We are the greatest!

January 17, 2007 - 17:22:00

Але надзея яшчэ ня ўмерла…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, цытаты
  Ну як жанчына і мужчына могуць зразумець адно аднаго, бо яны ж абодва хочуць рознага: мужчына хоча жанчыну, а жанчына хоча мужчыну…

    © Фрыдэш Карынці

Ня тое каб яна абяцала, але тым ня меней Нэлька не патэлефанавала разабрацца (і пагрызьціся адпаведна) наконт фоткі. А шкада, бо так і ня выпала высьветліць, чаго яна хацела дабіцца. А я ўжо такую прамову падрыхтаваў быў…

Канечне, я здагадваўся, што раблю ўсё ня так. Але каб выцягнуць гэтыя словы з ImageНаталькі, давялося выслухаць цэлы аповед пра… пра абнадзейваньне. Зь якога я, праўда, нічога не зразумеў, пакуль… Праўду сказаў Валера на апошнім моладзевым (ізноў жа патрапіў з тэмай, ёлкі!): "Ня трэба нам намёкаў. Як што-небудзь хочаце сказаць - проста скажыце."

З Наташай-у-цягніку таксама атрымалася нагаварыцца. І добра, што не давялося вырашаць аніякіх глябальных пытаньняў, проста ўспомніць старое (у сэнсе працу) і старых знаёмых адтуль. Дзіва яшчэ што ўчора не ператэлефанавала (гэта было б несусьветны цуд aka поўны кайф). Відаць, не зразумела, чаго я гэтым хацеў дабіцца. Ні пуха, ні пер’я.

Але пасьля гэтага ўсяго паглядзеў на сытуацыю (і на Цябе, натуральна) іншымі вачыма. Заблытаўся яшчэ больш. Цярпець не магу такіх гульняў. Аніяк не нагаворымся ўсё, хіба ў рэале? Пасьля дожджыку ў чацьвер (ну ня сьнег жа выпадзе, у рэшце рэшт). Проста і лёгка стала дамаўляцца. Ад гэтага? Ад душы?.. Ад часу? Ці ўсё-ткі праз абяцаныя чортавы fucking фоткі?

Працягнуў плакацца размову па душах з Танькай. Пачалося, зрэшты, усё ізноў жа з фоціку… А скончылася - ізноў жа - абнадзейваньнем. Вы што, усе змовіліся? І якраз у гэты час? Здалося і на гэты раз, што Танька ўсё пра нас ведае. Прычым "нас" - гэта як пра нас дваіх, так і пра мужыкоў агулам. Ну, ня кажучы ўжо пра дзяўчын. Мдзя, колькі ж ёсьць cruel intensions, якія можна ненавідзець. Спадзяюся зрабіць наадварот. "Лепшы сябар"… Хацелася б, каб у дадзеным выпадку яна мела на ўвазе мяне. Дамовіліся на прыезд у госьці, найхутчэй у яе атрымаецца, чым у мяне. Дарэчы, пра фотаздымачы Танька сапраўды шмат пералапаціла і стала значна болей шарыць. Зусім як я ў свой час пры выбары фоціку.

1 Comment »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/01/17/p246/trackback/

  1. //давялося выслухаць цэлы аповед пра… пра абнадзейваньне. Зь якога я, праўда, нічога не зразумеў, пакуль… //
    Когда поймешь, начнешь все делать так, чтобы были желаемые плоды ;)

    Comment by Niki — January 17, 2007 @ 23:39:35

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design