Уцякаючы ад сябе?
Урэшце пабываў у гасьцёх у Валеры па справе. Бо ж калі на моладзевае прыйдзеш - дык да кампу там жа пэўна ня будзе як дарвацца. А гэтым разам пасядзелі паслухалі "Псальмяроў" і тую песьню, што мушу сыграць і сасьпяваць у імя Езуса. Акорды, аднак, цяжкія, блін.
Выбар чаго паслухаць, канечне, у яго небагаты. Дык паглядзелі фоткі з Аўстраліі, а напрыканцы ўжо ўратаваў ад немінучае пагібелі капэрту ад ягонага брата. Ёсьць першая аўстралійская марка ў калекцыю! Шкада, што ня ведаў пра гэта раней і да іншых марак не дабег… А. Паколькі ў суботу валяйбол адмяняецца, дык схаджу тады, відаць да іх на сьпеўку… Страаашна… 
Апраўдаў сябе, што вось жа цэлы дзень быў "заняты" (ну патыркаўся яшчэ там крышачку з акумулятарам ад скутара, выпрастаў адшуканую зь Міколам срэбную манэту, пераклаў іх па-новаму і г.д.)… Але насамрэч я проста ня ведаю, як быць з Наташай. Пакуль на працы - зь ёй можна было папрышпільвацца. Як даўно гэта было… І як хутка скончылася.
Прыйшло віншаваньне з ЭШКН з навагоднімі сьвятамі. Крыху запозьнена, але справа ж ня ў гэтым… А ў тым, што я сам сабе паабяцаў, што калі яны прышлюць наступны ліст, запішуся ў рэшце рэшт на навучаньне. Гэта здарылася, чорт. Але пакуль ня ведаю, што абраць. Найхутчэй гэта будзе па прынцыпе "трох П". А! Не! Ведаю, на які курс пайду. Завецца ён "які-небудзь".
Хех, Ты не патэлефанавала, і добра. Усё адно песьню гэтую я б ніасіліў. Але ж вунь у адсутнасьць мажлівасьці пабачыцца стаў абалдзяваць часам ужо ад Твайго голасу. Асабліва такога, як у тую ноч, калі абудзіла а палове на трэцую, у мну заплятаўся спрасоньня язык, а Твой клёкат-выбачэньне я быў бы рады паслухаць яшчэ доўга.
Але - вучоба…