Дабіўся чаго хацеў (але ня ў тым, чаго хацеў)
Жапарэз наладжаны, Агіля пастаўленая, учора ўвесь вечар вучыўся набіраць кірыліцай на апаратнай кляве.
Ммс не адсылаецца/не забіраецца…
Жапарэз наладжаны, Агіля пастаўленая, учора ўвесь вечар вучыўся набіраць кірыліцай на апаратнай кляве.
Ммс не адсылаецца/не забіраецца…
Выпадкова прачытаў Твае адкрыцьці на форуме. Блін, ну колькі можна ўжо сябе (і мяне) мучаць?
Цябе няма ўжо трэці дзень (калі не лічыць сноў), а я ўсё адно не магу аніяк выспацца.
…тады б гэтым разам усё прайшло б лягчэй.
З самага пачатку ўсё пайшло ня так. Ваняша цэлы дзень тэлефанаваў, я пэўна ж не падымаў, але якраз у той момант, як я дарыў ружы, ён патэлефанаваў ізноў, урод
.
Вельмі ўразіў Tigron. Прыемна - тым, што я называю "мужчынскай салідарнасьцю". І агаломшыў тым, што я пра Цябе, высьвятляецца, нічога ня ведаю. Непрыемна чуць такое, калі гэта ня зь першых вуснаў. Ці - хаця б тады не кажы няпраўду наконт "лепшага сябры".
Словы засталіся несказаныя, але на справе атрымаецца, відаць, так, як пасьля кожнае сэсыі. Мля, гэты сраны 31-ы аўтобус праяжджае міма Тваёй хаты! Якія тут нах два месяцы пратрымацца, калі ледзь на прыпынку ў той жа дзень ня выйшаў!
Настрою заставацца не было аніякага (а Алесь запрашаў), а вось лепей бы заначаваў. Няхай бы яны тут самі ўночы езьдзілі сыгналізацыю ставіць, заКАЛябалі! Па дарозе дахаты зайшоў у "Эўрыку". Зашыбісь, блін, гэта ж Лёшаў апошні дзень працы там. На разьвітаньне пабегалі (мо апошнім разам) ў контру. Яшчэ адзін спосаб забіцьця вольнага часу адсечаны.
Michelle, які самы апошні з усіх мяне абнадзейваў, заваліўся у "Эўрыку" ў аніякім стане. Натуральна, размаўляць зь ім не хацелася. Ды й плакацца - тым болей. Дзіўна, як хутка ў вас зьмяняюцца парады - ад "вам адна дарога - жаніцца" да "забудзься на Яе". Як быццам, калі б я мог, даўно не зрабіў гэтага.Такім чынам, я ня проста эгаіст. Я ўнікальны. Не, я ня проста ўнікальны - я эгаіст. Не, я ўнікальны эгаіст.
Ай, карацей, ня ведаю хто я. І ня ведаю, нашто ў гэтым блёгу цэтлікі, калі…
И в каждой песне моей
Несколько строчек
Всё равно о Тебе,
Как ни читай…
© СадъНазіраньні.
Учора не ўзяў з сабой фоціка і таму толькі мог моўчкі назіраць (і скрыгатаць зубамі) за тым, як распілоўваюць гарадзкую елку. Прычым ня тое што забыўся, а сьвядома ня ўзяў з сабой.
Сёньня лужыны пазамярзалі. Божа, няўжо зімой будзе зіма??! Хачу сьнегу…
Памяняў фотку ў кантакце на адну з апошніх, запампаваную ў Цябе. Дык ізноў зьявіуся… ммм… поцяг?
Дарэчы, калі б не мая мабілка, дагэтуль бы яшчэ ня ведаў, што Ты таксама ляўша. А ў астатнім - мы вельмі розныя.
Хацеў як лепей - а атрымалася, што камплімэнты ня ўмею казаць.
Але ж я сапраўды балдзю ад Твайго На Танькаў фоцік адпрацавалі мы ўдарна: яна забіла галаву ўсялякай вучонай лухтой; Андрэй флэшку прыцягнуў; ну а мне давялося аднавіць кантакт зь ім ну і адпаведна наладзіць кантакт між намі ўсімі.
