We are the greatest!

January 9, 2007 - 18:42:17

Сьцісла пра працяглыя

  • Андрусь прапаведуеНіколі яшчэ не даводзілася сустрэць прыход новага году у царкве. Неяк дзіўнавата было падчас размовы з Андрусём даведацца, што пад бой курантаў убачу ня пырскі шампанскага, а малітву. Неспадзявана "аддзякаваў" за запрашэньне - запрасіў чалавека з вуліцы, што прыехаў забраць дахаты сваю бабулю. Дык бабулю ён забраў… але ўжо пасьля сканчэньня службы. Прызнаўся, што сьпевы нашыя ён сапраўды ўпадабаў і ніколі не плянаваў такім чынам сустрэць новы год. Зрэшты, ня ён адзін.
  • Прыемна было ў тую ноч пачуць усіх, хто патэлефанаваў сам, канечне… Няхай дзеля гэтага і даводзілася выйсьці з царквы і памерзнуць. Каму змог дазваніцца сам - таксама быў рады пачуцца. Прыемна, што першай сама аб’явілася Наташа. Ня ведаю, ці можна што было адчуць у маім голасе, як у ейным - горыч растаньня, але… я не хацеў бы, каб гэта сканчалася вось так. Здаецца, крышачку яе супакоіў.
  • Наконт віншаваньняў астатніх - чамусьці запомнілася з тае кучы ўсяго, што мне нажадалі… Ну, па-першае, што я столькі ніколі ў жыцьці не падыму панесьці, а па-другое, што двое чалавечкаў пажадалі ўзаемнага каханьня (яны што, усё яшчэ вераць у казкі, а мо’ й у дзеда Мароза?), а яшчэ двое - у гэтым годзе ажаніцца (цікава, і як сумяшчальная гэтая частка пажаданьняў з папярэдняй?).
  • Ну, зразумела, што на плошчы рабіць не было чаго пасьля царквы, бо культурная частка тамака ўжо скончылася ды працягнулася безкультурная. Але ж правадзіў дахаты Алеся зь Інай і за гэта быў пачаставаны 50-цю грамамі каньяку. Ледзь дапіў. Хоць быў жа наедзены торцікамі з царквы (пераспрабаваў усе) і не хацеў есьці зусім, але ж давялося закусваць, бо нізавошта гэтую чарку не асіліў бы. Што ж, радуець хоць, што падобныя напоі (па градусе) відавочна не для мяне.
  • Ойра рыхтуецца да выступуПаспаў усяго гадзіны чатыры і прачнуўся зусім бы агурок. Ня ведаю, зь якога пераляку спаць не хацелася. Ведаю хіба, што ўсе нармалёвыя людзі адсыпаліся да вечара і я нікога ня здолеў дабудзіцца. Першай - ужо пасьля абеду - стала Танька, якая (калі б ня я) - падумаць толькі, не зьбіралася на "Ойру"! Прыемна было пабачыць яе не на рэпэтыцыі, а… хм… прыгожай. Як і ёй - нас усіх. Што ж да маёй ролі - гэтым разам я быў у ролі вешалкі для вопраткі нашых выступоўцаў, ну і фатографам, несумненна. Другая роля мне спадабалася болей. Матэрыял для стварэньня новага (нефармальнага) буклету (чытай - кампрамат) назапашаны.
  • Далей расштурхваньне людзёў пайшло весялей, аднак радасьці гэта не дадало. Стала зразумела, што ў пушчу ехаць ня мае сэнсу. Блін, ImageKatalize, я, канечне, рады быў бы цябе пабачыць, але ж май сумленьне - падзяліся ў рэшце рэшт сваім Шчасьцем! Ну, не падзяліся, канечне, а проста пазнаём хаця б.
  • Таму наступным днём сабраўся і паехаў… у процілеглы бок ад пушчы. Болей ня мог трываць захопленых расповедаў брата пра мой (мой!) мабільны. Няхай яму спакайней экзамены вучацца. Забраў. Вось і пост гэты набіраю ўжо на ім. Толькі набіраю. Сэціва пакуль што не дапёр як наладзіць.
