Я. Не. Такі. як усе.
На моладзевае прыяжджаў у госьці нейкі Андрэй з Кобрыні. Працягваў Валеравы аповеды пра падрыхтоўку да сямейнага жыцьця. Усё сказанае я ўжо перажываў ці чуў ад іншых ці чытаў з кніжак (дзякуй яшчэ ня раз, Мікалай Казлоў!) Не з усім сказаным магу пагадзіцца - я не такі. Не такі, як усе.
Але хоць нешта новае я вынес: гульняў з Табой ня будзе. А, і яшчэ (дзякуючы таму самаму Андрэю) вынес нешта значна болей дарагое: Біблію ў перакладзе Васіля Сёмухі!
Валеры проста стала сорамна, калі Андрэй пачуў, што я ня маю Бібліі ў беларускім перакладзе (а я ўсё аніяк ня мог дабегчы, бо яна калі была ў кнігарнях, дык надта дорага каштавала).
Прышоў ліст ад БХД. І я нават ведаю, чыя гэта праца.
Нешта я так ліставаньне з палітвязьнямі на новым годзе так і пакінуў. Хоць падзякаваць неяк…
