І ўсе-ткі я стрымаўся
На Танькаў фоцік адпрацавалі мы ўдарна: яна забіла галаву ўсялякай вучонай лухтой; Андрэй флэшку прыцягнуў; ну а мне давялося аднавіць кантакт зь ім ну і адпаведна наладзіць кантакт між намі ўсімі.
…Па дарозе да вакзалу (і найболей да аўтобусу) нарэшце здолелі з Танькай выгаварыцца (наколькі гэта ў такім стане мажліва), наплакацца, наабдымацца і г.д… Аднак да "дарослых" пацалункаў усё-ткі не дайшлі. Не хацелася б стаць раз… Карацей, мяне задавальняе стан найлепшага сябры, аднак не з усімі… Праўда, ня ведаю ўжо нават тады, колькі трэба выпіць, каб зьдейсьніць (урэшце) нешта падобнае з Табой…
Гы, Наташа паводзіць сябе так, нібы на 5 год дур меншая за Цябе (а не наадварот). Але ж яна прынамсі тэлефануе…