…Па дарозе да вакзалу (і найболей да аўтобусу) нарэшце здолелі з Танькай выгаварыцца (наколькі гэта ў такім стане мажліва), наплакацца, наабдымацца і г.д… Аднак да "дарослых" пацалункаў усё-ткі не дайшлі. Не хацелася б стаць раз… Карацей, мяне задавальняе стан найлепшага сябры, аднак не з усімі… Праўда, ня ведаю ўжо нават тады, колькі трэба выпіць, каб зьдейсьніць (урэшце) нешта падобнае з Табой…
Гы, Наташа паводзіць сябе так, нібы на 5 год дур меншая за Цябе (а не наадварот). Але ж яна прынамсі тэлефануе…
Зараз прапанавалі 50 грамаў каньяку. Узгадаў, што было на новы год. Адмовіўся.
Сёньня прыедзе Танька.
Самае складанае - гэта разьвітвацца. Таму - прасьцей, калі гэта нядоўга цягнецца: проста ўскочыў ў маршрутку - і ўсё.
А вось такім чынам…
Цяпер фоткі ў Цябе. Хутка канец сэсыі. Цікава, як гэта будзе выглядаць гэтым разам?
Хацелася б хаця б не смс-кай, а вось так, у вочы.
Застаецца чакаць.
пра ўчорашні дзень, але ж запомніцца хіба паездка ўтраёх (ня лічачы кіроўцу
) на пярэднім сядзеньні маршртукі. Мяне яшчэ зьдзівіла, чаму кіроўца толькі адзін раз раней бачыў такое. А потым, убачыўшы, што нам сігналяць мянты, міма якіх мы праяжджалі, зразумеў. Усё абышлося. Праўда, суседка зьлева панэрвавалася. Відаць, таксама схацелася на каленях пасядзець. 
Ну і набыў нарэшце альбом для марак.
| Ну як жанчына і мужчына могуць зразумець адно аднаго, бо яны ж абодва хочуць рознага: мужчына хоча жанчыну, а жанчына хоча мужчыну… |
Ня тое каб яна абяцала, але тым ня меней Нэлька не патэлефанавала разабрацца (і пагрызьціся адпаведна) наконт фоткі. А шкада, бо так і ня выпала высьветліць, чаго яна хацела дабіцца. А я ўжо такую прамову падрыхтаваў быў…
Канечне, я здагадваўся, што раблю ўсё ня так. Але каб выцягнуць гэтыя словы з
Наталькі, давялося выслухаць цэлы аповед пра… пра абнадзейваньне. Зь якога я, праўда, нічога не зразумеў, пакуль… Праўду сказаў Валера на апошнім моладзевым (ізноў жа патрапіў з тэмай, ёлкі!): "Ня трэба нам намёкаў. Як што-небудзь хочаце сказаць - проста скажыце."
З Наташай-у-цягніку таксама атрымалася нагаварыцца. І добра, што не давялося вырашаць аніякіх глябальных пытаньняў, проста ўспомніць старое (у сэнсе працу) і старых знаёмых адтуль. Дзіва яшчэ што ўчора не ператэлефанавала (гэта было б несусьветны цуд aka поўны кайф). Відаць, не зразумела, чаго я гэтым хацеў дабіцца. Ні пуха, ні пер’я.
Але пасьля гэтага ўсяго паглядзеў на сытуацыю (і на Цябе, натуральна) іншымі вачыма. Заблытаўся яшчэ больш. Цярпець не магу такіх гульняў. Аніяк не нагаворымся ўсё, хіба ў рэале? Пасьля дожджыку ў чацьвер (ну ня сьнег жа выпадзе, у рэшце рэшт). Проста і лёгка стала дамаўляцца. Ад гэтага? Ад душы?.. Ад часу? Ці ўсё-ткі праз абяцаныя чортавы fucking фоткі?
