Блін, ну і навіны…
Учора на сэмінары адзін з праваабаронцаў (новы, дагэтуль я яго ня бачыў) заявіў наступнае: "Постоянно прісутствует отсутствіе недостатка времені". Зразумела, малады-зялёны яшчэ. 
А вось другі, зь якім мы ўжо сустракаліся, пасьмяшыў іначай: народнай мудрасьцю "Ага, сходзім у лазьню. Заадно й памыемся".
У лазьню я не пайшоў, бо спазьняўся на валяйбол.
А патрапіў на футбол. Бо валейбалісты ўсе дружна (тых, каго хацеў пабачыць) альбо праігнаравалі, альбо ўжо разьбегліся, а засталіся тыя, каго даўно на гэтым самым валяйболе ня бачыў. Дык Сьветка выпрасіла мой значак узамен таго, якім зараз карыстаецца нейкі тралейбусны злодзей-кішэньнік. Ну няхай і яму будзе.
Узгадаў, што на гэтыя выходныя абяцалася прыехаць Кацька. Дык жа Алеська распавяла, што ізноў тыя самыя праблемы са здароўем, і таму з больніцы яе ж натуральна ніхто дадому не адпусьціць. 
Дачакаўся-ткі зьяўленьня Валеры і напрасіўся да яго (болей нават да ягонага кампутару). Прыблізна на наступным тыдні будуць у мяне (доўга)чаканыя акорды "Новага Ерусаліму"
і яшчэ якія-небудзь, спадзяюся.
На Сьвечку Салідарнасьці не пасьпеў (даруйце, банальна не знайшоў якую зьнічку каб запаліць
). І высьветлілася, што гэта яшчэ ня ўсе благія навіны. Кацькай усё ня скончылася.
Патэлефанаваў Алесь і "абрадаваў", што ў больніцы чакае, што станецца зь ягоным каменем у нырках.
Зь Юрасём аніяк не перасячэмся.