  • Добра, дарэчы, што меў кампутар. Дык наступны дзень прысьвяціў узаемадзеяньню яго з тэлефонам. Вынік, зрэшты, як заўсёды: беларускія мэлёдыі званкоў. Разбавіў іх, праўда, некалькімі іншымі. І астатняе ўсё да болю знаёмае. Уцешна, што нічога прынцыпова новага СонЭрыкі прыдумляць ня сталі і інтуітыўна ўсё зразумела, калі мяняеш адну іхнюю мадэль на другую. Канечне, думаць тутака трэба болей - статус смартфону абавязвае, але ж дзеля гэтага і існуюць форумы. Так што пакуль што кінуў чытаньне блёгаў і вывучаю гэны форум. Большасьць пералічаных там праблемаў мяне (дзякуй Богу) абышла, ад астатніх дапамагае (пакуль што) перазагрузка; нешта карыснае знайшоў, несумненна, але высьветлілася, што гэта апісана і ў інструкцыі. А вось што да праблемы наладкі жапарэзу - тут я не ўнікальны. Пакуль яе не перамагу - ня варта яшчэ за што брацца круціць. А, ну і яшчэ не ўнікальны мой тэлефон тым, што зборка французкая (калі б на форуме не прачытаў - далібог, не зьвярнуў бы ўвагі), бо ўжо дасталі гэтыя кітаяйцагаловыя. Такім чынам, я душой і хвастомцелам з той паловай форуму, што ў захапленьні ад тэлефону, адназначна, панімаіш.
  • Першай, хто адгукнуўся на каляднае ліставаньне, стала (пэўна ж) ImageНаталька. Праўда… ай, карацей, разумею сам, што цяжка прыдумляць нешта неардынарнае ў дзясяты раз. Адзіным з палітвязьняў, хто адказаў, стаў Паша Севярынец (хто б сумняваўся), а тое, што ліст да сп.Красоўскага вярнуўся назад, не засмучвае ні ў якім разе, бо яго ж выпусьцілі! Цікава было б даведацца, каго я яшчэ натхніў на напісаньне лістоў палітвязьням. Ці яшчэ натхню. Бо гэта ніколі ня позна зрабіць.
  • Апошняй (пакуль што) даслала паштоўку ImageАліска. Пакуль што - бо ведаю Imageбякаў (каб не паказваць пальцам), якія яшчэ не падарваліся нават капэрту набыць. Але можа з праблемамі сваімі разьбярэцца неўзабаве - і ўзгадае. Добра, што хоць сама прызналася. Шкада, што ад іншых ні слыху ні дыху. А мо’ паперапісвацца здуру яшчэ з Аліскай? Почырк у яе ня тое каб непрыгожы, але… ну недзявочы і ўсё тут. Хіба што у 2086 годзе так усе пісаць пачнуць. Тады - не хачу я туды.
  • Першы дзень працы… Нязвыкла было хадзіць міма спусьцелага аддзелу, дзе раней маглі пасьміхнуцца, масажык… паабяцаць, а зараз тамака цёмна і страшна. Ну гэта быў першы і пакуль што апошні дзень, калі Наташа зайшла ўжо не як супрацоўніца, а проста ў госьці. Але я папярэджваў, што буду заняты. Усё адно часта так не находзісься - сапраўды на працы не да гэтага. І па тэлефоне - гэта ня тое, чаго б хацелася. Тэлефон пакінем для Тае, Каго мне і так ужо не хапае. Сёньня, дарэчы, пачынаецца сэсыя…
  • Ай, ёлкі… Праз тыдзень сэсыя пачнецца і у Наташы таксама… Так што наконт тэлефону я, мажліва, і памыляўся.
  • Ня ведаю, якім чынам Валера выбірае тэмы для моладзевае сходкі… Не чытае ж ён думкі, у рэшце рэшт! Ай, не, наўрад ці: "зачапіла" не аднаго мяне. І, як заўжды, ён выразна сфармуляваў па палічках тое, што ў маёй галаве круцілася як варыянт адказу на пытаньне, чаму Нічога Нельга Зьмяніць. Зашыбісь, блін, пачынаецца годзік…
  • Гэта яшчэ ня ўсё. Што хацелася б пакінуць у памяці. Паабяцаў Валеру падумаць пра песьню, калі ён паабяцае падабраць да яе акорды. Ён паабяцаў без праблемаў. Можа занесьці яму кружэлку цалкам узамен на абяцаныя (даўно, між іншым!) акорды "Новага Ерусаліму" і іжэсьнімі. Карацей, час зьбіраць камяні выконваць абяцаньні.
  • У "Эўрыцы" новая замарочка - Кантра з элемэнтамі ЎорКрафту. Празь яе спазьніўся на гадзіну на валяйбол і да таго ж прыйшоў бяз формы. Затое нарэшце і ў новым сьвінскім годзе папілі пЫва. На валяйболе, як заўжды, надралі ўсіх. Усіх - гэта ўсіх, каго спаймалі. Шкада, што дзеля перамогі хапіла намаганьняў усяго двух чалавек. Астатнія, як заўжды, прысутнічалі на пляцоўцы.
  • Прыйшоўшы нарэшце дахаты, даведаўся, што на Раство-па-старым-стылі еду на курганы. Цудоўна, усё адно наўрад ці бы што добрага паказалі ў Палацы культуры. Уночы узгадаў (дзякуй, Юрась), што варта было б парассылаць смс-кі. Цікава, хоць хто-небудзь што-небудзь у іх зразумеў?
  • БаратынкаАле Мікола, блін, усё паставіў на галаву. Мы паехалі пад Кобрын шукаць ягоны згублены мабільнік. Ну і яшчэ нешта. Я ня меў аніякае веры, што на такім велізарным полі можна знайсьці такую іголку. Тым болей што адказ быў адзін: "Абанэнт часова недасяжны". Але пакуль Мікола яго знаходзіў (і знайшоў жа, на дзіва), мы з татам вывучалі мэталашукальніка і таксама шмат чаго пазнаходзілі. Так у мяне зьявілася (ня першая ўвогуле, але першая знойдзеная мной) баратынка. А далей - пайшло-паехала… Дахаты вярнуліся позна, усе перапэцканыя (тату дасталося меней за ўсіх) і, несумненна, шчасьлівыя. Пачау абтэлефаноўваць усіх, з кім не было мажлівасьці пагаварыць удзень. Але ж вы мяне шукалі!
  • Што я распавёў ImageНатальцы, яна і так распавядзе (калі яшчэ не зрабіла) у сваім блёгу… Добра, што ў Цябе усё добра, а да астатняга няма справы, і добра: сэсыя як-ніяк. Я буду адцягваць гэты момант як мага надалей. Бо надакучыла папраўляць непапраўнае. Трэ’ будзе яшчэ раз парэфлексаваць і распавесьці каму-небудзь яшчэ адзін эпізод з жыцьцёвага шляху. Які я б вельмі хацеў… не, не вярнуць. Паправіць. Дарэчы, мы пра гэта якраз учора (і сёньня) размаўлялі з Нэлькай. Мажліва, Apreliya і сапраўды таксама была б радая гэтаму. Блін, ізноў усё ўпіраецца у праблему сабраць вас усіх разам. Нэлька ужо ў Менску…
  • Наташа яшчэ раз нагадала, што ўважае гарэлку за хм… годнае баўленьне часу? Ня бачу сэнсу. Пакуль што ня толькі ў гарэлцы. Пажадаў дабраночы.
  • Алесь пераманьвае Дружка да сябеАлесь сёньня дазваніўся сам. Гы, мог і не тэлефанаваць: усё адно ж у рэшце рэшт прыехаў. Так, ломка дала пра сябе знаць. Акрамя фотак атрымаў яшчэ й сувянір зь Менску. А вось бутэльку хатняга віна (салодкага ў меру) з сабою ў Берасьце ўжо не давёз… І пазнаёміўся яшчэ (і пасябраваў нават) з Дружком. Як там? Сябар майго сябра - мой сябар? Хто пасьля гэтага мне будзе даказваць, што шабачкі дурнейшыя за людзей?
  • Гэтым разам на прагулянцы Дружок ня уцёк.

5 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/01/09/p242/trackback/

  1. После концерта в ДК я тоже подумала, что все у вас будет хорошо и в следующем году наверняка оформите свои отношения.

    Коньяк - это очень даже неплохо (но только в малых дозах!) :)

    Я от Алиски сегодня открытку получила. Кстати, у нее очень хороший почерк.

    Так что ты придумал ответить на ННЗ?

    Ничего я не буду рассказывать в своем ЖЖ. Это твоя привилегия.

    Comment by Niki — January 10, 2007 @ 0:29:43

  2. А я ж казаў, што я… ммм… усё раблю ня так.

    Каньяк - не для мяне. І ня толькі каньяк.

    Значыцца, табе яна напісала іншым почыркам.

    Каму адказаць? Значыцца, не заслугоўваю.

    Comment by Renessaince — January 11, 2007 @ 12:49:49

  3. //Каму адказаць?//
    Наверное, самому себе… Ведь этот вопрос ты чаще всего самому себе задаешь…

    Comment by Niki — January 13, 2007 @ 21:44:37

  4. Дзякуй за размову ў асьцы.

    Comment by renessaince — January 14, 2007 @ 10:22:01

  5. заходите еще ;)

    Comment by Niki — January 14, 2007 @ 20:14:09

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design