Працягнуў плакацца размову па душах з Танькай. Пачалося, зрэшты, усё ізноў жа з фоціку… А скончылася - ізноў жа - абнадзейваньнем. Вы што, усе змовіліся? І якраз у гэты час? Здалося і на гэты раз, што Танька ўсё пра нас ведае. Прычым "нас" - гэта як пра нас дваіх, так і пра мужыкоў агулам. Ну, ня кажучы ўжо пра дзяўчын. Мдзя, колькі ж ёсьць cruel intensions, якія можна ненавідзець. Спадзяюся зрабіць наадварот. "Лепшы сябар"… Хацелася б, каб у дадзеным выпадку яна мела на ўвазе мяне. Дамовіліся на прыезд у госьці, найхутчэй у яе атрымаецца, чым у мяне. Дарэчы, пра фотаздымачы Танька сапраўды шмат пералапаціла і стала значна болей шарыць. Зусім як я ў свой час пры выбары фоціку.
Зараз быў перад працай навуліцы, вядома. Ёлкі, сапраўдная вясна. Чаго чакаць, калі па такім сама надвор’і я змагу ўбачыць Цябе хмм… прыгожай.
Хіба толькі вецер перашкодзіць…
На гэтым думка абрываецца.
А ўжо, блін, у ваенкамат выклікалі.
Ну схадзіў сёньня. Зашыбісь, блін. Завербавалі нах. Пасьпеў нават ужо
ЗьміЛ‘у налякаць. Ён нават не схацеў паслухаць, куды. 
А запісалі мяне шнырком пасыльным, блін, у нейкую службу апавешчаньня грамадзянаў аб абароне. Ну, калі там каму пара ў партызаны зьбірацца ці вучэньні якія.
Карацей, адно сьвінства наўкол.
Урэшце пабываў у гасьцёх у Валеры па справе. Бо ж калі на моладзевае прыйдзеш - дык да кампу там жа пэўна ня будзе як дарвацца. А гэтым разам пасядзелі паслухалі "Псальмяроў" і тую песьню, што мушу сыграць і сасьпяваць у імя Езуса. Акорды, аднак, цяжкія, блін.
Выбар чаго паслухаць, канечне, у яго небагаты. Дык паглядзелі фоткі з Аўстраліі, а напрыканцы ўжо ўратаваў ад немінучае пагібелі капэрту ад ягонага брата. Ёсьць першая аўстралійская марка ў калекцыю! Шкада, што ня ведаў пра гэта раней і да іншых марак не дабег… А. Паколькі ў суботу валяйбол адмяняецца, дык схаджу тады, відаць да іх на сьпеўку… Страаашна… 
Апраўдаў сябе, што вось жа цэлы дзень быў "заняты" (ну патыркаўся яшчэ там крышачку з акумулятарам ад скутара, выпрастаў адшуканую зь Міколам срэбную манэту, пераклаў іх па-новаму і г.д.)… Але насамрэч я проста ня ведаю, як быць з Наташай. Пакуль на працы - зь ёй можна было папрышпільвацца. Як даўно гэта было… І як хутка скончылася.
Прыйшло віншаваньне з ЭШКН з навагоднімі сьвятамі. Крыху запозьнена, але справа ж ня ў гэтым… А ў тым, што я сам сабе паабяцаў, што калі яны прышлюць наступны ліст, запішуся ў рэшце рэшт на навучаньне. Гэта здарылася, чорт. Але пакуль ня ведаю, што абраць. Найхутчэй гэта будзе па прынцыпе "трох П". А! Не! Ведаю, на які курс пайду. Завецца ён "які-небудзь".
Хех, Ты не патэлефанавала, і добра. Усё адно песьню гэтую я б ніасіліў. Але ж вунь у адсутнасьць мажлівасьці пабачыцца стаў абалдзяваць часам ужо ад Твайго голасу. Асабліва такога, як у тую ноч, калі абудзіла а палове на трэцую, у мну заплятаўся спрасоньня язык, а Твой клёкат-выбачэньне я быў бы рады паслухаць яшчэ доўга.
Але - вучоба…Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve