ў тым ліку) я болей слухаў. Радуець, што ня "проста так, абы" ствараецца хрысьціянская дэмакратыя.

Радуець, што ВіК ўзгадаў сам ня ведаю чаму Алеся, ад якога я толькі быў выехаўшы зь Берасьця. Буду перадаваць прывітаньне. emoticon Можа і ў госьці зацягну як (Лілю), калі будзе наклёўвацца яшчэ дзіцёнак. emoticon

А яшчэ можа і сапраўды прыдбаць вуду? Хоць будзе нагода паезьдзіць па (і ня толькі сваім) раёне. Пабачыцца з ImageАдгрызем і ImageВалікам

    *    *    *

P.S. А ВіКаў брат, Валеры, знайшоў-ткі сапраўдную беларусачку. emoticon У Менску. Жадаю ім ажаніцца.

December 15, 2006 - 19:02:52

Хочацца гэта асобна вылучыць

Цэтлікі запісу: Alenyhke
Цікава, што ў Тваім разуменьні "самы-самы лепшы сябар"?

- 18:56:05

Столькі лухты, што ажно пісаць ня хочацца

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, Alenyhke, вандроўка
  • Блін, праз год прыблізна пасьля набыцьця праверыў на "баяздольнасьць" Laser Squad Nemesis. Высьветлілася, што кружэлка не чытаецца, а гарантыя 15 дзён. emoticon Гэххх, а яшчэ ЦУМ называецца… Давялося за адсутнасьцю адпаведнае замены надраць Алеся ў "Бомбэра"… emoticon Двойчы.
  • Пакуль шукаў флянэлевыя пялюшкі - спаткаў Камілу і выпадкова даведаўся пра ейны кароткі візыт на малую радзіму. Але істотны ня сам па сабе гэты факт, і нават ня тое, што пабачыў ейную малодшую (сястрычку, натуральна) у новай, толькі што набытай шубе; а тое, што вось так праз абыякавасьць некаторых (ня буду паказваць пальцам) мог і ўвогуле не даведацца пра гэта, калі б ня быў у горадзе.
  • Тады ж падчас шопінгу сустрэўся і (двойчы нават) з Наташай. Першы раз - ізноў жа, ля флянэлевых пялюшак (цікава, што яна падумала? emoticon), а другі раз дапамагла-ткі знайсьці "Ружу ў шампанскім". Гы, на церазнаступны дзень яна яшчэ высьветліла, што крэм для рук бывае для чыстых рук. emoticon
  • На цэнтральным пляцыА. Дык жа вяртаючыся ад Алеся - спадзяваўся, што гэтым пачнецца нарэшце зіма. Аднак гэта быў усяго толькі адзін вечар.
  • Першай застрэльшчыцай у чарзе што да каляднага паштаваньня стала ImageАліска. Дык выбіраючы ёй маркі (прыгожыя, спадзяюся!) заадно і сабе набраў - і яшчэ болей абгастрыў праблему неабходнасьці набыцьця новага альбому. emoticon
  • Берасьце стрэла тым самым брудам, што і ў нас. І - яшчэ злой Долпхінкай. Не скажу яшчэ раз, да гераіні якога дэбільнага сэрыялу яна падобная emoticon, бо я, зь ейных словаў, ужо трыццаты чалавек, што кажа ёй гэта.
  • Я сапраўды ня ўмею ўгаворваць. Дык Алесь здолеў-такі ўламаць Цябе на "крыху спазьніцца". І - фотасэсыя магла б працягвацца, калі б я ня мусіў ехаць у Кобрын, ці не да вечара. У выніку Ты спазьнілася на палову пары, а я - на маршрутку. Замена квіткоў абышлася ў лішнія паўгадзіны чаканьня і дробязьзю ў грашох.
  • А, яшчэ і гэтай самай лішняй паўгадзінай чаканьня мяне Танькай. Злой Танькай. Але затое выгаварылася і хутка астыла, бо гэтыя мэтраў чатырыста ад вакзалу да мэты нашага візыту мы блукалі доўга. emoticon Колькі разоў перапытвалі мінакоў, дзе ж гэты дом знаходзіцца, аднойчы міма яго праходзілі, і яшчэ пару разоў ператэлефаноўвалі ВіКу. Але знайшоўшы яго - доўга яшчэ блукалі па ўваходах/пераходах і паверхах у пошуках патрэбнае кватэры. emoticon
  • Прабач, ImageВіК, але сьпярша ты замаўляў пялюшкі. emoticon Але ж і "Энцыкляпэдыю маладое мамы" мы ўсё адно не забыліся. Гэта што датычна Адама-малюсіка (доўга мы да яго чапляцца ня сталі). А што да ВіКа - я ж не памыляўся наконт корушкі. Што да Лілі - яна стала заўважна падобная да свае другое паловы (то бок ізноў жа да ВіКа). Хаця ў Танькі на гэны конт іншая думка: мажліва, гэта і сапраўды пасьля родаў. У адным мы сышліся: Ліля схудала. А яшчэ ў тым, што… што мне без свайго сшытку з песьнямі і акордамі ў чужы манастыр да чужое гітары няма сэнсу падыходзіць. Альбо пачынаць вывучаць акорды (ня ведаю як! emoticon)
  • Такі-масаж я ў той дзень атрымаў, і нават ад Наташы (ад другое, канечне). Ад аднае з двух. У Алеся. Пакуль ён… хм… разьбіраўся з другой Наташай (нешта яны пачынаюць мяне акружаць). Праўда, я разьлёгся ў спадзеве на… на больш працяглы сэанс. А тут - пшык. emoticon Адным словам, пару хвілінаў пасьля масажу сьпіна балець перастала… А пасьля адно крылышка працягнула рэзацца далей. Левае. Ай, усё адно гэтае дзяўчо відавочна інтэлектам не абцяжаранае (хацеў як мага мягчэй сказаць). А ад Алеся атрымаў нарэшце абяцаны штатыў. Дзякуй. Ён насамрэч мне вельмі дапамог у гэтую фотасэсыю з Табой.

December 13, 2006 - 17:47:05

Скончаная эпапея з тут і тут.

Цэтлікі запісу: праца

Упершыню быў на судзе. Непрыемна нават у якасьці сьведкі. Нават асьлі цябе "абвінавачвае" не пракурор, а ўсяго толькі судзьдзя.

December 12, 2006 - 18:12:00

Вясна прыйшла

Цэтлікі запісу: верш, Alenyhke
Матка Боска Вастрабрамска.

 

Халодным сьнежаньскім днём
Я кратаю струны халоднай гітары.
Скажы, чаму гэты дзень
Пафарбаваны на колер хмары?..

Халодным сьнежаньскім днём
Ільлецца дождж на мёртвую пожню.
Даруй, але я хачу быць
Сёння слабым і бездапаможным…


Халодным сьнежаньскім днём
Ты так далёка, што не ўбачыць.
Ну як мне тут не сумаваць,
Ну а як тут мне не заплакаць?..

Халодным сьнежаньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлітуйся над намі.
Халодным сьнежаньскім днём
Дай крыху цяпла і сонца.
Скажы, чаму гэты дзень
Такі халодны, такі бясконцы?..

——————————————–

© па матывах Народнага Альбому

December 11, 2006 - 12:17:57

Я - Бог

Цэтлікі запісу: эгаізм

Алесь, блін, я ня ведаю, колькі вам тады ўжо яшчэ форы даваць. emoticon

Учора ў "Бомбэра"… Ну добра, першы раз парваў так, што ўдваёх супраць мяне не змаглі набраць 20-ці ачкоў. А ў другой партыі… Гэта п***ц: прайграваў даваў фору 2:16. У выніку - аба… эээ… перамог 20:19:1. emoticon Ну гэтым разам хоць 20 ачкоў удваёх ледзь-ледзь набралі. І пайшлі з парванымі… эээ… трусамі. emoticon

December 9, 2006 - 12:02:35

Сустрэчы зь “непрыгожымі імёнамі”

Цэтлікі запісу: чалавечкі

Ну вось блін… Падчас сумеснага расьпіцьця пЫва Наташа "прызналася", што ўважае піць гарэлку болей, ніж віно. Я і не спадзяваўся, натуральна, што Нехта Зможа Замяніць Мне Цябе, але ж… навошта тады спадзяваўся верыць у проста сяброўства?.. І з чаго мне пачыняць любіць гэтае імя? Хаця… Сёньня прыйшла на працу ізноў (даўно не была!) ў сапожках і ножках. Забыўся, што каго хацеў меў сказаць.

Учора пад закрыцьцё "лаўкі" прыбег за фоткамі Баранчык, дык заадно зацягнуў мяне на моладзевую сходку (ай, усё адно дома госьці, дык чаго там лаваць?) Я ўжо ведаў, што там будзе Іра (ну і, канечне, шмат хто яшчэ з валяйболу). Дык цяпер буду ведаць, што Валеры таксама цудоўна грае на гітары (шкада, яму не да навучаньня іншых лайдакоў emoticon); а ягоны камплімэнт наконт майго фоціку… ну… гэта тое самае што я б яму сказаў, што ён гітарны гуру. emoticon У сэнсе - калі разьбіраесься як сьвіньня ў апэльсынах, дык… такая пахвала мала чаго насамрэч вартая. Але - усё адно ж потым доўга сьмяяліся, як глядзелі фоткі і асабліва відэа з пасядзелак. emoticon А, дык вось жа пра Іру. Можа пачну любіць гэтае імя? Ня ведаю… Ну прынамсі хоць ейны тэлефон буду ведаць дакладна. emoticon

А сёньня наўрад ці валяйбол будзе… Але затое я ўжо і насядзеўся ўчора на моладзевым і насьпяваўся зь ёй і Эвангельля абчытаўся (ну і крышачку з Баранчыкам таксама). А сёньня яны пачынаюць падрыхтоўку да выступу ў Гарадцы, а яшчэ сёньня ў іхняй царкве праездам будзе "квартэт" з 19-ці чалавек з Лятвіі (ууу, хацеў бы паглядзець!)… а на 25-га найхутчэй (калі пляны ня будуць болей прывабныя) хачу ў Ружаны зь імі… але найболей за ўсё сёньня я хачу (акрамя абзацу 1) на "Мядовую прэмію". Блін, Мікола, начарта яе пераносіць было ў Берасьце? Ну, у сэнсе, я разумею, канечне… Але не магу.

    *    *    *

А, вось пра што хачу. Ускосна Валеры пацьвердзіў тое, пра што я здагадваўся: Чаму. Ты. Такая.

Але я такім ня буду. Не таму, што не магу.

Я не хачу быць жорсткім. 

December 8, 2006 - 18:31:42

Ведаю, дзе тут я.

Цэтлікі запісу: шабачкі, чытанка
За голую костку
Камандзіроўка - у раён, у калгас, у… мінулае. Бо тэхніка працуе без паломак і поўны сьветлавы дзень, бо арганізавана ўсё амаль бездакорна, бо ў полі кормяць людзей… А яны ў сваю чаргу жывяць сабаку: яго пры дарозе нехта пакінуў.
   - І не сказаць жа, каб дужа пародзісты быў?! - ня першы раз, відаць, расказваюць мужчыны, - а разумны!.. Ні да кога ня йдзе! Мы яму і хлеб, і кашу, і косьці насілі. Ужо і дамоў былі гатовы ўзяць. Не! Ён ямку ля дарожнага знаку выграб, і ні зь месца. Во прынцыповы! Во верны: гаспадара чакае!
…Са-ба-ка.
А колькі людзей… За голую костку… Ці нават проста за абяцаньне яе…
(Дарэчы…
Пакуль "адпісвалася" за гэту камандзіроўку, "узорны" калгас адсеяўся, зьехалі з поля мэханізатары і… не стала сабакі.
Дакладней - ён быў. Акурат на тым самым месцы… І гаспадар, калі б вярнуўся, убачыў бы, што яго - чакалі.
Чакалі доўга. Да апошняга.)

© В.Доўнар, "Праз каханьне"

December 7, 2006 - 16:19:54

Зрабі хоць што-небудзь.

Цэтлікі запісу: верш

Век ляціць
хутчэй за сьвятло.
Блізкі фініш.

Растуць дрэвы,
дзеці,
паверхі.

У звар’яцелым
сьвеце росту
бачым
сабе роўных.
Уверх і ўніз
не глядзім.
Старых сяброў не пазнаём…

але мне пашанцавала:
у цёмным доме
бачу
сьветлае вакно
і твой твар.

Я ведаю:
я люблю.

————————————

© Сьвятаслаў Макаль

December 5, 2006 - 13:24:54

Вярнуўшыся з разгрузкі тавару

Цэтлікі запісу: заняткі

Вось шыт. Рэпэтыцыі пераносяцца з панядзелка на нядзелю, а гэта значыцца, што я пралятаю. Пакуль што толькі міма паловы рэпэтыцыяў. А гэта шмат. Бо бачыў, як цяжка наганяць тым, хто прапусьціў хоць адзін занятак. Мы ж зараз узмоцнена рыхтуемся да бэльгійскага жытнёвага фэсту.

Але тым ня меней у сьпіс я ўключаны. Праўда, ня ведаю, які гэта сьпіс, бо там столькі людзей… Іх столькі ў нашую рэпэтыцыйную залю нізавошта ня зьмесьціцца. Але там ёсьць перакладчыкі. emoticon Адзін зь іх - мой аднаклясьнік, а другая - ягоная маці - мая вучыцелька… Карацей, іх можна ня браць было. emoticon

Храмае на абедзьве нагі мая выправа. Альбо згінаюся сьпіной назад, альбо выпростваюся занадта ўперад жыватом. Дзіўна, але ж на разгрузцы тавару хаджу роўна і грацыёзна акі горны лань (ці калі няма такога - лясная лань).

P.S. Сьпіна балець учора перастала. Сёньня ізноў тое самае. Ніхто на працы ня хоча рабіць мне масаж. Можа, узгадаць стары даўжок Наташы? emoticon 

December 4, 2006 - 17:30:09

Дурдом

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі, гітара, заняткі

Заўтра ізноў да людзей па выкліку на дапамогу. Гэта азначае, што (ізноў) на гітары патрэніравацца дома не атрымаецца. Да таго ж сёньня прыяжджаюць госьці з Калінінграду (праз Гародню) з пасяленьнем. Ізноў хадзіць на цыпачках па начох міма іхняга ложку? emoticon Блін, Сьветка, ня ведаю, як ты трываеш такога бязладнага вучня. Ай, ужо няшмат засталося: хутчэй за ўсё гэты месяц будзе апошнім маім у музычнай школе. Калі не надумаем зь ёй вучыць што-небудзь болей глябальнае. Такое… губараскатальнае.

Учора толькі прыехалі з Сярогам на дастаўку (па дарозе, між іншым, нас зьбіў індык - дакладней, мы зьбілі яго, а ён нам пабіў за гэта фару, урод; трэба было на мяса забраць) - даведаўся, што на гэтым тыдні я на выходным не пабываю. Зашыбісь, можа й лепей, бо Табе пляваць, а дома ў вэрхале ня хочацца сядзець (я пра гасьцёў).

Баляць ужо тыдзень лапаткі. Мо’ гэта таму, што ператаньчыў (хаця павінна было ўжо рассасацца), мо’ таму, што пераваляйболіўся (але ж балець не магло пачаць раней, чым сам валяйбол быў!), а мо’… а! пачалі расьці крылышкі! emoticon Сёньня пайду вылечвацца ізноў на рэпэтыцыю: не магу так болей хадзіць - ну рэжуцца крылышкі і ўсё!

- 11:53:45

Валасы ў яе таксама даўгія, між іншым :)

Цэтлікі запісу: чалавечкі, даўгія валасы

Даўно ўжо не падазраваў (з тае пары, як перастаў яе чытаць), што "раёнка" мае такі вялікі розгалас у нас. І да цяпер людзі сустракаюць вітаньнем "а мы цябе ў газэце бачылі". emoticon Новая прадавачка зь першага паверху, мая самая… хм… ну, з такімі даўгімі… хм… адным словам, высокая і стройная дзяўчына неспадзявана ўдастоіла камплімэнтам. Расчуліўся (распаліўся?) і вытварыў зь ёй таааакое (у фотажопе, натуральна emoticon). З таго часу болей не зьяўлялася (пакуль што) ў сапожках і ножках

    *    *    *

Я ж прасіў Цябе не чытаць

December 3, 2006 - 18:59:14

Не ў мяне аднаго падобныя праблемы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, спорт

У гэтую суботу усё атрымоўвалася ня толькi ў мяне. Я атакаваў (нават куды трэба), iншыя падавалi, прымалi падачы, спалi (як заўжды - я пра Iру emoticon). Каго не хацеў бачыць у нашай камандзе (ня буду паказваць пальцам) - вырубiў (але я не хацеў!). Карацей, мы iзноў усiх парвалi.

Затое дадому цяпер ужо вяртаўся (у якiя гэта вякi? emoticon) не адзiн (у сэнсе - не адзiнокiм). I цяпер… хм… Iра ведае, дзе знаходзiцца мая хата. Зрэшты, i не адна яна, чаго гэта я? emoticon Даўно ня бачыў на валяйболе адразу столькi знаёмых. Думаю, што пачнуць зьяўляцца ў нас i надалей.

А, вось. Iра, я зусiм не хацеў сказаць, што незадаволены тваёй гульнёй за каманду. Я проста хачу верыць я веру, што ты можаш гуляць лепей. Не: я ведаю, што ты можаш. Павер дзядзьку. emoticon

Дарэчы, я ж прыгадаў, што ў мяне дагэтуль няма ейных фотак у нефармальных абставінах. 

    *    *    * 

Я ведаю, чаму дагэтуль маiх фотак не было ў wallpapers’ах на якiх-небудзь бачынах. emoticon I ведаю, чаго мне не хапала для гэтага. Хаця сам бы я нiзавошта (па шчырасьцi) не хацеў бы такога штатыву, але ж ад шчырага сэрца прыму на халяву (я нават здагадваюся, зь якое гэта нагоды). Вось дзiва: усё вераць на слова, што такiя фоткi насамрэч мае (хоць яны i не мае), а я магу ствараць падобнае - i не ствараю…

    *    *    *

Жаноцкае непастаянства - не такая i рэдкая ўжо рэч. Я сустракаю яе паўсюль: у жыцьцi (сваiм i чужых), у споведзях (жывых i ў жж)… Дык чаму гэта павiнна турбаваць мяне болей, чым… чым пайсьцi зараз паесьцi, бо яшчэ з працы не патрапiў дахаты. Ня ведаў, што змагу сказаць так. Не, не змагу.

    *    *    *

Дзякуй, спадару Мiкола Казлоў. 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design