Гэх, ня трэба было мяне абнадзейваць…
…тады б гэтым разам усё прайшло б лягчэй.
З самага пачатку ўсё пайшло ня так. Ваняша цэлы дзень тэлефанаваў, я пэўна ж не падымаў, але якраз у той момант, як я дарыў ружы, ён патэлефанаваў ізноў, урод
.
Вельмі ўразіў Tigron. Прыемна - тым, што я называю "мужчынскай салідарнасьцю". І агаломшыў тым, што я пра Цябе, высьвятляецца, нічога ня ведаю. Непрыемна чуць такое, калі гэта ня зь першых вуснаў. Ці - хаця б тады не кажы няпраўду наконт "лепшага сябры".
Словы засталіся несказаныя, але на справе атрымаецца, відаць, так, як пасьля кожнае сэсыі. Мля, гэты сраны 31-ы аўтобус праяжджае міма Тваёй хаты! Якія тут нах два месяцы пратрымацца, калі ледзь на прыпынку ў той жа дзень ня выйшаў!
Настрою заставацца не было аніякага (а Алесь запрашаў), а вось лепей бы заначаваў. Няхай бы яны тут самі ўночы езьдзілі сыгналізацыю ставіць, заКАЛябалі! Па дарозе дахаты зайшоў у "Эўрыку". Зашыбісь, блін, гэта ж Лёшаў апошні дзень працы там. На разьвітаньне пабегалі (мо апошнім разам) ў контру. Яшчэ адзін спосаб забіцьця вольнага часу адсечаны.
Michelle, які самы апошні з усіх мяне абнадзейваў, заваліўся у "Эўрыку" ў аніякім стане. Натуральна, размаўляць зь ім не хацелася. Ды й плакацца - тым болей. Дзіўна, як хутка ў вас зьмяняюцца парады - ад "вам адна дарога - жаніцца" да "забудзься на Яе". Як быццам, калі б я мог, даўно не зрабіў гэтага.
Знаешь, Ромка, мы были не правы тогда и не правы сейчас. И вообще, ты нас - советчиков - больше не слушай! А слушай свое сердце. Люби, пока любится. И жди, пока ждется. А когда твое сердце захочет чего-нить другого, оно тебе об этом скажет. И тогда перемены не будут для тебя болезненными.
Comment by Niki — January 26, 2007 @ 20:26:41
Хочацца верыць, што і Tigron памыляўся…
А мне, вядома, адно застаецца.
І канечне ж я зраблю ўсё наадварот.
Так што можаце казаць што хочаце.
Comment by Renessaince — January 27, 2007 @ 11:02:33